Старонка 141
◀ / 329 ▶
набівання абручоў на бочкі. Як добры набовіч каваль зробіць, та і габручэ спраўней набіваць. Бандары. Набожны прым. Набожны, веруючы ў Бога. Чамусьці каталіке больш набожныя, чым праваслаўныя, а вера адна. Баранава. Набожна як свіня падарожна /прыказка/. Адэльск. Набой м. Снег на дарозе, убіты /утрамбованы/ калёсамі. Набой на дарозі велькі, цяшко размыліцца, так і засядзяш, як з'едзяш у бок. Гарны. Набойка ж. 1. Бандарская прылада для набівання абручоў на бочкі. Габруч на месца ні сеў, і набойка ні памагая. Бандары. 2. Ніжні край абцаса. Набойкаў ні настарчышса хлопцу, толькі наб'еш — ізноў паляцяць. Зарубічы. Набрацца зак. 1. Напоўніцца. Соль зусім стала мокра, набраласа сырасці. Ферма. 2. Напіцца гарэлкі, віна /неадабр./. Кожны раз набярэцца недзя і лезя, як свіня, дахаты. Гродна. Набрыняць зак. Набрацца вільгаці, расшырыцца. Гарох набрыняў, храстке ўжэ пачыная пускаць. Талочкі. Дзверы набрынялі, ніяк ні зачыняюцца. Тапалёва. Набрэнкнуць зак. 1. Тое, што і набрыняць. Дошкі набрэнкнулі, трэбо сушыць, бо ні пагаблюяш. Сухмяні. 2. Апухнуць. Ногі нечаму набрэнклі, у боты ні ўлазяць. Свіслач. Набутаражыць зак. Нагрувасціць, бязладна накласці. Набутаражыў снапоў на воз і кажа: "Вязі", але дзе тут іх давязеш. Балічы. Набытак м. Уласнасць, маёмасць; тое, што прыдбана. Набытку поўны хлеў, а карміць німа чым. Каленікі. Набычыцца зак. Варожа наставіцца. Ты чо гэта набычыўсо, зеграчэ наставіў, думаеш, баюсо? Сыпаная Гара. Набэдрыкі мн. Набедрыкі, набадры, шлеі; частка вупражы, якая не дае з'язджаць хамуту. У яго нігды набэдрыкаў ні было. Як з гары едзе, та хамут кабылі аж на галаву з'язджаў. Няцечы. Наважыцца зак. Наважыцца, намерыцца нешта зрабіць. Стары нарэшце наважыўсо пайсці у горад да сына, але ці ўжывецца ён там. Сінявічы. Навала ж. Бяда, няшчасце, непрыемнасць. Мае сэрца так і чуло, што на нас і зноў насоўваецца навала. Рудавіцы. Навалам прысл. Вялікай масай, натоўпам. Як нагнаў, та рыба навалам у невад ішла. Азёры. Навалач ж. Той, хто прыйшоў, з'явіўся аднекуль, нетутэйшы /зневаж./. Навалачы ўсялякай сюды панаязджало, німа як жыць. Віцькі. Тут тулькі навалач адна жыве, нікого люцкаго німа. Свіслач. Навалачы зак. 1. Нацягаць у вялікай колькасці. Мой навалачыў саломы ад стога, будзя карові на ўсю зіму. Свіслач. 2. Надзець, нацягнуць. Падло, навалачэ на се бурку, та і спіць у ёй, ні скідая. Літвінкі. Навалачыць зак. Нанасіць. Хлопцы, бало, навалакуць сабе бульбавеня с поля і давай бульбу пячы. Грыўкі. Навальніца ж. Навальніца. Тады навальніца як дала з градам, та збожа зусім палажыло. Рацічы. Ну і навальніца дала, вада аж раве, рыштокамі ідзе. Лойкі. Наверадзіць зак. Натрудзіць. Жнучы чыста руку наверадзіў, пальцаў ні магу выпраставаць, баляць. Лапенкі. Навіна ж. 1. Навіна, нешта новае, незнаёмае. Што старана, то і навіна / прымаўка/. Радзевічы. 2. Страва, звараная першы раз у сезоне. Навіна на вячэру будзя — крапівы маладой наварыла з бульбай. Кунцаўшчына. Наводзіць незак. Падбухторваць, настаўляць варожа аднаго на другога. Гэта ён наводзіў хлопцаў, каб яны яго набілі. Свіслач. Наводны прым. Нетутэйшы, чужы, прышлы. Ціпер больш наводных людзей, чым тутэйшых. Лікоўка. Нека наводна гаўца, мусі, адбіласа ад сваіх, бегая, бляе. Караневічы. Наводшыбе прысл. Наводшыбе, убаку, на некаторай адлегласці. Хата нашай бабы навотшыбе стаяла, да яе рэтко хто заходзіў. Каленікі. Навой м. Пярэдні і задні валікі ў кроснах. На навоі есць галава такая з зу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 329 ▶