Свая хатка што родная матка. Баяры.
Свет не без добрых людзей. Гарны.
Свет вялікі, а дзецца няма куды. Караневічы.
Свіне не да парасят, калі яе смаляць. Цыдовічы.
Свіня пройдзе і то рохне, а чалавек не адазвецца. Свіслач.
Свістаў, пакуль дастаў, папасвішчаш, пакуль ззышчаш. Рацічы.
Свішчы, не свішчы, а салаўём не будзеш. Навумавічы.
Свой сваяка бачыць здаляка. Парэчча.
Свой у боку, а сусед — у воку. Караневічы.
Свой з сваім біся, кусайся, а чужы не мяшайся. Скрыннікі.
Сілаю не будзеш мілаю. Тумашы.
Скажы слова на пазногаць, а даложаць на локаць. Гліняны.
Сказаў як звязаў. Дубоўка.
Скаліць зубы. Табала.
Скрыпучае дзераво перастаіць і здаровае. Струбка.
Скупому два разы баліць. Грыўкі.
Сколькі вутка не мудрыць, а лебедзем не будзе. Казіміроўка.
Сколькі вяроўку не ві, а канец ёй будзе. Путрышкі.
Славіцца хата не вугламі, а пірагамі. Скідаль.
Служы пану верне, та ён табе перне. Ласосна.
Слухай другіх і свой розум май. Гліняны.
Слухай мяне, та бяда не міне. Свіслач.
Слова да слова — будзе мова. Грандзічы.
Слязьмі бядзе не паможаш. Старая Руда.
Смерць без прычыны не бывае. Шэмблеўцы.
Снегу навее — хлеба прыбудзе, вада разальецца — сена набярэцца. Малая Альшанка.
Спіць як пяньку прадаўшы. Гродна.
Спіць і ў вус не дуе. Каленікі.
Спіць як пшаніцу прадаўшы. Індура.
Сполка — гэта колка. Кавалічы.
Спрытны на прыказкі, як скура на прывязкі. Літвінкі.
Спрытны і да гулянячка і да рыканячка, а запражы ў саху, та ён возьмя ды ляжа. Грыўкі.
85 👁