А кап на яго якое безгалоўе прышло, кап ён ні вытрымаў, як нам уеўсо. Клачкі.
Беспрацоўны м. Беспрацоўны. У нас безработных німа, кап тулькі хацеў рабіць, работа знойдзецца. Караневічы.
Без'языкі прым. Бясслоўны, нямы. Ты, мусі, Колік, без'языкі, язычка німа, бо ні гаворыш. Карозічы. Свіня ў рэпі, свіня ў рэпі, парасята — у рэццы, а музыка без языка едзе на гавеццы /з нар. песні/. Кунцаўшчына.
Белка ж. Вавёрка. Белка дзіцей ні баіцца, нават і падрачваецца з імі. Дуброва.
Бельма мн. Вялікія светлы вочы /іран./. Адышоў, бельма на міне вытрашчыў і стаіць, як вупар. Горніца.
Бельмачэ мн. Тое, што і бельма. Пазаліваюць гарэлкай бельмачэ, што ім тыя дзеці. Хамякі.
Беляхцець незак. Бялець. Нешто далёко ў полі беляхціць, а што — і сам ні знаю. Барбарычы.
Берагулька ж. Берагавая ластаўка. Малымі, помню, гэтых берагуляк рукамі даставалі з норак. Занявічы.
Беражок м. Каляровая палоска па краю хусткі. Дзісь прадавалі ў магазіні файныя хусткі, я адну купіла з жоўценькім беражком.Калбаскі.
Беразіна ж. Бярэзнік. У беразіну як пойдзяш, так падбярозавікаў і набярэш кош, файных такіх. Зарубічы.
Бераст м. Бераст, дрэва сямейства вязавых. У нас, у Свіслачы, і берастам, і грабам называлі, як хто хацеў. Свіслач.
Берасцень м. Збанок без ручкі. Берасцень кіслаго малака за дзень выпіў, смажыло піць. Бандары.
Бердо н. Бёрда, ткацкая прылада для набівання нітак утку па аснове. Берда і сталёвыя і дзеравяныя былі, мы дзеравянымі мешкавіну ткалі. Гліняны.
Беркулёз м. Туберкулёз. Антася німа, на беркулёз усе хвараў і памёр. Яскевічы.
Беспрасыпу прысл. Не прачынаючыся. Як лёг, так і спіць беспрасыпу другія суткі. Гліняны.
Бзік м. Дзівацтва, капрыз. Нікуды ні дзенецца, паганяе бзіка і зноў да жонкі вернецца. Эйсманты. Нявытрыманы чалавек, дзівак. Мікалай наш некі бзік, з ім талково ні пагаворыш. Квасоўка.
Бзыкаць незак. Грубіць, агрызацца. Ціпер дзеці ні толькі ні слухаюць бацькоў, а бзыкаюць на іх, слова ні скажы. Каўпакі.
Бібліятэкарка ж. Бібліятэкарка. Калі ні зойдзяш, та бібліятэкаркі ні застанеш, усе замок вісіць. Жытомля.
Бібула ж. Прамакатка. У добраго вучня і бібула чыста, прывязана на нітаццы. Лугавая.
Бібулка ж. Тонкая, празрыстая папера. У магазіні такую пяцёрку ні прымуць, трэбо бібулкай склеіць. Калбасіна.
Біздзюх м. Порхаўка. Грыбоў німа, адны біздзюхе павырасталі. Дзекалавічы.
Бізун м. Бізун, плеценая пуга. А немяц як свіснуў бізуном па твары, так гоко і пацякло. Свіслач. Голы, як бізун — бедны чалавек. У яго нічого ні было і ні будзя, голы, як бізун. Грабяні.
Бікеш м. Доўгая суконная мужчынская вопратка, падагнаная ў таліі і з распоркай ззаду. Гэта як прыехалі з бежанства, з Расеі, то ўсе шылі бікешы. Караневічы.
Біло н. Папярэчная перакладзіна /іх чатыры/ для злучэння станін кросен. Замацуй білы клінкамі, а то кросна раз»едуцца. Каленікі.
Бімбус м. Бімбус, здаровы, тоўсты, гультаяваты падростак. Гэтакі бімбус вырас, а бацькам нічого ні памагая. Сапоцкін.
Бірка ж. Бірка. Біркі, калі аддавалі гаўчыны вырабляць, добро прывязвалі, кап пазнаць, чые яны. Грандзічы, Азяркі.
Бітка ж. Моцнае ведікоднае яйцо. Той рок у міне бітка добра была, много яец навыбіваў, пакуль на смаляное нарваўсо. Рагачы.
Бітка ж. Прылада са свінца ці жалеза для гульні ў грошы, якой б»юць па манетах. Я гэту бітку сам выліваў, ею, знаяш, колькі грошай выіграў. Калбасіна.
Бітком прысл. Бітком набіцца — набіцца да адказу, без меры, перапоўніцца. Дзе тут улезяш, людзей бітком набілaсо, дзверы ні зачыняюцца. Каўпакі.
80 👁