бамі і кіёчкамі, за якія паткручваеяш, кап тужэй аснова была. Кавальцы. На навой аснову накручваяш, а на другі — палатно. Жытародзь.
Наво'круг прысл. Навокал, навокала. О, гэтага прайдзісвета навокруг ведаюць, хто яго ні зная. Чэхаўшчызна.
Наво'тляй прысл. Наводмаш, з размаху. Доўго ні чакаючы, адвёў яму навотляй і — і сам у ногі. Стрэльчыкі.
Наво'чнікі мн., м. Скураныя шчыткі на вуздэчцы, якія не даюць пужліваму каню глядзець па баках. Натта ш конь палахлівы, гобруць з навочнікамі надзеняш, усероўно панясе, як антанабіль учуя. Кунцаўшчына.
Наво'шчуп прысл. Вобмацкам, усляпую, наўздагад. Цёмно, ледво дзверы навошчуп знайшоў, вышаў з хаты. Верцялішкі.
Навучыце'лька ж. Настаўніца. Навучыцелька той рок на кватэры ў нас была, ціпер у школі жыве. Кашэўнікі.
Навучы'ць зак. Навучыць, перадаць навыкі, веды. Ці ж у цюрме чаму добраму навучаць? Аттуль ашчэ горшым верняцца. Жылічы. Навучыць праз качаргу скакаць — навучыць усяму, чаму толькі можна. Наша Жэня сваіх дзіцей хібо прас качаргу скакаць навучыць, так ужэ стараяцца вучыць. Пагараны.
Навы'лят прысл. Навылет, навылёт, наскрозь. Гэта ні хата, а гнілоце адно, парнеш кійком і навылят сцену прасадзіш. Скрыннікі. Як даў касою ваўку, так жвот навылят прабіў. Зарубічы.
Навы'перадкі прысл. Навыперадкі, стараючыся апярэдзіць. Кап ты з Бэркам навыперадкі пашоў /прымаўка/. Пракопавічы. Як коні вадзілі пасвіць, та часта навыператкі ездзілі, хто каго перагоніць. Жытародзь.
Навы'пуск прысл. Навыпуск, не запраўляючы. Мой Міхась рубашку навыпуск усе насіў, так здаравей, казаў. Малая Жорнаўка.
Навы'раст прысл. Навыраст. Я свайму Шурыку каптан навыраст шыла, каб ні на адзін рок быў. Стральцы.
Нага' ж. Нага. За дурной галавой нагам ніспакой /прымаўка/. Індура. Без ног астацца — моцна стаміць ногі. Столькі папахадзіць за плугам, та можно і без ног астацца. Кунцаўшчына. Дагары нагамі — нізам уверх. Дзіцей як пакіняш адных у хаці, та ўсё дагары нагамі паставяць, нічого ні знойдзяш. Солы. Ногі адбіць — стаміць хадзьбой ногі. Ногі абіў, пакуль дастаў спраўку, аніяк прадсядацель ні хацеў даваць. Балічы.
Нага'баць зак. Напаткаць, сустрэць. Ледво яго неяк нагабаў, а то ўсе стараўсо ні пападаць мне на гочы. Лаша.
Нагавары'цца зак. Пагаварыць удоваль. Але ж і нагаварыліса, усіх паўспаміналі, дзе хто быў. Сапоцкін.
Нагаві'цы мн. Штаны. Нагавіцы чысто абрындаў, ходзячы за плугам. Кулёўцы.
Нагаво'рваць незак. Пляткарыць, узводзіць паклёп. Я ведаю, гэта яна ўсё на нас нагаворвая, настаўляя, кап сварыліса. Грандзічы.
Нагадзі'цца зак. Трапіцца, выпадкова сустрэцца. Нагадзіўсо, такі ёй чалавек, ні паглядзеў, што пасагу ні мела. Талочкі.
Наганя'ць зак. Навыворваць. Я ашчэ да ўсхода слонца ім наганяў баразён дваццаць бульбы, хай выбіраюць. Сцяцкі.
Нагарава'цца зак. Набедавацца, зазнаць многа гора. За свой век нагараваласа, нацярпеласа, бедна, а ціпер нічого ўжэ ні трэбо. Сопоцкін.
Нагарну'ць зак. Набраць, насыпаць. Жывей нагарні ў мяшэчак жыта і нясі сюды. Лаша.
Нагатке' мн. Наготкі. Натта ж харашэ цвітуць у гаротчыку нагатке, аж у гачах жаўцяць. Кунцаўшчына.
Нага'ўка ж. Калоша, калашына. Пашыў ганавіцы, надзеў, а зноў адна нагаўка чамусьці карочша. Клачкі.
Нагі'хар прысл. Абы-як, на хуткую руку, няякасна. Стаханаўцы, брат, усё рабілі нагіхар, абы хучэй. Караневічы.
На'гла ж. Хвароба, трасца. А нагла яго ведая, дзе ён прападая цэлы дзень, дзе яго бура носіць. Гарны. Нека нагла да чалавека прычапіласа і жыць ні дае. Чэхаўшчына.
77 👁