Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Дручо'к м. Кіёк, палка. Як пападзе конь наравісты, i дручок ні паможа. Пракопавічы. Добро, што дручок якраз у рукі папаўсо, а то сабакі заелі б. Белева. Дрыгві'сты прым. Дрыгвяністы, багністы. Страшэнна дрыгвісты луг быў, каровы засядалі, вяроўкамі трэбо было выцягаць. Мінкаўцы. Дры'жыкі мн. Дрыжыкі. Як убачыла немца, та аж дрыжыкі пашлі па целі, думала — ўсё. Дарашэвічы. Дрыль м. Дрыль, слесарны інструмент. У жалезі можно дзірку тулькі дрылем пракруціць, больш нічым. Партызанская. Дры'нда ж. Стары, разбіты воз або брычка. На гэтай, брат, дрындзі да касцёла ні даедзяш, калёса пагубіш. Занявічы. Дрында нека, ні каляска, брытко з паненкам! ехаць. Ланявічы. Дрындале'т м. Стары, разбіты веласіпед. Купіў стары дрындалет i памалу ежджу сабе. Круглікі. Дры'паць незак. Ісці, ступаючы часта i дробна. Вун, нека дзіця сцежачкай дрыпая, чые — ніхто ні ведая. Адэльск. Дрыпту'н м. Той, хто дрыпае, ступае дробнымі крокамі. Стары дрыптун суняцца да нас, адзін ні хоча сядзець у хаці. Рудавіцы. Дрэ'нчыць незак. Турбаваць, не даваць спакою. Гэта такі ўжэ ўрадзіўсо чалавек, яго аж дрэнчыць, каб каго ўкусіць. Рудавіцы. Ду'бальт прысл. Удваўне больш. Мы з ім разлічыліса, ён з міне ўзяў нават дубальт. Прывалка. Дубальто'вы прым. Падвойны, які складаецца з двух прадметаў. Ён на весну дубальтовыя окна ні дастае, i летам стаяць. Пералом. Дубаса' прысл. Дыбам, тарчма, старчаком. Ат страху аж валасэ дубаса сталі, думаў: конь ні выплывя. Свіслач. Дубе'ц м. Дубец, розга. Дзед возьмя дубец i страшыць дзіцей: "Я вас дупцом, распуснікі." Зарубічы. Дуда' ж. Дуда, народны духавы музычны інструмент. Я на смык — ні прывык, а на дуду — граць ні буду /з нар. песні/. Лаша. Дудары' мн., м. Народныя музыканты-скрыпачы, якія ігралі ў корчмах / устар./. Дудары сядуць на слоні на горбі кажухаў i давай рэзаць, аш карчма ходырам ходзіць. Лаша. Ду'дка ж. Дудка, народны музычны інструмент. Малымі мы самы рабілі дуткі, больш з белаго бэзу ці трасціны. Кавалічы. Ду'жы прым. Дужы, значнай сілы. Дужы, як свіня ў лужы /прымаўка/. Сухая Даліна. Ду'лькі мн. Пыл, які ўтвараўся пры часанні лёну. Чэшучы лён, дуляк наеласа, ні дыхнуць, сядзяць у грудзях. Баброўнікі. Ду'ля ж. 1. Дуля, сорт ігрушы. У Сідаравых груша дуля расла, я сам бегаў раніцай падбіраць дулі. Кунцаўшчына. 2. Кукіш, фіга. А што я за гэта атрымаў? Дулю ў нос. Свіслач. Дуна'й м. Як дунай — у значэнні вельмі прыгожы, вялікі, высокі /нар. — паэт. выраз/. Хлопяц, як дунай, высокі, файны, любо паглядзець. Галаўнічы. Пшаніца, як дунай, вырасла, сярпом ні зрэзаць. Сабаляны. Лён, як дунай, стаіць, любо паглядзець. Вялікая Альшанка. Дупё'лко н. Невялікая бочачка з клёпак для піва, квасу. Некалі дупёлкі такія бандарэ выраблялі, прадавалі на кірмашах. Жытомля. Дуплава'ты прым. Дуплісты, дуплаваты. Топаль, здаецца, здаровы быў, a аказаўсо дуплаваты, сарцавіна згніла. Казловічы. Дупля'вы прым. Дуплісты, дуплаваты. Каля Парэча дуб есць, такі дуплявы, яму, кажуць, больш як пяцьсот рок. Рыбніца. Дурале'й м. Дураслівец, свавольнік, дуронік, гарэза. Дуралей ні хлопяц, на месцы ні ўседзіць, yce круціцца. Кругл ікі. Ду'рань м. Дурань. Нічого талковаго ў ім німа, дурань дый годзі. Квасоўка. Дурня корчыць — прыкідвацца дурным, неразумным. Што ты с сібе дурня корчыш, мы цібе ведаям. Лаша. Дурата' ж. Дурасць. Дурата хлопцу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выразі, дрыпаць, дулькі, дупёлко, песніі, інар, іпрымаўкаі
2 👁
 ◀  / 329  ▶