цацанка, а дурному — радасць (прымаўка). Сухая Даліна.
Авадзён м. Авадзень. Кароў дзісь ні выганялі — авадзён ні дае жыць. Малая Жорнаўка.
Авацаваць незак. Пладаносіць /пра садовыя дрэвы/. Яблыні павырасталі, а ні авацуюць, цвету аж усыпано, а яблыкаў німа. Круглікі.
Агароджваць незак. Абгароджваць. Агароджваць трэбо, бо ат качак ратунку німа. Радзівілкі.
Агер м. Аер. Як на агеры хлеп спячэш, то натто скарынка пахла. Свіслач. Некалі с сачком патопчасса ў агеры і шчупачкоў наловіш. Верцялішкі.
Агіда ж. і м. Шкодны, надакучлівы чалавек. Агіда гэта ні чалавек, ні с кім ні можа зжыцца, задзіраецца. Кунцаўшчына.
Агідны прым. Брыдкі, шкодны. Агідны ён чалавек, усюды ўлезя. Ляпей на сабаку глядзела б, чым на яго. Малая Альшанка.
Агладкі мн. Аладкі. Помню, маці напячэ агладак з рошчыны, кіславатыя такія, і мы ямо. Белева.
Агледзіны мн. Паездка бацькоў засватанай дзяўчыны да жаніха. Агледзіны — гэта, як бацьке маладой едуць да хлопца, глядзяць, што ў як есць, як жыве. Пад"ятлы.
Аглобля ж. Аглобля, дэталь у возе. Заводзь Дарэшку ў аглоблі, запрагай, паедзямо да сваіх. Сухая Даліна.
Агляндзіны мн. Тое, што і агледзіны. Паедзямо ў агляндзіны, хай пакажа, што мая. Клінчаны.
Агроднік м. Садоўнік у панскім маёнтку. Да вайны ў Свіслачы быў добры агроднік. Як пойдзямо абіраць яблыкі, то ён да нас лёстачкамі, ніяк ні называў, тулькі «Мая душэчка», а потым як скажа брыткае слово, та хоць вушы затыкай. Свіслач.
Агрызак м. Агрызак. Дзеці ні ядзяць яблыкаў, а толькі марнуюць, агрыскамі кідаюцца. Зялёная.
Агрызацца незак. Агрызацца; груба пярэчыць. Ні агрызайса лепш, усероўна ведаю, што гэта твая работа. Пракопавічы.
Агрэць зак. Стукнуць каго-небудзь. Але ш і агрэў кіём па хрыпце карові, аш прысела. Зарубічы.
Адбівацца незак. Адрыгацца. Наеўсо замного, цэлы дзень адбіваецца, нідобро. Лэйгаболі.
Адбіцца зак. Пакрыцца /пра кабылу/. Кабыла адбіласа, ні патрабуе, да жарабца ні павяду. Кунцаўшчына. 2. Аддаліцца; парваць сувязь. Шурык зусім адбіўсо ат хаты, другі рок як ні паказваецца. Коматава.
Адбіць зак. Адбіць шнурам, перад распілоўкай бервяна размеціць яго шнурам, нацёртым галавешкай ці крэйдай. Перат тым, як лажыць штуку на сталюгі, пільшчыкі націраюць галавешкай шнур, нацягваюць і адбіваюць шнурам, дзе трэбо пілаваць. Дзекалавічы.
Адбіяна ж. Звычай у часе танцаў: хлопец задыходзіў да пары танцуючых, пляскаў у далоні, кажучы: «Адбіяна». Танцор павінен быў затрымацца і аддаць сваю партнёршу, а сам выйсці з кола. Звычай быў пашыраны ў Заходняй Беларусі да 1939 гада і з»яўляўся прычынай для абразы і боек. Стась, каб завясціса біцца, падыходзіў па некулькі разоў і даваў адбіяна. Рацічы.
Адборнік м. Сталярная прылада для выбірання пазоў у аконных рамах. Як нагострыш адборнік, як належыць, то добро і бярэ. Дзекалавічы.
Адбрахацца зак. Адгаварыцца. Гені нашай ні адбрахацца ад гэтых жулікаў, вышчаканцаў. Адэльск.
Адбуксаваць зак. Моцна пабіць, натрапаць. Хлопцы, не лазьце ў сад, а то злаўлю каго і добро адбуксую. Лікоўка.
Адбыдлаваць зак. Стаць цельнай, апладніцца, пабегаць /пра карову/. Дзякаваць Богу, карова адбыдлавала, з другім целям будзя. Каменка.
Адваліць зак. Адрэзаць. Адваліў тумар хлеба і ясі, пачакаў бы — вячэра зараз будзя. Жытомля.
Адведаць зак. Наведаць, пабываць у сваіх. Хочацца сваякоў адведаць, даўно ні бачыліса. Хамякі. Трэбо адве
78 👁