ходзіць. Сіўкава. Чэрві на дзераве аж гіжаць, выкручваюцца на слонцы. Батароўка.
Гіжучы дзеепрым. Рухавы, жывы. Мужык у Галі маленькі некі, але гіжушчы, усе недзі бяжыць, нешто робіць. Рудавіцы.
Гіз м. Авадзень; тое, што і банкач, брызгаўка, бомк. Ну, брат, гіз і пячэ, каровы ўцякаюць, іх ні ўтрымаяш. Караліна
Гізаваць незак. І. Уцякаць ад укусаў аваднёў. Каровы як пачалі гізаваць, та ледво пазбіраў усіх. Галынка. 2. Цяжка ісці, ледзь цягнуць ногі. Здаецца, мой і зноў набраўсо, ледво гізуя, мерая дарогу. Кунцаўшчына.
Гікаўка ж. Іканне; тое, што і ікаўка. Нека гікаўка напала, гікаяцца, хібо хто пракліная. Балічы.
Гікаць незак. Ікаць. Дзіця змерзло, пачало гікаць і гікаць. Свіслач.
Гілазаваць, гілізаваць незак. Уцякаць ад укусаў аваднёў. А потым каровы пачалі гілазаваць, гілёз напаў. Рацічы. Каровы гілізуюць, у воду лезуць. Рацічы.
Гілёз м. Авадзень. Гілёз страшно пячэ ў палудзянь, кароў ні ўтрымаяш, уцякаюць дахат. Рацічы.
Гіль м. Авадзень. Гіль напаў на каровы, у кустэ хаваюцца. Стральцы.
Гіляваць незак. Уцякаць ад укусаў аваднёў. Каровы гілююць, гілі сякуць, рады німа. Стральцы.
Гімка ж. Гатунак бульбы жаўтаватага колеру, якую сяляне культывавалі ў Заходняй Беларусі да вайны. Гімка ўкусна была, жоўта, рассыпіста. Дзекалавічы.
Гіргатаць незак. Гаварыць на незразумелай мове. Нямчурыско нешто пачаў гіргатаць, а я кажу: «Пане, я нікс партызан! Нікс!” Ліцвінкі.
Гіргялець незак. Мерзнуць, стыць. Я тут гіргялею на халадзі, а ён валэндаяцца сабе ў хаці. Лікоўка.
Гірса ж. Гірса, пустазелле сямейства злакавых. Ціпер гірсы і заіскам ні знойдзяш, а некалі з гірсай хлеб елі. Жукевічы.
Гіхар м. Рабіць на гіхар — рабіць абы-як, як папала. Зараз, браце, усё робіцца на гіхар, абы хучэй, абы больш. Батароўка.
Гіццаль м. 1. Скуралуп, скурадзёр; чалавек, які ў польскі час лавіў сабак. Сабакі, як учуюць, што гіццаль паявіўсо, та ўсе ўцякаюць як могуць. Гродна. 2. Нягоднік /лаянк./. Пры немцах гэты гіццаль людзей прадаваў, і ашчэ жыве. Пагараны.
Гішпанска мушка ж. Шпанская муха, невялікі жучок, шкоднік дрэў і кустоў. Гішпанскую мушку на бэзі лавілі. Кажуць, нека лякарство з яе вырабляюць. Рацічы. Адзін раз напарылі гароху з гішпанскай мушкай, далі пятуху. Ён так пайшоў, што ўсіх курэй перадушыў. Гродна, вёска Гаркавічы.
Гішэфт м. Даход ад спекуляцыйнай, выгаднай здзелкі. Каб ён гішэфта ні меў, та ні купляў бы машыны. Гродна.
Главар м. Старшы ў дзіцячай гульні, якога выбіралі перад гульнёй удзельнікі кожнай каманды са свайго склада. Міне заўсёды главаром выбіралі, бо моцно бегаў, далёко кідаў качолку. Копанькі.
Гладамор м. Пражэрлівы, ненасытны чалавек. Гладамор некі, сам худы, а прэ ні ў свае духе, дзе гэта ўсё дзеняцца. Прывалка.
Гладкі прым. Адкормлены, сыты. Як даў каню гаўса, та і стаў глаткі. Кунцаўшчына.
Гладко прысл. Якасна, вельмі добра. Глатко зроблены дзверы, нічого ні скажаш. Старая Руда.
Гламануць зак. Хапануць. Як галодным канём гарэш, та той толькі стараяцца гламануць зубамі траву ці які асот. Кунцаўшчына.
Гламызнуць зак. Хапануць. У кавалеры як служыў, та ўсялякія коні былі, другі так і стараяцца гламызнуць цібе зубамі за плечы або за руку. Рудавіцы.
Глей м. Глей, адклады на дне вадаёмаў. На дне Свіслачы пад Шырокімі адзін глей, ногі застрагалі, ледво выцягняш. Занявічы.
Глейкі прым. Глейкі, вязкі, ліпкі. Хлеб некі глейкі, ні ўдаўсо зусім. Балічы.
Глінаваты прым. Гліністы. У адным па
85 👁