Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Е'рзаць незак. Круціцца, неспакойна сядзець. Ён i ў школі на месцы ні ўседзіць, усе ерзая. Свіслач. Е'сці незак. 1. Есці, прымаць ежу. Ашчэ ў році ні расіначкі ні мела, i есці ні хочацца. Квасоўка. Ежмо, дзеці, зацерку, пакуль цёплая. Каленікі. 2. Кусаць, грызці /пра насякомых/. Моль есць пальто i рады німа, аднекуль узяласа. Гібулічы. 3. Перан.: даймаць, назаляць, не даваць спакою. Гэта цёшча яго ела, ела, пакуль ён сам с хаты ні ўцёк. Капцёўка. Мала кашы еў— у значэнні: слабы фізічна. Ты, брат, мало кашы еў, кап такі мяшок узяць на плечы. Круглікі. Е'ціца ж. Аўсянік; тое, што i яціца, крылатае насякомае. Паложыш бляху на лотку, разложыш агонь, i еціца ляціць на яго, падая. Ласосна. Бывала, столькі еціцы насыпляцца на мост, што машыны слізгаюцца, ісці ні могуць. Пышкі. Ё'жык м. Вожык. У тым року ёжык чысто яблыкі панасіў, як завёўсо ў саду. Грыўкі Ё'лачка ж. Елачка. 1. Маленькая елка. Ёлачка аднекуль узяласа, вырасла за адрынай. Рудавіцы. 2. Спосаб вышыўкі ніткамі. Абшыяш хустачку ёлачкай i добро, ужэ нітакая. Баброўнікі. Ё'лка ж. Елка. Бацюшка Надарынскі шторок пры паляках ставіў ёлку для дзіцей. Свіслач. Ё'луп м. Бесталковы, тупы чалавек, дурань, асталоп /лаянк/. Ах ты, ты ёлуп стары, куды табе раўняцца з маладымі. Кунцаўшчына. Ё'лупень м. Toe, што i ёлуп. Паслухаяш яго — пляце нешто, вядома, ёлупень. Круглікі. Ё'місты прым. Ёмісты, здольны змясціць у сабе вялікую колькасць. Саган даволі ёмісты купіла, больш, як кошык, бульбы лезя. Каранявічы. Ёмкі прым. Ёмкі, зручны. Ёмкі кій пад рукі папаўсо, лягчэй будзе ісці. Квасоўка. ЁрШ м. 1. Дробная прэснаводная касцістая рыба з калючымі плаўнікамі. Якая ў нас рыба, адны яршэ пападаюцца ў волак. Балічы. 2. Мужчынская кароткая стрыжка. Наш Міхалко любіў пад ярша патстрыгацца, яго Яршом i празывалі. Лаша. 3. Сумесь гарэлкі з півам. Як зробіш ёрш, та ад адной шклянкі ачумеяш, у мазгах закруціць. Гібулічы. Жаба ж. 1. Жаба. У лузе жабы крумкаюць — пара лён сеяць /прык-мета/. Кунцаўшчына. Гэтай хіміяй усіх жабаў патравілі, буслам німа чаго есці. Круглікі. 2. Дэфект у самаробнай тканіне. Як я ткала, та ў міне кужаль глаткі такі, ні адной жабы ні было. Свіслач. Грудная жаба — сардэчная хвароба, стэнакардыя. Ён казаў, што ў яго грудная жаба, a зноў да 90 рок дажыў з гэтай жабай. Жукевічы. Жаба малая — дакорлівае абзыванне дзяцей. Ах ты, жаба малая, ты куды гэта лезяш? Навасёлкі. Жаба цыцкі дасць — ужываецца ў значэнні: вельмі позна. Пакуль вы гэты загон дажнеця, та вам жаба цыцкі дасць. Дарашэвічы. Жа'бінец м. Жабнік звычайны, водная шматгадовая травяністая _ расліна сям'і жабнікавых. Мая баба казала, што жабінцам некалі лячылі, як сабака шалёны пакусая. Кажуць, памагаў. Лаша. Жабра'й м. Лекавая расліна. Жабрай такі невысокі, ён у бульбі расце, памагае ад многіх хваробаў. Клінчаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ерзаць, жабінец, метаі, насякомыхі, сямі, ёлка, ілаянкі, іпра, іпрык
6 👁
 ◀  / 329  ▶