Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Жаўта'вы прым. Жаўтаваты, светлажоўты. Пекную жаўтавую блюзачку купіла сабе на таўкучцы. Жукевічы. Жаўта'чка ж. Жаўтуха, хвароба печані. Даўней, маці казала, ад жаўтачкі лячыліса самы, пілі нека зелье. Лаша. Ж аут/ха ж. Toe, што i жаўтачка. Myci, у Вацюка жаўтуха, зусім зжаўцёў, рады німа. Батароўка. Жвацяня' н. Жывот /пакянш. — ласк./. Дзіця зусім схудло, тулькі жвацяня адно наставіласо. Кавалічы. Жвінда' ж. Нудны, надакучлівы чалавек, ныцік. Жвінда нека, yce жвіндзіць i жвіндзіць адно i тое, надаело слухаць. Віцькі. Жвіндзе'ць незак. Дакучаць нуднымі размовамі. Кінь жвіндзець, ты ўжэ нутро мне пераеў. Гарны. Жвір м. Жвір. Якая там у нас зямля была, адзін жвір, нічого ні расло. Падліпкі. Жвіро'ўня ж. Месца, дзе бяруць жвір. 3 Журневічавай жвіроўні ўсе жвір бралі, круге да студняў рабілі. Квасоўка. Жвірча'к м. Зямля, у якой пераважае жвір. У нас кепска зямля была, як гарэш, та плуг аж звініць па жвірчаку. Кавалічы. Жвот м. Жывот. Як жвот забаліць, та перша лякарство было бабок, нап'есса — i перастаня. Свіслач. Жвя'каць незак. Надакучліва паўтараць адно i тое ж. Характар у яе дурны: як начне жвякаць, та галава пэнкае ад ўсяго гэта го. Дарашэвічы. Ждаць незак. Ждаць, чакаць. Ждала мясаеду — думала паеду, мясает прайшоў, i ніхто ні зайшоў /прыказка /. Славічы. Жжахну'цца зак. Перапалохацца. У воду як шаўбусну'ла, та аж жжахнуласа. Адэльск. Жло'паць незак. Прагна есці. Паршучок удачны, як пачне жлопаць, та пакуль усяго ні выесць, ат карыта ні адыдзя. Лаша. Жме'ня ж. 1. Жменя /у значэнні: далонь i пальцы/. Адгадай, што у міне ў жмені. Карозічы. 2. Пучок сарваных, зжатых раслін, якія можна абхапіць далонню i пальцамі. Яна хутко жала, як замахне сярпом, як замахне, так i зноў жменя жыта. Малая Жорнаўка. За вечар жменяў дваццаць лёну вытраш i ідзеш спаць. Гарны. Жмінда' м. Скнара, скупы чалавек. Гэта такі быў жмінда, што есці сабе шкадаваў, ні тулькі каму даць. Кунцаўшчына. Жмот м. Скнара, скупы чалавек. 3 гэтым жмотам ні толькі знацца, a i чуць аб ім ні хачу. Рагачы. Жму'ркі мн. Жмуркі. Я з табою ў жмуркі гуляць ні буду, ні на такого ты нарваўсо. Лікоўка. Жмут м. 1. Невялікі скрутак. Я тады цэлы жмут папераў спаліў, баяўсо, што немцы знойдуць. Гродна. 2. Скнара, скупы чалавек. Жмут, ён нігды капейкі свайму дзіцяці ні дасць. Балічы. Жмыха' ж. Макуха, рэшткі семя /ільнянога, канаплянага/ пасля выціскання з яго алею. Даўней галей выціскалі, a жмыхой свіня кармілі, кругамі такімі прадавалі. Жылічы. Жмя'каць незак. Мяць, камячыць, ціснуць. Як ясі, та еш, а то возьмя i тулькі жмякая грушу. Свіслач. Жмяя'ж. Змяя. Жмяя ядавіта, як ужаліць у руку ці ногу, та трэбо хучэй перавязаць, каб яд да сэрца ні дайшоў. Taбольская Будка. Жнец м. Жнец, той, хто жне ўручную, сярпом. Пры паншчыні казалі: калі хлопцу дванаццаць рок, та ўжэ лічыўса жанцом, а жнец павінен выжынаць норму. Рудавіцы. Мы аднаго тулькі жанца нанімалі, а так апходзіліса сваей дружынай. Свіслач. Жніва'рка ж. Жняярка, жатная машына. Пры паляках жніварка дораго каштавала, ні кожны гаспадар мог купіць. Вялікая Альшанка. Жніво' н. Жніво, уборка збожавых культур. Той рок жніво гарачае было, усё наспело: i жыто, i пшаніца. Машталеры. Жнія'рка ж. Жняярка. Бондараў Васіль неку жніярку быў купіў "Вікінг», та больш яе строіў, a ні жаў. Кунцаўшчына. Жо'лудзь м. Жолуд, плод дуба. Пасля вайны бабы ўсе хадзілі ў Румлёўку жолудзі збіраць, свіней кармілі. Салы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аутіха, жаўтавы, жвіроўня, жжахнуцца, жмякаць, жмяяж, жніярка, жолудзь, канаплянагаі, напесса, пальцыі, шаўбуснула, іпакянш, іпрыказка, іільнянога
5 👁
 ◀  / 329  ▶