ў голаў улезла, i каго ён бярэ замуж? Круглікі. Дурата галавы — лішнія клопаты, непатрэбны занятак. Нашто мне яно патрэбна, гэта тулькі адна дурата галавы. Луцкаўляны. Дуры'ць незак. Дурыць, дурманіць, падманваць. Стары цыган люльку курыць, а цыганка людзей дурыць /прыказка/. Зарубічы. Дурэ'ць незак. Дурэць, сваволіць, забаўляцца. Дзеці, ні трэбо дурэць, ідзеця с хаты на двор. Літвінкі. Дух м. 1. Паветра. Тулькі ад'ехаў ад хаты, гляджу — коло спусціло, духу німа. Кругляны. 2. Цяпло. Зачыняй печ, бо весь дух выдзя. Кавалічы. Дух заня'ць — спыніць дыхание. Нешто як шасня ў кустах, та ў міне аж дух заняло. Сухая Даліна. Духата'ж. Духата, гарачае надвор'е. Духата страшэнна, смаліць увесь дзень. Старая Дубавая. Духва'ць незак. Быць упэўненым, перакананым. Духваю, што ўсё будзя добро, німа чо баяцца. Путна. Дуча'й м. Адтуліна ў верхнім камені жорнаў, у якую сыпалі збожжа. Адной рукой круціш млён, другой сыпляш ў дучай зерня.Стрэльчыкі. Душагрэ'йка ж. Цёплая безрукаўка. Як сваго цяпла ні маяш, та i душагрэйка ні паможа. Казіміроўка. Душні'к м. Душнік, адтуліна ў сцяне ў курнай хаце для праходу дыма. Баба казала: як аччыніш душнік, так дым i пойдзя с хаты. Бакуны. Ду'шна прысл. Душна. Нека паркасць на дварэ, душно; мусі, дождж будзя. Свіслач. Ды'бам прысл. Дыбам, тарчма, старчаком. Ад страху валасэ на галаве дыбам усталі; думаў — прапаў, але немцы прайшлі. Караневічы. ДьГбаць незак. Ісці дробнымі крокамі, няўпэўнена. Ён хоць дыбаць навучыўса, яму хадзіць яшчэ рано. Дубоўка. Ды'бачкі мн. Кончыкі пальцаў ног. Я на дыбачках падабраўсо, глянуў туды, а там нікого німа. Баброўнікі. Ды'бкі мн. Пальцы ног. Колік навучыўсо станавіцца на дыбкі, на паліцу нічого ні палажы, усё дастаня. Кунцаўшчына. Яму гэдак ні відаць, та ён станя на дыбкі i глядзіць на гуліцу. Гібулічы. Дыгна'ты прым. Цыбаты, даўганогі, высоки Сам дыгнаты, a жонка зусім маленька, як барылачка. Цыдовічы. Дыжу'рка ж. Верхняе мужчынскае адзенне даўжынёй да кален, з дарагога матэрыялу. Некалі шляхта насіла дарагія дыжуркі, на медныя гузікі зашпільваліса, пекныя такія. Эйсманты. Ды'кта ж. Фанера. Некалі ў Мастах на фабрыцы файну дыкту выраблялі. Гібулічы. Ды'лда ж. Высокі, нязграбны чалавек / пагард./. Я на гэту дылду глядзець ні хачу, ні тулькі справу мець. Зарубічы. Дылі-ды'лі! Гукаперайманне ігры на скрыпцы /дзіцяч./. Дылі-дылі, скрыпачка, а ў норцы — лісачка, а ў лісіцы новы двор, тры паненкі на выбор /з нар. песні/. Лаша. Ды'ліна ж. Доўгая тоўстая дошка. Ашчэ ў прошлым року гэтыя дыліны прывёз, думаю новыя вокна рабіць. Славічы. Дыма'р м. Дымар, прылада для падкурвання пчол. Як добры дымар i павол! дыміць, ні адна пчала ні ўкусіць. Грынёўка. Ды'мка ж. Насенне бульбы, цыбулі, яравізаванае шляхам утрымання ў цёплым месцы. Дымка-цыбуля ляпей расце, чэрві ні так нападаюць. Рудавіца. Ды'хавіца ж. 1. Дыхавіца, упадзіна ў ніжняй пярэдняй частцы грудной клеткі. Коні галодныя, вун як дыхавіцы паўпадалі, дзе тут гараць будзяш. Сухая Даліна. 2. Дыхавіца, хвароба бронхаў, цяжкае дыханне, задышка. Дыхавіцу можно каню ўвагнаць, a дыхавічнаго каня ўжэ ні вылячыш, ні паедзяш ім. Пералом. Дыхаві'чны прым. Які мае адносіны да дыхавіцы. Дыхавічны конь цаны ні мае, я го ніхто ні купіць, можа, тулькі цыганэ, кап чалавека якого потым абмануць. Кунцаўшчына. Дыхт прысл. У самы раз, якраз. Але
Дадатковыя словы
адехаў, духатаж, духваць, дыбачкі, дыжурка, дыкта, дылда, дыліна, заняць, надворе, песніі, ідзіцяч, іпрыказкаі
2 👁