Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Дра'бы мн. Доўгі воз з драбінамі па баках для перавозкі снапоў, сена, саломы. У нас велькія драбы былі, больш дзьвух коп снапоў можно было ўлажыць. Кунцаўшчына. Драк м. Цяслярская прылада, драчка, драка. Некалі сцены ў хатах лажылі пад драк, пілаваных ні было. Дзекалавічы. Дракава'ць незак. Падганяць пры дапамозе драчкі адно бервяно да другога. Гэтыя сцены наш Янак дракаваў, бачыце, як роўно дапусціў. Рацічы. Дра'нка ж. Дранка, тонкія дошчачкі для крыцця даху або абівання сцен пад тынкоўку. Дранку самы рабілі, калолі, ціпер гатову прадаюць, тулькі купляй. Скамарошкі. Дрантве'ць незак. Дранцвець, дзеравянець, нямець. Адна нага нечаму дрантвея, ні чуяш, як мёртва. Грандзічы. Дранцве'ць незак. Toe, што i дрантвець. На правым баку аніяк ні магу спаць, нетто рука дранцвея. Кузьмічы. Дра'паць незак. Драпаць, паспешліва ўцякаць. Немцы той рок як пачалі драпаць, та ўжэ ні прыпыняліса. Гродна. Драпа'ч м. Драпак, прымітыўны культыватар з драўлянай асновай i жалезнымі зубамі /устар./. Драпач як пусціш глыбяй, так коні i ні пацягнуць, пыраю много было. Караневічы. Драпачава'ць незак. Культываваць, апрацоўваць зямлю драпач. У нас спружыноўкі ні было, драпачом поле драпачавалі. Кунцаўшчына. Дра'тва ж. Дратва, тоўстая, моцна прасмоленая нітка для шыцця абутку. Hi кожны шавец умеў добро дратву зрабіць, гэта ні так просто. Індура. Дра'хма ж. Драхма, адзінка аптэкарскай вагі, роўная 3,75 п/устар. У аптэках ўсялякія парашке мералі на драхмы i прадавалі. Клачкі. Дра'цца незак. Моцна крычаць. Пакінь драцца, тут цібе ніхто ні баіцца. Баранавічы. Драць незак. Драць, раздзіраць. Назбіраласо пер'я, трэбо драць, на подушку будзя. Рацічы. Драч м. Цеслярская прылада, драчка, драк. Нашу хату майстрэ ставілі пад драк, дзераво было ніроўнае. Адамавічы. Драч м. Жалабок, вырубаны ў бервяне, у які заходзіць другое бервяно /пры ўзвядзенні будынка/. Вырубаць ў сцяне драч ні так просто, трэбо мець добру знароўку. Дзекалавічы Драчы'цца незак. Дражніцца. Стары чалавек, а ўзяў звычай з малымі драчыцца, кожнаму дасць мянушку. Пагараны. Дро'бны прым. Дробны. Дробны дожджык другія суткі сыпля, грыбэ будуць. Зарубічы. Дро'бязь ж. Дробязь, дробныя жывыя істоты. Якая ў нашай рэчцы рыба, адна дробязь. Кунцаўшчына. Дро'ва мн. Дровы. Дрова маям, пазанапашвалі, будзя на цэлу зіму. Зарубічы. Дронг м. Доўгі жалезны вал, які злучае малатарню з конным прывадам i прыводзіць яе ў рух. Як малоцяць у машыну, глядзяць, кап салома на дронг ні накручваласа, а то цяшко коням. Малая Альшанка. Дро'па ж. Драфа, буйная стэпавая птушка. Дропа цяшко ўздымаяцца з зямлі, тато як нагнаў, та чуць за хвост ні схапіў. Кунцаўшчына. Дружба'нт м. Шафер. Першай друшцы файны дружбант папаўсо, пекны хлопяц. Малая Альшанка. Дру'жка ж. Дружка, шаферка, таварышка нявесты ў вясельным абрадзе. Адна друшка ні можа быць, найменш — дзве друшкі, а можа i чатэры быць i больш. Свіслач. Дружко' м. Шафер. Hi помню, хто мой друшко быў, як Paica замуш ішла, мусі, Барыскоў. Свіслач. Дружы'на ж. Сям'я. У нас валька дружына была: i бацько, i маці, i шасцёро сыноў. Круглікі. Дружыць незак. Дружыць, сябраваць. Я c Соняй даўно пачала дружыць. Мігова. Дру'нка ж. Жэрдка ў драбіне воза / іх дзве/, на якой мацуюцца канцамі папярэчныя планкі. У драбіні дзве дрункі, на друнку можно едучы сядаць. Кунцаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

будынкаі, дзвеі, дракаваць, драпачаваць, друнка, перя, піустар, сямя, іпры, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶