Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
i атпілаваў дошку, дыхт падышла, як мая быць. Малая Жорнаўка. Ды'хта ж. Фанера. Як выбілі хату дыхтай, зусім стало іначай: i харашэ, i цяпло. Ласосна. Дыхто'ўны прым. Добры, надзейны, стойкі. Дыхтоўныя боты зрабіў мне Трахім, будзе ні брытко i па сяле прайсціса. Лікоўка. Ды'шаль м. 1. Дышаль, жэрдка у параконным возе, прымацаваная да восі пярэдніх калёс. Куды дышаль коні павернуць, туды i воз ідзе. Балічы. 2. Дышаль, дэталь плуга. Гэты рок такое бульбавене вырасло, што пад дышаль патпірало, выгорваць цяшко было. Літвінкі. ДьГшла н. Тое, што i дышаль у параконным возе. Закон як дышло, куды павярнуў — туды i вышло /прыказка/. Сухая Дал i на. Дыя'бал м. Д'ябал, чорт, нячысты дух. Чысты дыябал: увесь вымазаўсо сажай i стаіць на гуліцы. Перстунь. Дэ'баць незак. Ісці дробнымі крокамі, нязграбна. Стары наш з кіёчкам ледво можа дэбаць каля хаты, да адрыны ні дойдзя. Каўпакі. Дэ'нко н. 1. Драўлянае вечко, накрыўка. Мясо як пасоляць у цэбры, та дэнкам накрываюць, кап што ні ўлезло. Белева. 2. Кухонная дошка з ручкай. Гэта дэнко ашчэ Ігнась зрабіў пры немцах, палічэця, колькі рок служыць нам. Пагараны. Дэ'нтка ж. Веласіпедная камера. Дэнтка недзі прабіта, дух спуская. Вялікая Альшанка. Дэ'раш м. Конь шэрай масці з прымессю чырвона-цёмнага колеру. У Івана дэраш быў, наравісты такі, як станя, з месца ні зрушыш. Квасоўка. Еванге'ле ж. Евангелле. Евангеле хлеба ні намеле /прыказка/. Радзевічы. Е'гдзіць незак. Ездзіць. Нашы ўсе да Лунай егдзяць па парасята, тайней купіць, як у Індоры. Лаша. Е'дкі прым. 1. Едкі, які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. 3 ялаўца натта ж еткі дым, гочы выядая. Свіслач. 2. Добра прынімае ежу /пра жывёлу/. Еткі паршучок удаўсо: што ні дасі, ўсё вылахая. Круглікі. Е'днасць ж. 1. Еднасць, адзінства, згуртаванасць. У нас, у Кунцаўшчыні, еднасць была: хай каго зачэпяць, так ўсе падымуцца. Кунцаўшчына. 2. Еднасць інтарэсаў. Каб ва ўсіх людзей еднасць была, та вайны ні было б. Круглікі. ЕздавьГ прым. 1. Ездавы, прызначаны для язды. Ездавого каня ў плуг ні запрагалі, на ім тулькі вярхом егдзілі. Рагачы. 2. У значэнні "ездавы салдат", які правіў коннай запрэжкай. Наш Кастусь ездавым быў, як служыў у анцілерыі. Кунцаўшчына. Езуі'т м. Езуіт. Езуіты багатыя былі, нават маёнткі мелі свае. Каханова. Е'лкі прым. Ёлкі, прагорклы /пра нясвежы тлушч/. Гэту сланіну мы ні ямо, яна даўнейша, елкая стала. Лікоўка. Е'нкм. Енк, крык ад болю, пакуты, адчаю. Я схапіўсо, чую енк некі на дварэ, глянуў — гумно гарыць. Дарашзвічы. Е'нчыць незак. Стагнаць, крычаць ад болю. Нека скула хлопцу села на шыю, месца ні знаходзіць, ўсё енчыць. Капцёўка. 2. Сварыцца, крычаць. Гэта такі ён: на кожнаго прывык енчыць, ці есць за што, ці не. Грыўкі. Ерапла'н м. Самалёт.У тую вайну некі ераплан на Гаукову адрыну сеў, старого чуць ні прыдушыў. Рудавіцы. Е'рзальм. Неакуратны, неахайны чалавек. Што гэта ў цібе ганавіцы заўсёды спушчаны, ходзіш, як які ерзал ь. Свіслач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал, егдзіць, елкі, енкм, ерзальм, жывёлуі, тлушчі, іпра, іпрыказкаі
1 👁
 ◀  / 329  ▶