Жабурэ'не мн. Жабіна ікра. Дзе жабурэне ў сажалках, там рыбы німа, так i знай. Кунцаўшчына. Жада'ць незак. 1. Жадаць, хацець. Кожны жадае быць харошым, а дзе ніхарошыя дзенуцца. Галавачы. 2. Зычыць. Жадаю табе троя — шчасця, долі i здароўя /прымаўка/. Пяслі. Жа'дны займ., прым. Ніякі. Жадная жабрачка да нас ні заходзіла, ні была. Ніхто яе ні бачыў. Зарубічы. Жа'кавіца ж. Малое рухавае, насты рлівае дзіця. Забяры ты гэту жакавіцу, ні дае нічого рабіць. Свіслач. Жале'зны прым. Жалезны, зроблены з жалеза. Помню, у маго бацькі жалезны плуг быў, a ўсе гаралі дзеравянымі, ні было жалезных. Кунцаўшчына. Жалезнае пута — пута ў выглядзе ланцужка з жалеза. Каб зладзея з балота коняй ні кралі, путалі жалезнымі путамі, замыкалі. Рагачы. Жалезная дарога — чыгунка. У нас ні называлі чыгунка, a ўсе — жалезная дарога. Гродна. Жалезны ход — пра воз на жалезных восях. Ціпер німа вазоў на дзеравяным хаду, усе на жалезным. Баброўнікі. Жале'ство мн. Непатрэбныя жалезныя рэчы, жалезны лом, жалеззе. Жалества гэтаго ў нас усюды валяяцца, тулькі збірай. Зарубічы. Жалё'за ж. Залоза. Маладыя пчолы такіх жалёзаў ні маюць, каб вырабляць мёд, яны вашчыну тулькі цягнуць. Грынёўка. Жа'ліць незак. Джаліць, кусаць. Як п'яны, да пчол лепш ні лезь, бо будуць жаліць, заядзяць. Грынёўка. Жа'ло н. Джала. Пальцамі жало ні даставай, трэбо збоку чым паткалупнуць. Грынёўка. Жало'пкаць незак. Прагна піць. Што ты жалопкаяш халодну воду, зноў горло заложыць. Малая Альшанка. Жаля'зко н. Прае. Гэта жаляско ў Індоры купіла, яму больш як сорак рок. Кунцаўшчына. Жалязні'ць незак. Наводзіць глянец на паверхні бетона, пакрываючы яго слоем стопрацэнтнага цэменту. Мікалай хадзіў да вайсковых жалязніць ходнікі, грошы добрыя браў. Баброўнікі. Жандаро'вы прым. Светла-чырвоны. Бабы некалі насілі рознаго колеру андараке, былі андараке рабыя, зялёныя, жандаровыя. Сухая Даліна. Жані'ло н. Жаніх. Жаніло стары, ніяк ні падбярэ сабе дзеўкі, ні ажэніцца. Пагараны. Жаніло паехаў па мыло / прымаўка/. Свіслач. Жані'х м. Жаніх. Як жаніх есць, та i вяселе будзя /прымаўка/. Сухая Даліна. Жар м. Гарачае вуголле. Чужымі рукамі добро i жар заграбаць /прыказка/. Ласосна. Жара' ж. 1. Гарачыня, спёка. Жара страшэнная, усё павысмальвало, ні дыхнуць. Кульбакі. 2. Павышаная тэмпература цела ў час хваробы. Добро, што тады жару збілі, а то хлопяц мог ні вытрымаць. Каменная Русота. Жарабе'ц м. Жарабец. У Навіковых да вайны ашчэ быў жарабец, дэраш такі, пасля немцы забралі. Карозічы. Жарабі'ца ж. Жарабіца, жаробка. Перш чым у воз запрагаць, жарабіцу трэбо ў плузі навучыць хадзіць. Лаша. Жарант м. Сведка. Грошы табе ніхто так ні дасць, давай жаранта, тады i пазычу. Зарубічы. Жарло' н. Месца ў крыніцы, адкуль б'е вада. У нашай крыніцы нават у самы большы мароз жарло ні замярзая,тулькі пара валіць. Караневічы. Жаро'бна прым. Жарэбная. Кабыла жаробна, боязно ў такую слізгавіцу ў дарогу выяжджаць, каб ні ўпала. Саломенка. Жа'ртачкі мн. Жарты /памянш./. Кату жартачкі, а мышцы слёзы /прыказка/. Кунцаўшчына. Гэта табе ні жартачкі — гаспадарку вясці. Кругл i кі. Жарэ'бчык м. Жарабок /да двух гадоў/. Ля, жарэпчык некі адбіўсо ат коней, бегая, іржэ. Дарашэвічы. Жа'тка ж. Жняярка. У нашым сяле тулькі ў аднаго чалавека была жатка. Кунцаўшчына. Ж аўру'к м. Жаваранак. Жаўрук прыляцеў — вясна будзя /нар. прыкмета/. Сонічы
Дадатковыя словы
гадоўі, жадны, жакавіца, жалество, жалопкаць, жалязко, жарэбчык, прыкметаі, прымаўкаі, пяны, іда, інар, іпамянш, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
6 👁