Старонка 105
◀ / 329 ▶
Кастрыца ж. Кастрыца, адходы апрацоўкі лёну. Кастрыцу на гару сыпалі, каб цяплей у хаці было. Бакуны. Касцяніца ж. Касцяніца, лясная травяністая ягадная расліна. У Віхноўшчыні много касцяніцы расло, яна зусім нівелькая. Свіслач. Касцянка ж. Ягада касцяніцы. Мы касцянкі ні елі, бо гэта воўча ягада, казалі. Карозічы. Касынка ж. Касынка, хусцінка трохвугольнай формы. Ларыса паразрэзвала добрыя хусцінкі і касынкі парабіла дзецям. Капцёўка. Касьба ж. Касьба, касавіца. Ашчэ да касьбы наш дзед косу ладзіў ні толькі сабе, а і другім. Рудавіцы. Касярка ж. Сенакасілка. Як настане сенакос, та касяркі на балоці тарахцяць па цэлых днях, спакою ім німа. Квасоўка. Ката ж. Хата. Пойдзямо да каты, бо позно ужэ, цямнея. Гадуны. Каталажка ж. Арыштантская, памяшканне для зняволеных. Я, брат, пры паляках ні адзін раз быў у каталажцы, давялоса ўсяго перажыць. Лаша. Катахе мн. Рагоз, род шматгадовых травяністых водных раслін з цыліндрычнымі катахамі. Дзяцьмі як былі, палезям у пруд, так катахоў і нарвем. Чэхаўшчызна. Каташок м. Каташок, коцік. Каташке на вербалозі распусціліса, пчолы ўжэ пыльцу носяць. Табольская Будка. Катлабан м. Яма на дне ракі. У катлабан як пападзеш, та ўжэ цяшко выплысці, вада так і цягня на дно. Дарашэвічы. Каток м. Узятае без дазволу гаспадара збожжа на свае патрэбы /устар./. Я ад бацькі жыта ні краў, а былі такія, што бралі катка. Клінчаны. Катрынка ж. Катрынка. Адзін раз у нашу вёску прышлі некія музыканты, адзін з іх на катрынку іграў, другі ў бубен біў. Кунцаўшчына. Катух м. Маленькі хлеў, у якім сяляне трымаюць курэй. У нас у катуху гнёзда зробляны, там куры і нясуцца, толькі яйца выбірай. Лаша. Каўдоба ж. Калдобіна, выбоіна. На дарозі ну і каўдобінаў, возам ні праехаць. Адэльск. Каўмыга ж. Неахайная жанчына. Каўмыга, да яе ў хату ні ўлезяш, усюды бруд. Каленікі. Каўнерац м. Каўнерык. Даўней пекно вышывалі каўнерцы ў рубашках, кожна баба ўмела вышываць. Струбка. Каўпак м. Каўпак, галоўны ўбор конусападобнай формы. Даўней старыя мужчыны каўпаке насілі, шапкі стаячыя такія. Рагачы. Каўтун м. Каўтун, хвароба скуры на галаве. Мусі, у яе каўтун на галаве, валасэ спляліса. Балічы. Перан.: неахайная жанчына. Каўтун некі ні баба, ніякаго парадку ў хаці німа. Малышчына. Каўцець незак. Жаваць. Зубоў німа, та мясо ў році каўціць і каўціць, ніяк праглынуць ні можа. Бакуны. Кафля ж. Кафля. Кафля на печку есць, тулькі вуглавікоў ашчэ ні стае. Батароўка. Кафтан м. Каптан, даўнейшая жаночая верхняя адзежына. Адэля наша добро шыла дзяўчатам кафтанэ. Абухавічы. Пінжак. Новы кафтан пашыў сабе, а то ні было ў чым высці да людзей. Вялікая Альшанка. Каханка ж. Палюбоўніца, каханая дзяўчына. Кавалер, ён ужэ мая сабе каханку, жаніцца будзя. Ферма. Кахля ж. Кафля. У нас печка з файнай кахлі, бацька браў недзя там каля Скідзеля. Лікоўка. Кацінармус м. Каптэнармус. Наш у тую вайну кацінармусам быў, як служыў у войску. Кунцаўшчына. Кацмалух ж. Неахайная жанчына. Кацмалух, зусім дзіцей запусціла, ні глядзіць. Кавалічы. Кацуба ж. Прылада ў кроснах ў выглядзе клюшкі для замацавання і падкручвання навоя з асновай. Як навой хочаш паткруціць, кацубу падымяш і паткруціш, колькі трэбо. Рацічы. Прылада ў выглядзе драўлянай палкі з суком для мяшання варыва ў гаршках. Як кацуба доўга, та можно гаршчок з печы і ні вынімаць, так памяшаяш. Свіслач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 329 ▶