На дзеды піво развозілі, тато нябярэ цэлу барылку і п»емо. Рагачы.
Барыло м. Тоўсты, непаваротлівы чалавек. Некі барыло прышоў. Мусі, які начальнік. Гожа.
Барыш м. Пачастунак пасля куплі-продажу. Пытаеш пра карову? Даўно прадаў і барыш выпіў. Новая Дубавая.
Барушчы прым. Бадлівы /пра рагатую жывёлу/. Тато неку барушчу карову купілі — нагой у дайніцу як бэнцнула, так з рук і паляцела. Белева.
Бас м. Посуд у выглядзе высокай кадушкі для захоўвання збожжа, выдзяўбаны з дрэва. У нас і ціпер бас стаіць пат хлявом, ні згніў. Даўней у яго сыпалі жыто. Грандзічы, Азяркі.
Басак м. Бусак, багор. Хаці ні далі зусім згарэць, басакамі сцены расцягнулі. Пыра.
Басота ж. Галота, бедната, беднякі. Ой, ні хадзі ты, дзяцько багаты, дзе басота п'е /нар. песня /. Гродна.
Баста выкл. Канец. Бацько паглядзеў, што з сынавай кашы ні зварыш, аддзяліўсо і баста. /. Дзекалавічы.
Баструк м. Байструк, пазашлюбнае дзіця /разм. груб./ Даўней на баструка казалі: «Гэй ты, баструк, а дзе твой тато?" А другі атказваў: «Сабакам на сено паехаў!» Брузгі.
Басэтля ж. Беларускі народны музычны інструмент нізкага рэгістру, кантрабас. Паглядзі, як на басэтлі ў цілявізары смыком пілуя. Круглікі.
Басэтля ж. Тоўстая, высокая, мажная жанчына /іран./ Іван узяў неку басэтлю жонку, нічого ні варта. Пагараны.
Бат м. Вялікая лодка. Нешто бат пацёк, трэ латаць, вадэ набірая. Дарашэвічы.
Батарэйка ж. Кішэнны ліхтарык. Вазьмі батарэйку, на гуліцы цёмно, пасвеціш сабе. Свіслач.
Батлейка ж. Каляднае прадстаўленне з лялькамі. Як тулькі паявяцца ў вёсцы з батлейкай, так мы, ўсе дзеці, бяжымо ўглядацца. Клачкі.
Батыст м. Тонкая белая тканіна. Батыст, ён цененькі, з яго шылі блюскі і сукенкі. Эйсманты.
Баўток м. Баўтун, наседжанае без зародка яйцо. Курыца нідобро сядзела, кошкала, пераварочвала яйца — ні аднаго кураняці, усе баўтке. Лаша.
Баўтун м. Баўтун, тое, што і баўток. Купіла яец, разбіла адно, гляджу — баўтун. Кавалічы.
Баўтун м. Балбатун, пустаслоў. Чалавек старшы ўжэ, а некі баўтун, гаворыць абы-што. Верцялішкі.
Бахнуцца зак. Стукнуцца, ударыцца. Некалі Додзік пераходзіў Нёман, пакаўзнуўсо, патыліцай бахнуўсо аб камень і ні аказаўсо. Дарашэвічы.
Бахур м. Малое дзіця. Пашла б на работу, ды дзе гэтых бахуроў падзеняш, з кім пакінеш. Гібулічы. Маці памярла, а хто бахуроў будзе гадаваць? Індура.
Бахураня н. Малое дзіця. Бахураня падлезло пад воз, чуць конь ні наступіў. Старая Дубавая.
Бахурка ж. Маленькая дзяўчынка. Самы паехалі, а бахурку пакінулі з малым дзецям. Пракопавічы.
Бацьвіне мн. Страва з маладых буракоў, запраўленая смятанай. На снедане матка падала спачатку бацьвіне, потым забелены крупнік. Сухая Даліна.
Бацько м. Бацька. Скажы свайму бацьку, хай заўтра да нашых зойдзе. Галавачы.
Бацян м. Бусел. На чыёй стадолі бацян вядзецца, та ўжэ ні згарыць /павер»е/. Батароўка.
Башлык м. Башлык, суконны востраканечны капюшон, які надзяваецца на шапку. Пашыў сукман з башлыком, добро будзе зімой паехаць у дарогу. Рацічы. Суконны жоўтага колеру галаўны ўбор з доўгімі канцамі, частка адзення салдат царскай арміі. У нас і ціпер башлык есць, бацько, як едзе дзе, бярэ закручваць галаву. Навумавічы.
Бегаць незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў; тое, што і быдлаваць. Карова, мусі, і зноў бегае, трэбо да быка вясці. Жукевічы.
Бедната ж. Беднасць, нястача. У Баўтруковых заўсёды была бедната, хлеба ўдоваль ні елі, пазычалі. Кукалі.
Безгалоўе н. Пагібель, няшчасце, бяда.
80 👁