Старонка 117
◀ / 329 ▶
Куколь м. Куколь /аднагадовая расліна, пустазелле/. Некалі ў жыце таго кукалю было, што рады ні было, хлеп с кукалём елі. Грабяні. Кукоўка ж. Зязюля. С кукоўкамі кукавала, у вішнёвым саду начавала, с салавейкамі шчабятала /нар. песня/. Свіслач. Кукса ж. Кукса; астатак пакалечанай або ампутаванай рукі. Нашаго Аляксея куксай празывалі, бо палец ў сячкарню абрэзаў, с куксай хадзіў. Кунцаўшчына. Куксач м. Чалавек з астаткам пакалечанай або ампутаванай рукі /куксай /. Куксач, правай рукой нічого ні мог рабіць, так і мэнчыўсо. Брузгі. 2. Моцны штуршок. Паліцман як патсадзіў куксача пад дыхавіцы, та аж дух заняло. Каленікі. Кулага ж. Страва, прыгатаваная з жытняй мукі і вады. Я сама ела кулагу, яна такая чырванаватая з запаранай мукі, салоткая. Рудавіцы. Кулеш м. Рэдкая страва з жытняй мукі. Я сама ні ела, тулькі мой дзет панашаў, як даўней варылі кулеш, постам елі. Калбасіна. Кулёўка ж. Машына для прамога абмалоту жыта ці пшаніцы. Кулёўкі былі толькі ў багатых гаспадароў, бедныя і цапамі ні мелі чаго малаціць. Баброўнікі. Куль м. 1. Куль, задняя частка рыбалоўнай снасці. Рыбы было много, як дастаняш волак, так плоткі і затрапешчуцца ў кулю. Лаша. 2. Тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой робяць стрэхі. Бывала, як звяшаш куль саломы, та ні падымяш, такі цяшкі. Луцкаўляны. 3. Вялікі мяшок з рагожы. Той рок, як пшаніца прапала, тато цэлы куль мукі купіў, на зацерку было да новай. Сухая Даліна. Кульбака ж. 1. Палка з загнутым верхнім канцом. Помню, хлопцы на гуляне ўсе с кульбакамі хадзілі, модно было. Кругляны. 2. Прыстасаванне ў кроснах у выглядзе выгнутай палкі для падкручвання навоя з асновай. Як трэбо, кульбаку падымяш і колькі трэбо навой сабе падкруціш. Карозічы. Кульбакі мн. Дэталі ў парным ярме ў выглядзе выгнутых палак і металічных прутоў. Як кульбакі ўставіш у ярмо, та валэ ў баке ні будуць разыходзіцца, просто пойдуць, Крыўляны. Кульбачка ж. Гладкая палка з сучком для мяшання стравы ў гаршку. У міне кульбачка была, як у бусла дзюба, добро было мяшаць у гаршках. Канчатка. Кульша ж. Бядровая частка нагі. Глядзі, з зімы ў каровы зусім кульшы павысыхалі, аткуль тое малако будзя. Старая Дубавая. У нашай Цацэлі вельмі такі тоўстыя кульшы, аж людзі сміюцца. Брузгі. Куля ж. Кастыль, мыліца. Тады, як ён ногу зламаў, та, можа, месяцаў два на кулях хадзіў. Віцькі. Куляса ж. Кастыль. Як адабрало чамусьці ногу, та Грыўко на кулясах пачаў хадзіць. Лікоўка. Куляць незак. Выцягваць коньмі бярвенні на бераг ракі. Во, плытэ прышлі, заўтро будзям куляць дзераво з Нёмна. Свіслач. Кумекаць незак. Разумець, цяміць, кеміць. Спачатку нічого ні разбіраўсо, тулькі потым стаў кумекаць, куды ён хіліць сваю справу. Парэчча. Кумісацыя ж. Камасацыя, аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае; хутарызацыя. У нас кумісацыю правялі ашчэ да 1939 року, да той вайны, усе былі на калёнях. Караневічы. Кумкаць незак. Крактаць, квакаць. Жабы ў сажалцы кумкаюць, на цяпло, відаць, павярнуло. Кунцаўшчына. Кумпяк м. Кумпяк; бядровая частка свіной тушы; шынка. У дзеда свая ванглярня была, кумпяке самы вэндзілі. Карозічы. Кумпята мн. Бёдры, сцёгны. Ні лезь у сад, а то кумпята паадбіваю, будзяш ведаць. Кавалічы. Кундаль м. Сабака з доўгай шэрсцю. Кундаль некі прыбіўсо, ні адагнаць ат хаты. Занявічы. Купро н. Месца па спіне ў каня, дзе канчаецца грыва. Як высокае купро ў каня, та і ехаць файно, ні ўпадзеш. Рагачы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶