гатаў, пабіў, а ціпер во новыя купляй. Кунцаўшчына.
Падсанкі мн. Дапаможныя санкі для перавозкі доўгіх бярвенняў. Без падсанкаў з лесу доўгай штукі на санях ні прывязеш, німа чо і думаць. Старая Дубавая.
Падсвечнік м. Падсвечнік, падстаўка для свечкі. Сторажам з цэркві Піліп быў, ён, мусі, і патсвечнікі чысціў. Коматава.
Падсвінак м. Падсвінак, парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Гэта ўжэ добры патсвінак, пудоў мо тры будзя. Дарашэвічы.
Падсляпаваты прым. Падслепаваты, блізарукі. Ён падсляпаваты, добро ні бачыць, на гочы слабы. Старая Дубавая.
Падсолных м. Сланечнік. Падсолныхі гэта ў калхозі сеялі, у нас на гародах больш для дзіцей садзілі. Азёры.
Падсочка ж. Спосаб збора жывіцы з дапамогай надрэзаў на кары дрэў. Патсочка лес псуе, дзераво робіцца сіня, на дрова нават ні гадзіцца. Рыбніца.
Падспод прысл. На самы ніз. Палажы салому патспод, а то жыто ў мяшках адсырэя, зямля мокра. Каленікі.
Падспор м. Падмога, падтрымка. Яблыні — гэта велькі патспор у гаспадарцы, прадасі — і ўжэ свежы грош есць на абыходы. Агароднікі.
Падсухі прым. Хударлявы. Патсухі чалавек здаравейшы бывая, як сыты; ён як смальняк, хвароба ні бярэ. Жукевічы. Пакуль сыты сохне, та патсухі здохне /прыказка/. Кунцаўшчына.
Падтакваць незак. Паддакваць, выказваць згоду. Што ты яму вечно паттакваяш, думаяш, што гэта добро? Бакуны.
Падтарганец м. Пра таго, у каго вопратка не адпавядае росту, кароткая. А гэта што тут за паттарганец стаіць, аткуль ён узяўсо? Кунцаўшчына.
Падтасавацца зак. У значэнні: умела падабрацца, лоўка падсесць. Я і ні бачыў, як ён паттасаваўса да Гандзі, гляджу: сядзіць і зубы ёй загаворвае. Зарыца.
Падтатакваць незак. Паддакваць, выказваць згоду /неадабр./ Што гэта за мужык, вечно паттатаквае жонцы, ён думае, што дагодзіць ёй? Баброўнікі.
Падтрасуха ж. Назва полькі, якая была распаўсюджана ў Заходняй Беларусі да вайны. У нас польку паттрасуху раней скакалі, а ціпер, можа, ніхто і ні ведае, што была такая. Бакуны.
Падушка ж. Драўляны брусок, на які пры перавозцы адным канцом кладзецца і прымацоўваецца бервяно. Як на падушцы вязеш дзераво, та сані куды хочаш паверняш, яны пакручваюцца. Зарубічы.
Падхвацік м. Вілкі, якімі ставяць або вымаюць з печы гаршкі. Бес патхваціка каля печы, як без рук; што трэбо ў печ паставіць ці дастаць — та ўсё ім. Канчатка.
Падхвосніца ж. Падхвоснік, частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня. Як патхвосніца есць, та і набэдрыкаў ні трэбо на каня. Лікоўка.
Падходжвацца незак. Забяспечваць нанач ядою жывёлу. Пакуль я буду патходжвацца, ты пасядзі ў хаці, а тады пойдзямо на вечарынкі. Няцечы.
Падцінаць незак. Іграць на губным гармоніку або грэбені. Ён та ўмеў іграць, як пачне падцінаць на гармоніку, выцілінгваць полячку, та тулькі ўсе ўслухаюцца. Ласосна.
Падчаровак м. Падчарэўе, ніжняя частка чэрава свінні. З падчароўка тлустасці мало, яго тулькі варыць добро. Свіслач.
Падчукаць незак. Гушкаць, падкідаць дзіця на руках. Як возьмяш на рукі, пачнеш патчукаць, та дзіця і перастаня плакаць. Агароднікі.
Падчыпурыцца зак. Прыбрацца, прыхарашыцца. Во, трохі падчыпурыўсо і на чалавека стаў пахожы. Дзекалавічы.
Падчыстую прысл. Поўнасцю, усё без астатку. Лес за рэчкай патчыстую вырубалі, бо ніхто ні пільнаваў, тулькі пні стырчаць. Пагараны.
Падшмараваць зак. 1. Падмазаць. Патшмаруй калёса ў возі, вада, мусі, шмаравідло ўсё вымыла, скрыпяць. Балічы.
80 👁