Купча ж. Купчая крэпасць /дакумент аб куплі і продажы нерухомай маёмасці ў царскай Расіі/. На гэту землю мы даўно купчу зрабілі, німа чо баяцца. Лесніца.
Купчасты прым. Купчасты. Купчасту астру сабе завяла, глядзі, як файно цвіце. Баранавічы.
Курай м. Курыны гермафрадыт, які мае адзнакі абодвух палоў. Курай, мусі, ні курыца, ні пятух; чорт ведае, што купіла. Радзевічы.
Курак м. Туга звязаны і запалены пучок саломы. Як смалім паршука, та тато курак запаліць, і ён курыць; як трэбо агню, падуе і загарыцца, ні трэбо запалкаў. Квасоўка.
Кураке мн. Гнілыя, спарахнелыя кускі драўніны, якія кладуць у дымар для падкурвання пчол. Бяда, кураке вышлі, ідзі і зноў дзе шукай, німа з чым да пчол падысці. Караліно.
Куралей м. Тое, што і курай. У нас быў адзін рок куралей, ні спяваў, яец ні нёс, та маці зарубала. Путрышкі.
Кураня н. Кураня. Кураняці нешто зрабіласо, нацюпіласо, стаіць адно, нічого ні есць. Агароднікі.
Кураўка ж. Прымітыўны дымар для падкурвання пчол. Дымароў такіх ні было, скруціш ганучку, патпаліш — во і кураўка, да пчол ідзеш, паткурваяш. Ахрымаўцы.
Кураціна ж. Кураціна; мясо курыцы. С курацінай крупнік толькі хворым давалі, здаровыя яго ні елі. Агароднікі.
Курачы прым. Курыны. Курачы гной трэбо вадой разбіраць, я кожны рок разбіраю, а так можа папаліць цыбулю. Свіслач. Курачы зносак моцны, любое яйцэ можа пабіць. Грыўкі.
Курачка ж. Нейкая невялікая балотная птушка. У лузі много дзікіх курачак вялосо, ціпер нешто ні відаць. Сухая Даліна.
Курашчуп м. Пра мужчыну, які правярае курэй-нясушак /пагард./ Во, да чаго дажыўсо купашчуп гэты, сам курэй шчупая, жонцы ні давярая. Рудавіцы.
Кураяй м. Тое, што і курай. І ў міне быў кураяй, маці прадала за курыцу. Казіміроўка.
Курбан-байрам м. Рэлігійнае свята ў скідзельскіх татараў. На Курбан-байрам заўсёды бычка татары рэзалі, па кавалачку разносілі па хатах, бедным аддавалі ногі і рошкі. Скідаль.
Курвель м. Распуснік, мужчына амаральных паводзін. Гэты курвель ні дзіцей, ні жонкі ні трымаўо, пакуль голаў ні скруціў. Літвінкі.
Курган м. Курган, высокі старадаўні магільны насып. Напроціў сяла курган на полі быў, кажуць, швэтскі. Кунцаўшчына.
Курдупель м. Недаростак, карлік. Курдупель, ніяк ні расце, і па ком ён ўдаўсо. Лаша.
Куркнуць зак. Курлыкнуць, падаць голас /пра птушку/. Ашчэ ні адна птушка ні куркнула, а ён ужэ палетак абышоў, усё агледзяў. Бакуны.
Курмяўка ж. Аўсянка, неялікая рыба сямейства карпавых. Кажуць, на курмяўку добро фарэль браласа. Бакуны. Адных курмявак налапаў, якая там рыба. Чэхаўшчына.
Курмяўкаць незак. Ствараць гукі, падобныя на «курмяў” /пра катоў/. Як настаня марац, так катэ і пачнуць курмяўкаць, драцца. Гожа.
Курна ж. Скруціць у курну — скруціць у крук, у барані рог. Як схапіў Гарцёма, так і скруціў у курну, той ні адагнуўсо. Кунцаўшчына.
Курны прым. Курны, думны; закураны, задымлены. Нека курная галавешка ў пячэ засталаса, курыць і курыць. Рудавіцы. Курная хата — хата, якая ацяпляецца печкай без коміна; курніца. Мне было ракоў 16 — 17, та ўсе хаты ў Жарослаўцы былі курныя, лічы, аж да 1903 року. Навасёлкі.
Куропка ж. Курапатка. Куропкі, як настаня вечар, так за адрынамі і крычаць, бегаюць па полі. Скамарошкі.
Курпель м. Недаростак, карлік, заморанае дзіця. Курпель мусі, ні вырасце, зусім замарыла мачаха. Баброўнікі.
Курта ж. Жывёліна з кароткім хвастом.
79 👁