Старонка 237
◀ / 329 ▶
прыкм./. Хамякі. Турчак м. Мядзведка; тое, што і турак, туркаўка. Увесь вечар турчак туркаціць і туркаціць, а дзе ён — ніхто ні знойдзе яго. Адэльск. Тутака прысл. Тут. Тутака вы ні пераедзяця, броду німа, глыбоко. Балічы. Тутэйшы прым. Мясцовы, тубылец, старажыл. Ты, мусі, ні тутэйшы, калі»здраствуй» кажаш, у нас кажуць «добры дзень». Стральцы. Мы тутэйшыя, і нам трэбо тут жыць. Парэчча. Тыдзень м. Тыдзень. За тыдзень вялікдзень будзе, тады і разгавеямса. Гарны. За тыдзень — вялікдзень, ні я б'ю, вярба б'е.../ з нар. прычытванняў/. Лаша. Якое гэта лето, дождж як пачаў, та два тыдні ліў і ні пераставаў. Луцкаўляны. Тыднічак м. Тыдзень /памянш./. Каб яшчэ які тыднічак прайшоў, та больш пчолы ні раіліса б. Дзекалавічы. Тыле прысл. Столькі. Гэта ш тыле часу прашло, а ён нават пальцам ні кіўнуў. Караліно. Тыля прысл. Столькі. Тыля яго ўчылі, а розуму на капейку німа. Ласосна. Тым пэндам — У значэнні: адразу, неадкладна, зараз жа, хутка. Бяжы, накажы дзеду і кап тым пэндам назад вярнуўсо. Сухая Даліна. Тым часам — У значэнні: адначасова з гэтым, у той самы момант. Вы тут пасядзеця, а мы тым часам на рэчку збегаям, пакупаямсо. Жукевічы. Тымчасова прысл. Часова, дачасу. Тымчасово прыладзіліса ў швагра жыць, а там бачыць будзем. Батароўка. Тымчасовы прым. Часовы, непастаянны. Гэта работа ў міне тымчасова, трохі асвойчуса — лепшу знайду. Грыўкі. Тынк м. Тынкоўка. Пачакай, хай тынк патсохне, тады і пабелку зробімо. Гродна. Тынкаваць незак. Тынкаваць. Некалі тынкавалі толькі мужчыны, а ціпер, глядзіш, усе дзяўчата тынкуюць. Квасоўка. Тыраць незак. Цяжка працавать /груб./. Каб я тыраў так, як ты, та ўжэ даўно машыну сваю меў бы. Вішнявец. Тырындзіць незак. Пустасловіць, гаварыць абы-што. Пакінь тырындзіць, а то куры сміяцца будуць. Каленікі. Што ты тырындзіш, ці ж гэта праўда была? Капцёўка. Тысячны м. Службовая асоба пры царскай уладзе. Тысячны падчыняўса асэсару, ён глядзеў, каб усюды парадак быў. Вялікае Дзямідкава. Тыць незак. Таўсцець. Яна нічого ні робіць, сядзіць у хаці, таму і тые так. Каўпакі. Тычка ж. Тычка, вяха. А жывую крынічаньку тычкай ператычу, а я свайго міленькаго да се пераклічу / прыпеўка /. Рудавіцы. Тэбяль м. Драўляны шып, пры дапамозе якога злучаюць бярвенні ў сцяне. Як сцены на тэблі добро ўзяты, та век будуць стаяць, ні выкруцяцца. Дзекалавічы. Вялікі свердзел для выкручвання дзірак у бярвеннях пад тэблі /драўляныя шыпы/. Я хатаў даўно ні стаўлю, а тэбаль хай будзе, мо спатрэбіцца. Дзекалавічы. Тэж прысл. Таксама. Яго бацько тэж быў вядомым чалавекам, усе яго зналі. Ланявічы. Тэнча ж. Вясёлка, радуга. Кажуць, калі хто будзя стаяць блізко тэнчы, та яна схопіць і кіня на другі бок ракі. Бакуны. Тэнча воду збірае, патопу больш ні будзя. Мішкенікі. Тэнчыць незак. Кленчыць, настойліва прасіць, дамагацца просьбамі. Чаго ты тэнчыш тут, усероўно нічого ні будзе. Кунцаўшчына. Я бы на яго месцы так ні тэнчыў, трэбо нейкі гонар мець. Квасоўка. Тэрас прысл. Цяпер. Тэрас другія часы насталі, усероўно — шляхціц ты ці не. Хліставічы. Тэчка ж. Партфель. Узяў тэчку і ходзіць сабе, як які ўжэннік. Навумавічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶