Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Жо'мяць ж. Вельмі дробная, маленькая /пра бульбу/. У гэтым року бульба зусім ні ўрадзіла, адна жомяць, німа чаго выбіраць. Дзекалавічы. Жо'рна мн. Жорны, ручны млын. У Гаўрылікавых i ціпер жорна стаяць у прымні, свіням мелюць. Пагараны. Жох м. Костка пры гульні ў бабкі /шашкі /, якая ўпала на зямлю ўвагнутым бокам. За жох выігрывалі менш грошай, як за лоц. Караневічы. Жу'йка ж. 1. Жвачка, паўторнае перажоўванне жывёламі ежы. Глядзі, Міхась, мусі, карова захварэла, жуйкі ні жуе. Жытомля. 2. Перажованая булка ці хлеб для кармлення малога дзіцяці. Помню, маці пажуе хлеб, возьмя на палец i ў рот дзіцяці:"Еш, сынок, жуйку." Кунцаўшчына. Жук-гнаяві'к м. Жук-гнаявік. Гэтых жукоў-гнаявікоў на лузі много, дзе каровы ходзяць. Капцёўка. Жуле'йка ж. Жалейка. Жулейку гэта ўжэ c пераборамі рабілі, ні так на просто. У нас пастух усе на жулейку іграў. Хамякі. Жульма'н м. Жулік, прайдзісвет. Ён з малого жульмано'м быў, так i глядзеў, дзе што кепско ляжыць. Дарашэвічы. Жупа'н м. Даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне з каляровага самаробнага сукна. 1ле майго маянтэчку — шапка ды жупан /в нар. песні/. Ланявічы. У нас, як хто хоча, i жупан кажуць, i жупонас. Азяркі. Старыя людзі i ціпер на каптан кажуць: жупан. Сабаляны. Жур м. Ежа, прыгатаваная з запаранай жытняй мукі i вады. Я сама ела жур, маці варыла, такі салотка-кіславаты, смашны. Бакуны. Жураўлі'ньі мн. Журавіны. Мы жураўліны распарвалі ў пячэ, расціралі ў місцы, варылі i кісель быў. Ліхачы. Журча'ць незак. Журчаць, вурчаць. Той рок як удэрыло цяпло, та ні журчала, а просто раўла ў рыштоках. Брузгі. Жу'тко прысл. Страшна, жудасна. Неяк жутко стало, як учула тыя стрэлы. Канчатка. Жу'тны прым. Пранырлівы, спрытны дзялок, ушлы. Гэта такі жутны чалавек, што з-пад зямлі дастаня, як трэбо. Зарубічы. Жучо'к м. 1. Заколка для валасоў з упрыгожаннем у выглядзе жучка. Дзяўкамі наўшчапляям жучкоў у валасэ i здаваласо, штонатто ўжэ харашэ. Кульбак!. 2. Жук /памянш. — жучок/. Збожа трэбо прасушыць, а то некі жучок завёўсо. Гожа. Свентаянскі жучок — светлячок. Гэта ні сам корч свеціцца, а свентаянскія жучке, яны такія, як ліхтарыкі. Прывалка.. Жывадзё'р м. Жорсткі, бязлітасны чалавек, абдзірала. Хто ні кляў гэтаго жывадзёра, а яго халера ні бярэ, жыве сабе. Млахавічы. Жывакост м. Жывакосхт, лекавая расліна з цёмна-сінімі кветкамі. Жывакост ад усялякіх хваробаў памоцны; нават ат сухотаў, кажуць, вылечвае. Калбасіна. Жыватабо'льнік м. Бабок трохлісты. Шматгадовая травяністая расліна сямейства бабковых. Жыватабольнік дробны, з прадаўгаватымі лісточкамі, як жвот баліць, памагая. Пад'ятлы. Жыве'й прысл. Хутчэй, скарэй. Жывей ідзі ў хату, дзяцько з дзядзінай прыехалі. Лікоўка. Жыве'ц м. 1. Жывец, маленькая жывая рыбка, якая насаджваецца на кручок для лоўлі буйнай драпежнай рыбы. Летам добро шчупак ішоў на жыўца. Балічы. Жыве'ц м. Тоўстая нітка, якая змацоўвае нічальніцы кроснаў. Глядзі, бо жывец як парвецца, та нічальніцы зусім раскідаюцца. Лаша. Жыві'на ж. Жывёла, скаціна, быдла. На весну жывіна зусім слабая, на пашу як выжануць, та ледво адгайкаяцца. Селюкі. ЖывГца ж. Жывіца, вадкая празрыстая смала. У Рыбніцы жывіцы німа, яе збіраюць, патсочваюць у Парэчы. Рыбніца. Жывіцапрыё'мнік м. Вертыкальны надрэз на дрэве, па якому сцякае жывіца ў посуд. Як дзераво смольнае, та жывіцапрыёмнік поўны, на вачах жывіца цячэ. Парэчча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бульбуі, жуйка, жулейка, жульманом, жураўліньі, жучокі, падятлы, песніі, іпамянш, іпра, ішашкі
6 👁
 ◀  / 329  ▶