Жомяць ж. Вельмі дробная, маленькая /пра бульбу/. У гэтым року бульба зусім ні ўрадзіла, адна жомяць, німа чаго выбіраць. Дзекалавічы. Жорна мн. Жорны, ручны млын. У Гаўрылікавых і ціпер жорна стаяць у прымні, свіням мелюць. Пагараны. Жох м. Костка пры гульні ў бабкі /шашкі /, якая ўпала на зямлю ўвагнутым бокам. За жох выігрывалі менш грошай, як за лоц. Караневічы. Жуйка ж. 1. Жвачка, паўторнае перажоўванне жывёламі ежы. Глядзі, Міхась, мусі, карова захварэла, жуйкі ні жуе. Жытомля. 2. Пеpажованая булка ці хлеб для кармлення малога дзіцяці. Помню, маці пажуе хлеб, возьмя на палец і ў рот дзіцяці: "Еш, сынок, жуйку." Кунцаўшчына. Жук-гнаявік м. Жук-гнаявік. Гэтых жукоў-гнаявікоў на лузі много, дзе каровы ходзяць. Капцёўка. Жулейка ж. Жалейка. Жулейку гэта ўжэ с пераборамі рабілі, ні так на просто. У нас пастух усе на жулейку іграў. Хамякі. Жульман м. Жулік, прайдзісвет. Ён з малого жульманом быў, так і глядзеў, дзе што кепско ляжыць. Дарашэвічы. Жупан м. Даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне з каляровага самаробнага сукна. Іле майго маянтэчку — шапка ды жупан /в нар. песні/. Ланявічы. У нас, як хто хоча, і жупан кажуць, і жупонас. Азяркі. Старыя людзі і ціпер на каптан кажуць: жупан. Сабаляны. Жур м. Ежа, прыгатаваная з запаранай жытняй мукі і вады. Я сама ела жур, маці варыла, такі салотка-кіславаты, смашны. Бакуны. Жураўліны мн. Журавіны. Мы жураўліны распарвалі ў пячэ, расціралі ў місцы, варылі і кісель быў. Ліхачы. Журчаць незак. Журчаць, вурчаць. Той рок як удэрыло цяпло, та ні журчала, а просто раўла ў рыштоках. Брузгі. Жутко прысл. Страшна, жудасна. Неяк жутко стало, як учула тыя стрэлы. Канчатка. Жутны прым. Пранырлівы, спрытны дзялок, ушлы. Гэта такі жутны чалавек, што з-пад зямлі дастаня, як трэбо. Зарубічы. Жучок м. 1. Заколка для валасоў з упрыгожаннем у выглядзе жучка. Дзяўкамі наўшчапляям жучкоў у валасэ і здаваласо, штонатто ўжэ харашэ. Кульбакі. 2. Жук /памянш. — жучок/. Збожа трэбо прасушыць, а то некі жучок завёўсо. Гожа. Свентаянскі жучок — светлячок. Гэта ні сам корч свеціцца, а свентаянскія жучке, яны такія, як ліхтарыкі. Прывалка.. Жывадзёр м. Жорсткі, бязлітасны чалавек, абдзірала. Хто ні кляў гэтаго жывадзёра, а яго халера ні бярэ, жыве сабе. Млахавічы. Жывакост м. Жывакосхт, лекавая расліна з цёмна-сінімі кветкамі. Жывакост ад усялякіх хваробаў памоцны; нават ат сухотаў, кажуць, вылечвае. Калбасіна. Жыватабольнік м. Бабок трохлісты. Шматгадовая травяністая расліна сямейства бабковых. Жыватабольнік дробны, з прадаўгаватымі лісточкамі, як жвот баліць, памагая. Пад'ятлы. Жывей прысл. Хутчэй, скарэй. Жывей ідзі ў хату, дзяцько з дзядзінай прыехалі. Лікоўка. Жывец м. 1. Жывец, маленькая жывая рыбка, якая насаджваецца на кручок для лоўлі буйнай драпежнай рыбы. Летам добро шчупак ішоў на жыўца. Балічы. Жывец м. Тоўстая нітка, якая змацоўвае нічальніцы кроснаў. Глядзі, бо жывец як парвецца, та нічальніцы зусім раскідаюцца. Лаша. Жывіна ж. Жывёла, скаціна, быдла. На весну жывіна зусім слабая, на пашу як выжануць, та ледво адгайкаяцца. Селюкі. Жывіца ж. Жывіца, вадкая празрыстая смала. У Рыбніцы жывіцы німа, яе збіраюць, патсочваюць у Парэчы. Рыбніца. Жывіцапрыёмнік м. Вертыкальны надрэз на дрэве, па якому сцякае жывіца ў посуд. Як дзераво смольнае, та жывіцапрыёмнік поўны, на вачах жывіца цячэ. Парэчча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁