ша за пшанічну, пшаніца вырасце ці не, а жыто — заўсёды вырасце. Квасоўка.
Варстак м. Варштат, дрэваапрацоўчы станок. Як маяш варстак, так пчаліных рамак наробіш умомант. Лікоўка.
Варты прым. Варты, добры. Хлопец ён быў варты, але зямлі ні меў, так бабылём і звэйдаўсо. Лаша. 2. Дастойны. Ён ні варты, каб яго так дзеці глядзелі. Каўпакі.
Вар'ят м. Вар'ят; той, хто дзейнічае безразважна, шалёны. Вар'яту гэтаму німа што верыць, ляпей з ім ні звязвайса. Хліставічы.
Варыць незак. Разумець, цяміць, кеміць. Як галава ні варыць, та кідай вучыцца, ідзі на работу. Лэйгабалі.
Васарвага ж. Ватэрпас. Васарвагу я сам зрабіў, шкельца з вадой дастаў з німецкаго танка. Дзекалавічы.
Васісёр м. Прайдоха, прайдзісвет, дробны жулік. Хлопцы, некі васісёр паявіўсо, круціцца каля нашых дзяўчат. Кунцаўшчына.
Васкаваць незак. Васкаваць, насычаць пражу адварам з льнянога семя. Перш чым ткаць, пражу трэбо было васкаваць, каб ніці былі глаткія і мацнейшыя. Рагачы.
Васмахтар м. Пасрэднік у час продажы ці куплі жывелы /каня, каровы да 1939 г./. О, браце, даўней без васмахтара каня ні прадасі. Рацічы.
Васпан м. Васпан, ваша міласць /форма звароту сярод шляхты/. Ці, васпан, жанаты, ці ў кавалерах ешчэ ходзі? Занявічы.
Вась! выкл. Вокліч, якім клікалі свіней. Вась! Вась-вась!.. Усе да карыта! Луцкаўляны. Круглікі.
Васьміручка ж. Гатунак і размер касы. Для міне васьміручка — самы рас каса, добро косіць. Струбка.
Ваўнушка ж. Ваўнянка. Ваўнушкі трэба добро адварваць, каб горкія ні былі. Казіміроўка.
Ваўчаке мн. Вострыя клычкі ў парасят. Трэбо ваўчаке абцэнгамі пазломваць, а то парася зусім схудло, ні можа есці. Свіслач.
Вачанята мн. Вочкі. Аніяк дзіця ні засне, вачанята вытрашчыло і ляжыць. Баброўнікі.
Вашаваць незак. Навальваць. Перасыпаць збожжа. Вашаваў, вашаваў жыто і ўсероўно спрэло, сырое натта ж было. Пракопавічы.
Вашапруд м. Вашапруд, неахайны, брудны чалавек. З вашапрудам гэтым нават сядзець ніхто ні хоча, ні тулько справу мець. Кульбакі.
Ваявода м. Ваявода, начальнік акругі, ваяводства. Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе /прыказка/. Казловічы.
Ведзьма ж. Ведзьма, жанчына, якая водзіцца з "нячыстай сілай», злая чараўніца. У нас была адна ведзьма, яе чамусьці Кіяўскай ведзьмай называлі. Парэчча.
Ведзьма ж. Даволі вялікі матыль цёмнага колеру, які вечарамі ўлятае ў хату і кружыць каля лямпы, у святле. Зачыняй акно, а то ізноў ведзьма ўляціць у хату. Рацічы.
Ведзьма ж. Рапуха, палявая жывёліна сямейства бясхвостых земнаводных, падобная на жабу, з бугрыстай скурай, шэрага колеру. У нас старыя людзі на рапуху казалі ведзьма, бо яна страшна. Адрубай ведзьмі ногі, та табе здаецца, што адрубаў сабе рукі. Кунцаўшчына.
Век м. Век, вельмі доўгі час, усё жыццё. Век сваго дзядзькі ні забуду, добры быў чалавек. Сухая Даліна. Век векаваць — жыць усё жыццё. Я тут век векаваць ні буду. Паеду на бацькаўшчыну. Вусенікі.
Век-векам прысл. Заўсёды, спрадвеку. Век-векам яны нічого ні мелі і мець ні будуць. Дарашэвічы.
Века н. Павека. На веку ячмень сеў, нічого ні бачу. Балічы.
Векаваць незак. Жыць увесь час, існаваць. Хіба ж ён тут думае векаваць, што так адбудоўваецца? Луцкаўляны.
Веле прысл. 1. Многа. Так веле было народу, што ў хату ні змясціліса, стаялі пад вокнамі. Кузьмічы. 2. Колькі? А веле гэта каштаваць будзе? Вулькаўцы.
79 👁