у рух кола. На прыножак моцно ні наступай, можаш паламаць, я тулькі пальцамі датыкаюсо.Сухая Даліна.
Пры'няцца зак. Прыняцца, укараніцца, прыжыцца, прышчапіцца /пра вакцыну/. У яе воспа прыняласа, паглядзі, як рука спухла, пачырванела. Скраблякі.
Прыпадак м. Прыпадак, раптоўны прыступ хваробы. Кажуць, у яго прыпадак быў, кінуло на таку, ледво аткачалі. Баброўнікі.
Прыпарваць незак. Прыпарваць /пра душнае, спякотнае надвор'е/. Спалудня прыпарваць стало, духата, аж дыхаць неяк цяшко. Цвіклічы.
Прыперці зак. Прыйсці, прыбыць /груб./. Самалёт ляціць — калёса сцерліса, вас ніхто ні прасіў, а вы прыперліса /з нар. прыпевак/. Свіслач. 2. Перан.: паставіць у безвыходнае становішча. Як прыперлі хлопца, та нікуды ні дзеўсо, мусяў прызнацца. Маркішы.
Прыпеўка ж. Прыпеўка, фальклорны кароткі твор. Пойце, дзеўкі, вы прыпеўкі, а я ўжо напеласа, маго мілаго нет — на вашых наглядзеласа /прыпеўка/. Рудавіцы.
Прыпол м. Прыпол, ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі. Кажа, можа, грушаў хочаш, та я табе ў прыпол насыплю, занясеш дзецям. Няцечы.
Прыпражка ж. Прыпражка від запражкі каня — збоку, для дапамогі каранніку. Як кепска дарога, та ў прыпрашку ездзілі, каня другого прыпрагалі, бо адзін мог ні пацягнуць. Сухая Даліна.
Прыпражны м. Прыпражны, конь запрэжаны ў прыпражку. Прыпражны конь ў міне слабейшы за таго, што ў аглоблях, яму менш дастаецца. Лаша.
Прыпушыць зак. Зацерушыць, пакрыць тонкім слоем. Снех тулькі прыпушыў лёд, глядзі, сліско будзя ехаць. Навасёлкі.
Прыпынак м. Прыпынак, часовы перапынак. Усе недзе ідзе, прыпынку яму німа, у хаці ні ўтрымаць. Дзмісявічы.
Прыпячак м. Прыпечак, месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы. Помню, маці пасадзіць міне на прыпячак, а сама варыць у пячэ снядане. Караневічы.
Прыручыць зак. Прыручыць, зрабіць ручным. Адну весну я грача быў прыручыў, та потым доўго прылятаў, сядзе на падворку і с курамі есць. Вішнявец.
Прыс м. Шост для кіравання плытом, спіхвання плыта мелі. Як на хаты дзераво купілі, та гналі яго прысамі больш, як дзевяносто кілёметраў па Нёмні. Дзекалавічы.
Прысада ж. Прысады; дрэвы, насаджаныя вакол будынка. У Скідалі прысады натто багатыя, хатаў ні відаць, усероўно, як і ні ў горадзі, а ў сяле. Губінка.
Прысак м. Прысак, гарачы попел. Загарні бульбу ляпей у прысак, хай пячэцца. Карозічы.
Прысвятак м. Невялікае свята. У нас ніякіх прысвяткаў ніхто ні святкаваў, хібо тулькі зімой, як рабіць ні было чаго. Караневічы.
Прысвято н. Невялікае свята. Макавей — гэта прысвято, хто святкаваў, а хто і ні святкаваў, граху ні было. Казіміроўка.
Прыскрынак м. Прыскрынак, скрыначка ў куфры для дробных рэчаў. Як я дзеўкай была, та ў прыскрынку складвалі ўсялякія хусцінке, каб ні памяліса, стужке, тут і пацёркі, брошкі былі. Дарашэвічы.
Прысмакі мн. Прысмакі, ласункі, салодкае. Ён нічого такого ні есць, на адных прысмаках жыве. Батароўка.
Прыспорыць зак. Прымножыць, павялічыць. У нашай сям'і прыспорыло, і зноў у Мані дзіця, хлопчык. Дзекалавічы.
Прыстально прысл. Пільна, уважліва. За дзецьмі ціпер, брат, трэбо прыстально глядзець, а то пат старасць плакаць будзем. Гібулічы.
Прыстанішча н. Прыстанішча; часовае жыллё. Яму нідзе прыстанішча німа, ходзіць, як вецер у полі. Квасоўка.
Прыстаўлене н. Пастаноўка, паказ п'есы. Ён як пачне гаварыць, та мы за баке браліса, гэта ні чалавек, а цэлае прыстаўлене. Баранава.
81 👁