Старонка 97
◀ / 329 ▶
ры кавалер быў у Надзі, але вайна згубіла. Свіслач. Кавародак м. Калаўрот. У нас, у Азерах, былі такія майстрэ, што кавароткі рабілі. Ліхачы. Каваць незак. 1. Каваць. Кую-кую ношку, паедзяш ў дарошку /з дзіцяч. нар. песні/. Кунцаўшчына. 2. Кукаваць. Кавала зязюля, кавала, ды што яна куючы казала? /з нар.песні/. Свіслач. Каваць камень — рабіць насечкі на жарнавым камені. Як часцей каваць камень, та і ляпей меля на хлеб, расцірая зерня. Караневічы. Кагал м. 1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне. Ого! Кагал што пастановіць, тое і зробіць. Пракопавічы. 2. Зборышча, шумны натоўп. А гэта што за кагал ззабраўсо, што тут робіцца? Індура. Каганец м. Каганец, газніца, газоўка. Каганец много газы ні браў, бо кноцік у яго вузенькі, але ж натто курэў. Лугавая. Кадаўб м. Кадаўб, драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны для захоўвання збожжа. У наш кадаўб, можа, пудоў дзесяць жыта лезло, а можа і больш. Каленікі. Кадаўбец м. 1. Кадаўбец, невялікі кадаўб. З ліпы найлепшыя кадаўбцэ, яны лехкія такія, і крупэ ў іх ні засырэюць. Цвіклічы. 2. Невялікая калодачка з выдзяўбанай сярэдзінай у выглядзе вулля для заманьвання пчол. Кадаўбец як павесіў, так рой і сеў, абляпіў увесь, у сярэдзіну ні змясціўсо. Рацічы. Кадка ж. Кадка, невялікая кадушка. Маці як наквасіць катку капусты, на ўсю зіму хватало. Бандары. Кадлуб м. Кадаўб. Кадлубы рабілі з дупляваго дзерава, сярэдзіну выцісціш, уставіш дно і — гатова. Азяркі, Грандзічы. Кадаўбка ж. Драўляная пасудзіна ў выглядзе бочачкі для захавання круп. У нас кадоўбкі рабілі самы, а нікаторыя на кірмашах куплялі. Рыбніца. Кадохас м. Смерць, пагібель /іранічн./. Кадохас, мусі, пачулі панэ, калі пачалі ўцякаць. Індура. Кадук м. 1. Чорт, д'ябал. Куды гэта цібе кадук нясе так рано, сну табе німа. Карозічы. 2. Смерць, пагібель. Дагуляўсо, наканец, і на яго кадук прышоў. Кунцаўшчына. Кадушка ж. Кадушка. Бандары рабілі розныя кадушкі, а ў нас была такая, што пудоў 20 улазіло збожа. Ліхачы. Кадык м. Кадык. У нашага дзеда кадык вытыркаў; як еў, та смешно было глядзець, як ён ходзіць. Бакуны. Кает м. Сшытак. Купіла хлопцу каетаў і ручку, у гэтым року ў школу пойдзя. Ланявічы. Кажакрыл м. 1. Кажан, лятучая мыш. Як вечар настаня, та гэтых кажакрылаў лётало много, а ціпер ні відаць, кажуць, вытравілі. Кунцаўшчына. 2. Перан. Чалавек з худымі прыпаднятымі лапаткамі. Кажакрыл ні хлопяц, куды яму сунуцца, каб ён хоць выгляд які меў, а то зусім выхуд. Круглікі. Кажнюткі займ. Кожны /у значэнні: кожны без выключэння/. Як едзе, та кажнюткі раз забягаў да нас паглядзець, як мы жывем. Дарашэвічы. Кажура ж. Лупіна. На гэтай бульбі зусім інша кажура, такая шарупістая, інакша, як на ружоўцы. Свіслач. Каза ж. Недажатая палоска збажыны на загоне. А гэта тут чаму казу пакінулі, ні дажалі? Сухая Даліна. Казаць незак. Казаць, гаварыць. Учора мой казоў, што паедзям да сваіх на свято, а зноў машына ніспраўна. Сухмяні. Казённік м. У царскія часы казённы селянін, які належаў дзяржаве. У нас, у Табольскай Будцы, усе казённікі былі, на паншчыну ні хадзілі.Табольская Будка. Казлы мн. 1. Козлы, прыстасаванне для пілавання дроў. На гэтых казлах німа як пілаваць, раз'ехаліса зусім. Гібулічы. 2. Вільчак, канёк, рознае ўпрыгожанне страхі ў выглядзе рагоў. На старых хатах і ціпер можно ўбачыць казлэ, на новых ніхто ўжэ ні ставіць. Балічы. Казляк м. Казляк, масляк. У нашым лесі добрых грыбоў німа, адны казляке, і тыя чарвівыя. Гібулічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶