Старонка 36
◀ / 329 ▶
Велькацац м. Вялікдзень. Вельканац быў той рок халодны, яйкі памерзлі. Баранавічы. Велькі прым. Вялікі. Ты, мусі, вельку пенсію палучыў, ні такую, як я? Верцялішкі. Велька мадэра — вялікая справа. Падумаяш, велька тут мадэра — зрабіць вулей, я і сам зраблю. Васілевічы. Вельмі прысл. Надта, надзвычайна, дужа. З яго быў натта ж велькі рызыкант, пакуль на сваго ні нарваўсо. Шэмбелеўцы. Венцер м. Венцер, рыбалоўная сетка ў выглядзе мяшка, нацягнутага на абручы.Той рас, як паставілі венцер, та цэла вядро рыбы прыперлі дахаты. Пракопавічы. Верас м. Верас звычайны, сям'і верасовых. У нас з верасу ўсе венікі рабілі хату мясці. Свіслач. Верасок м. Верас, нізкая вечназялёная расліна з ружовымі кветкамі. З вераску пчолам добры ўзятак, але мёд ніважны, на ім яны ні перазімуюць. Ласосна. Верашчака ж. Страва з дробных кавалачкаў тонкай саланіны і прыпраў. Як толькі прыходзілі на коляды з цэрквы, маці зразу падавала на стол верашчаку. Ферма. Вербніца ж. Вербная нядзеля. На вербніцу хто заспіць даўжэй, таго білі вярбой і прыгаворвалі: "Ні я б'ю, вярба б'е, ні спі доўго, уставай рано валэ гнаць, ні забуцьса пугі ўзяць". Рудавіцы. Верх м. Верхні бок адзення. Верх ашчэ добры, а падбіўка зусім знасіласа. Грыўкі. Верхаводка ж. Верхаводка, прэснаводная рыба. Якая там верхаводка рыба, у ёй нічого німа, ні смажыць яе, ні варыць. Дарошавічы. Верхнік м. Фрамуга, оберлюфт. У старых хатах верхнікаў ні было, трэбо было атчыняць акно або дзьверы. Каменка. Квадратная адтуліна ў тыльнай сцяне курнай хаты для дыма. Верхнік атчынялі на Дзеды, каб душачкі змерлыя прышлі на вячэру. Лаша. Трэбо верхнік атчыніць, кап хучэй сканаў чалавек, ні мэнчыўсо. Кавалічы. Верхняя дэталь ільномялкі, церніцы. Яшчэ цёмно, а дзяўчата ўжэ ляскацяць верхнікамі, труць лён. Бакуны. Верцяха ж. Макацёр, макатра, гліняная пасудзіна, у якой труць /мелюць/ мак, ільняное семя. У верцясі мак аднаму ні змалоць, трэбо, каб хто трымаў, а другі — малоў. Балічы. Весні прым. Веснавы. Дзякаваць Богу, веснія дні насталі, цяпло. Баброўня. Весялуха ж. Вясёлка, радуга. Глядзі, весялуха воду п»е, патопу больш ні будзя. Галавачы. Весялюсенькі прым. Падвыпіўшы /перан./ Мой учора весялюсенькі прышоў, кажа: "Прэмю далі, трэбо было замачыць". Луцкаўляны. Ветраны прым. Ветраны, з ветрам, які суправаджаецца ветрам. Хацеў пчолы паглядзець, але некі дзень ветраны, німа як. Грынёка. Легкадумны, пусты. Жонка ветраная была, круціласа, а ён, бедны, гараваў адзін з дзяцьмі. Сыпаная Гара. Веха ж. Вяха, тычка. Як занясе снегам дарогу, та глядзіш, дзе вехі стаяць, каб не зваліцца ў аткос. Каранявічы. Вехаць м. Скручаны жмут саломы. Дроў ні было, печы палілі саломай, скруціш вехаць і — у печ. Так і кідаеш, пакуль ні напаліш. Верцялішкі. Вецянар м. Ветэрынар. За вецянара вышла, добры хлопец, толькі што нісцітут кончыў. Дарашэвічы. Вечарынкі мн., вечарынка ж. Вячоркі. Як маладыя былі, та на вечарынках праседжвалі да познай ночы, часто світаючы прыходзіў дахаты. Малая Альшанка. Вечко н. Вечка, накрыўка. Каб адзежа прасохла, здымалі вечко і выносілі кубел на двор, на вецер. Круглікі. Веялкі мн. Вейкі вачэй. А яна стаіць і веялкамі моргая, як дурная. Клачкі. Вжод м. Скула, балячка, фурункул. Прастыла, вжоды апанавалі, ратунку німа. Лугавая. Вігілія ж. Урачыстая вячэра напярэдадні каляд у католікаў, тое, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 329 ▶