веццем у выглядзе мяцёлкі. Мятліца — хлёба палавіца /прыказка/. Кукалі.
Мятляць незак. Кідацца ў розных напрамках. Ліса хітра, просто ні бяжыць, мятляя, кап след свой замясці. Жукевічы.
Мяцеж м. Мяцеж, стыхійнае ўзброенае паўстанне. Як мяцеж быў, казалі, што ўсе бабы з дзецьмі ў Крутым беразі хаваліса. Рудавіцы.
Мяцеліца ж. Хуткі народны танец. У нашай вёсцы мяцеліцу скакалі, розныя іншыя полечкі. Бакуны.
Мяшок м. Лавушка, якую ўтварае сабе рыба пры спробе прайсці праз трохсценную сетку. Як паднялі трыгубніцу, так рыба ў мяшках і забеляхцела. Балічы. 2. Перан.: непаваротлівы, няспраўны, няўклюдны чалавек. У хаці і так цесно, дзе гэты мяшок тут паверняцца? Кашэўнікі.
Мяшэчак м. Мяшэчак, мяшэчак, невялікі мяшок. Прывёз цэлы мяшэчак скараспелкі, будзя на насеня. Жукевічы.
Мяшэчнік м. Чалавек, які быў вымушаны хадзіць з мяшком па вёсках і здабываць сабе на пражытак. Пасля вайны, як голад быў, та мяшэчнікаў праз вёску чалавек сто пройдзя, і кожнаму трэбо было даць, бо людзі. Свіслач.
Н
Наабум прысл. Наўгад, не падумаўшы; як выйдзе, як прыдзецца. Ат, сказаў абы-што, наабум. Малая Жорнаўка.
Наакладаць зак. Пакараць, набіць. Учора мой неслух аш пасінеў на рэчцы, та я наакладала яго і ціпер у хаці сядзіць. Лікоўка.
Наапашкі прысл. Накінуўшы на плечы /пра вопратку/. Як закрычалі: «Пажар!», та я жывей кажух наапашкі і — на двор. Хліставічы.
Наба ж. Дэталь у калаўроце, на якой мацуюцца спіцы вялікага кола. Наба робіцца тулько з бярозы, кап спіцы добро трымаліса. Канюхі.
Набакер прысл. Набакір, ссунуўшы на адзін бок. Ён ні сея і ні косіць, а набакер шапку носіць /выслоўе/. Верцялішкі.
Набакерыцца зак. У значэнні: прыняць баявую позу, падрыхтавацца да сутычкі. Ні руш яго, глядзі, як набакерыўсо, можа ўдэрыць. Каўпакі.
Набандзаваць зак. Напоўніць, налажыць больш меры. Ці ж гэта парадак? Набандзуе поўна вядро малака, а тады нясе і разлівая. Баброўнікі.
Набасонач прысл. Набасанож, на голую нагу. Пакуль што надзень боты набасонач і жывей у хлеў — карова на цялені. Малахавічы.
Набахаць зак. Наліць звыш меры. Набахала поўну балею халоднай вады і кажа: «На, мыйса «, — так сама мыйса! Кавалічы.
Набільніцы мн. Набільніцы, драўляныя планкі з выемкамі ў кроснах, у якія ўстаўляецца бёрда. Як тчэш, та набільніцамі прыстукваеш, каб нітка добро прыставала. Зарубічы.
Набінос м. Чалавек, які мае звычку лезці ва ўсе справы /жарт/. Такі набінос, усюды ён свае тры грошы ўсуня. Кунцаўшчына. Набінос усюды ўсадзіць свой нос /прымаўка/. Балічы.
Набіць зак. Напоўніць, напхаць. Але ж і набіў сяннік саломай, ні ўлежыш на ём. Грыўкі. Набіў поўну торбу сечкі, як завязаць толькі. Вішнявец. 2. Нанесці пабоі. Набіў хлопца і сам ні ведая за што. Баранава. Набіць аскому — нагнаць аскому. Набіў аскому кіслымі яблыкамі, у рот ні магу нічого ўзяць. Славічы. Набіць руку — набыць вопыт у справе. Ён ужэ на гэтым руку набіў, як па масле ідзе, нічого ні скажаш. Ферма. Набіць як завязаць — напоўніць поўнасцю. Набілі нем- цы поўну адрыну людзей, як завязаць, а тыя — у крык, лямант. Гарны.
Набовіч м. Бандарская прылада для
77 👁