матыліцы завяліса. Адэльск.
Гаўчарнік м. Аўчарня, авечы хлеў. Ваўке, бывае, і ў гаўчарнік улезуць, паткапаюць пад фундамент і гавец парэжуць. Свіслач.
Гаўчына ж. Аўчына. Добра гаўчына, будзя на каўнер да кажуха. Квасоўка.
Гаўчыннік м. Аўчыннік, майстар па вырабу аўчын. У Скідалі быў добры гаўчыннік, файно вырабляў гаўчыны. Свіслач.
Гафт м. Гафт, від ажурнай вышыўкі. Гафт прышывалі да блюскаў, да спадніцаў, кап пекно было. Лойкі.
Гафтаваць незак. Гафтаваць, рабіць узор на тканіне спецыяльным відам вышыўкі. Гафтаваць я добро ўмею, научыласа ат свае маткі, яна научыла. Лойкі.
Гаціць незак. Гаціць, запруджваць ваду ў рэчцы плацінай. Як пасвілі коні, пачнем купацца і давай гаціць рэчку, каб глыбей была. Кунцаўшчына.
Гаць ж. Гаць, насціл для праезду цераз балота. Да мліна можно было праз гаць праехаць, але велькай вадой яе прарвало, ціпер ні праедзяш. Балічы. 2. Запруда, плаціна. Каб глыбей было ў рэчцы, зрабілі гаць, запрудзілі. Кунцаўшчына.
Гашт м. Флёкс, кветка. Гашт — гэта такія кветкі, бываюць сінія, белыя, рознаго коляру бываюць. Пад'ятлы.
Гвазdroнуць зак. Моцна ўдарыць. Як гваздануў яму па кепалах, та шапка і паляцела на дарогу. Лікоўка.
Гвазнуцца зак. Стукнуцца. Як ступіў на лёт, так і гвазнуўсо патыліцай. Лаша.
Гвалт м. Крык, лямант. У хаці такі падняўсо гвалт, што аж на дварэ чуваць. Свіслач.
Гвалт выкл. Кліч паратунку ў выпадку небяспекі. «Гвалт! Гвалт! Людзі, ратуйце, б»юць". Індура.
Гвалтам прысл. Сілком, прымусова. Гвалтам міне ні возмяш, ні тая я. Белева.
Гаварыць незак. Ціха гаварыць, размаўляць. Сядзяць сабе старыя, як галупке, і нешто гавораць. Свіслач.
Гвяздурэ мн. Каляднікі. Помню, як гвяздурэ хадзілі па хатах, календы спявалі. Пад»ятлы.
Гвякнуцца зак. Упасці на зямлю, моцна стукнуцца. Як гвякнуўса аб землю, та насілу ўстаў. Зарыца.
Гдыка ж. Кадык, выпнутая храстковая частка гартані ў мужчыны. Гдыка ў яго вытыркая наперад, аж нідобро глядзець. Бакуны.
Гегні мн. Пальцы /неадабр./. Хоць бы гегні памыў, суняш німытыя. Свіслач. 2. Рыбалоўная снасць з драўлянай асновай у выглядзе палазоў. Пасля вайны, помню, гегні як возьмяш, та торбу рыбы валачэм дахаты. Парэчча.
Гелаз м. Авадзень; тое, што і банкач, брызгаўка, бомк, бонка. Гелаз, каровы гелавуюць, во як хвастэ пападымалі. Адэльск.
Гелзанка ж. Цуглі. Палахліваму каню гелзанку заўсёды ў зубы давай, а то калёс ні збярэш. Гібулічы.
Геліцца незак. Прыкідвацца хворым, ленавацца. Геліцца, бо рабіць ні хоча. Каўняны.
Гельд м. Грошы / у іранічным сэнсе/. Купіў бы каня, ды гельд німа /прыказка/. Пракопавічы.
Гемз м. Вышэйшы гатунак шавецкай скуры. Гемз дарагі быў, мне заказвалі гемзавыя туфлі, а Любі — хромавыя. Свіслач.
Гешэфт м. Даход ад выгаднай, спекуляцыйнай здзелкі. Што я, хіба які гешэфт з гэтаго мецьму? Малая Жорнаўка.
Гжмоты мн. Грымоты, раскацістыя гукі грому. Усю ноч гжмоты, баба наша ні спала, жагналаса, свечку паліла. Баранавічы.
Гзымс м. Выступ над прыпечкам у хлебнай печы. Газоўку мая маці паставіць на гзымсі, лямпы ні запальвала, і робіць што трэбо. Кунцаўшчына.
Гібець незак. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду. Пры немцах чалавек ні жыў, а тулькі гібеў ад страху. Свіслач.
Гівалт выкл. Кліч аб паратунку; тое, што і гвалт. Гівалт! Люткове, ратуйця, жулікі б'юць. Індура.
Гіжаць незак. Рухацца безупынку, круціцца. Рыба ў завадзі аж гіжыць,
78 👁