Старонка 98
◀ / 329 ▶
Казмяроўка ж. Назва хусткі з кашаміру, якую насілі ў Заходняй Беларусі. У маей мамы была казмяроўка, пекна такая, з брындачамі. Адэльск. Казырка ж. Абарог, збудаванне ў выглядзе стрэшкі на слупках для захоўвання сена. Як сено ложаць у казырку, та стрэшку падымаюць, а як бяруць — апускаюць, каб ні замокло. Батароўка. Казырок м. Брыль. Як казырок у шапцы велькі, та і на вочы добро, і нос ні загарыць, ні аблупіцца. Казловічы. Казытка ж. Шчыкотка, козыт. Ён натта ш казыткі баіцца. Віцькі. Кайзырка, кайзэрка ж. Маленькая булачка з пшанічнай мукі. З кайзыркамі толькі багачы некалі гарбату пілі. Пагараны. Казяўка ж. Казюрка, казырка. Ля, нека казяўка паўзе, ні руш, а то ўкусіць. Свіслач. Какетка ж. Назва хуткага танца, які бытаваў у Заходняй Беларусі. У нас танчылі некалі такі танец — какетку, падобна да вянгеркі. Сапоцкін. Кака ж. У значэнні: дрэннае, кепскае; тое, што не дазволена браць дзіцяці /дзіцяч. слова/. Гэта кака, сынок, выкінь і больш ні бяры. Літвінкі. Кал м. Гразь, вязкая, размяклая ад вады глеба. Кал на гуліцы, ні вылязці з хаты. Лаша. Каланча ж. Каланча, дазорная вышка пажарнай часці. Кажуць, раней казаке з каланчы глядзелі, ці дзе бунту німа, ці пажару. Гродна. Калародак м. Калаўрот. Калародак і ціпер у нас есць, наша баба прадзе. Скідаль. Каласаваць незак. Каласаваць, паўторна абмалочваць каласы, якія засталіся цэлымі пасля першай малацьбы. Каласаваць ячмень цяжка, б'еш, б'еш і ўсероўно каласэ цэлыя. Бакуны. Каласоўка ж. Гатунак бульбы ў Заходняй Беларусі. Каласоўка мела много крахмалу, дробная такая, нікаторыя махрачкай называлі. Адэльск. Калаўродак м. Калаўрот. Збярэмсо з калаўроткамі і прасніцамі ў адну хату, прадзем сабе, песні спяваям, хлопцы прыдуць. Бакуны. Калаціць незак. Абмалочваць на хуткую руку снапы з мэтай атрымання зерня. Як хлеба німа, та першыя нажатыя снапэ калоцяць з большаго, ні развязваючы, і жывей да мліна. Саломенка. Калач м. Круглая палка, падвешаная на шыю карове, якая б'е на нагах і не дае ёй хутка бегаць. Як ласая карова, та толькі адно збавене — калач ёй на шыю. Дарашэвічы. Калвародак м. Калаўрот. Бяда, купіла ў Гродні новы калвародак і ні прадзе, шнур чамусьці спадая. Прывалка. Калдобісты прым. Калдобісты. За гумном калдобістая дарога, натто ш такі трасе, як едзяш, кідая. Сухая Даліна. Калдоба ж. Калдобіна. Навыбіваюць машынамі гэтых калдобаў, возам ні праедзяш. Лойкі. Калдун м. 1. Страўнік у ваўка. Калдун у ваўка пэнк: аш трое цялят ззеў. Скамарошкі. 2. Назва дзіцячай гульні; галоўная асоба ў гэтай гульні. У калдуна як пачнем гуляць, аш сцямнея, а мы гуляям. Гродна. Калдунэ мн., м. Калдуны, галушкі з бульбы, начыненыя буракамі і грыбамі. Калдунэ трэбо адварыць і цёплымі есці, бо як астынуць, нісмашныя. Бакуны. Калдыбаць незак. Ісці кульгаючы. Ён ашчэ з той вайны прышоў ранены ў ногу, калдыбае, ні можа хадзіць ніяк. Гарны. Калегавацца незак. Сябраваць. Як тулькі з Расіі прыехалі, так яна з суседкай і пачала калегавацца, разам хадзіць. Пагараны. Калейка ж. Чарга. Заўтра нам калейка пасвіць кароў, ні ведаю, хто і пажане. Свіслач. Календаваць незак. Календаваць, хадзіць у калядныя вечары, спяваць калядныя песні. У нас некалі хлопцы хадзілі календаваць з гвяздай, песні спявалі, добро помню. Забагонікі. Календра ж. Каляндра, расліна, якая скарыстоўваецца як прыправа. Кален
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 329 ▶