Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Жыві'цца незак. Жывіцца, карміцца, харчавацца. Ён увесь час тулькі каля бацькоў i жывіцца, каб ні яны — прапаў бы. Зарубічы. Жыжа ж. 1. Агонь /дзіцяч/. Hi садзі, Генік, ручкі ў печку — там жыжа, укусіць за пальчык. Альшанка. 2. Жыжа, рэдкі гной з-пад жывёлы. Недагледзялі — i ўся жыжа пашла ў рэчку, ні дзіво, што рыбы ў ёй німа. Цыдовічы. ЖьГжаўка ж. Балячка. Нека жыжаўка на барадзе выскачыла, сам ні ведаю ад чаго. Балічы. Жы'лка ж. Жылка, лёска. Гэта жылка хаця i тонка, любого шчупака ўтрымая. Кузмічы. 2. Сасудзіста-валакністае патаўшчэнне ў лістах раслін. Той рок чэрві на яблынях усе лісця пааб'ядалі, адны жылкі засталіса. Гродна. Ж ыра'нт м. Абажур. Як лямпа з жирантам, та ў хаці неяк святлей i нават утульняй. Сапоцкін. ЖьГтні прым. Жытні. Жытні хлёб здаравейшы нават ат пшанічнаго, больш карысны. Круглікі. Жы'то н. Жыта. Я к лубін прыгарэш, та жыто расцё, як дунай. Сабаляны. Як малацілі жыто, бывало, насыплем поўны засек, i ўсероўно да новаго хлеба ні хватало. Кунцаўшчына. Жыўцо'м прысл. Жывым, у жывым стане. Кажуць, французы гэтых жаб жыўцом ядуць. Струбка. ЖьГці незак. Жыць. Табато ж, дзеткі, табато ж, а як без гэта жыці будзям, хто хлеба дасць? Гарны. Жэ'жка ж. Від крапівы з малымі лісточкамі. Свіням жэшкі як дасі, та аж давяцца, ядзяць. Капцёўка. Жэ'зло н. Жазло, посах, палка асобай формы — сімвал улады. Архірэй так ні ішоў у сабор, а з жэзлам, а за ім усе прыслужнікі ішлі. Лаша. Жэ'рдачка ж. Прыстасаванне ў курнай хаце ў выглядзе жэрдкі, на якое вешал! адзенне. Сцены ў курнай хаці ўсе ў сажы, адзежы ні павесіш, та вешалі на жэрдачку. Лаша. Жэ'рці незак. Жэрці, прагна i многа есці. Сам ён чалавек худы, жарэ ні ў свае духе, i дзе ўсё гэта дзяваяцца. Рагачы. Жэ'ўжьік м. Свавольнік, гарэза. Ах ты, жэўжык, ты чаму маці ні слухаяш, усюды лезяш. Кавалічы. Заадры'нішча н. Загуменне, месца за гумном, адрынай. Можно ехаць прас сяло, a ляпей ехаць па заадрынішчы. Бакуны. Забабо'ны мн. Забабоны, прымхі. Гэта забабоны старой вароны /прымаўка/. Каменка. Дзед у забабоны верыў, чорных бабаў баяўсо, кажа: ведзьмы. Копанікі. Заба'ва ж. 1. Гулянне, вечарынка. На забаву да нас хлопцы аж з Верцялішак прыходзілі. Забагонікі. 2. Гульня, пацеха. Вясной дзеці заўсёды сабе знойдуць забаву. Скідаль. Забаві'цца зак. Затрымацца, запазніцца. Hi ведаю, колькі ён там забавіцца, як удасца залатвіць справы. Сцяцкі. Думаў, доўго ні забавіцца, a зноў i ноч наступіла. Зялёная. Забараба'ніць зак. Застукацець часта, дробна. Ля, нехто забарабаніў у акно i схаваўсо, падрачваецца. Дзекалавічы. Заба'ўка ж. За'баўка, цацка. Запалак, дзеткі, ні рухайця, гэта вам ні заба'ўка. Мількаўшчына. Забаўля'цца незак. Пацяшацца, праводзіць час у гульнях. Дзіця любіць забаўляцца, дай якую цацку i плакаць ні будзя. Навумавічы. Забаўля'ць незак. Весяліць, пацяшаць. Прывыкла, каб яе забаўлялі, мінуткі адна ні пасядзіць. Шчачынова. Забічкава'цца зак. Забрацца, схавацца. Недзе кураня забічкаваласо, аніяк ні знайду. Дзекалавічы. Заблудзі'цца зак. 1. Заблудзіцца, збіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жэжка, жэзло, жэрдачка, жэўжьік, заадрынішча, забава, забарабаніць, забаўка, забаўляць, забічкавацца, паабядалі, ырант, ідзіцячі, іпрымаўкаі
5 👁
 ◀  / 329  ▶