Валэндацца незак. Валэндацца, бадзяцца, валачыцца. От, валэндаяцца сабе с хаты ў хату, абы нічого ні рабіць. Батароўка.
Валюш м. Валюш, валюшня; майстэрня, у якой валяць сукно. Самы бліскі валюш быў у Пужычах, туды тато і ездзілі. Загорцы.
Валяг м. Гультай. Валях страшэнны, анічого ні хоча рабіць. Стральцы.
Валяц м. Вальс. Я як малады быў, натта ж любіў валяц скакаць, даспадобы быў. Бакуны.
Валяць незак. Качаючы, размінаючы, рабіць шэрсць, сукно больш шчыльным, цвёрдым. Дзед казаў, што некалі сукно вазілі валяць аж у Нізбудак, а ў нас валілі ў Фолюшы. Баранавічы.
Вангеля н. Евангелле. Вангеля хлеба ні намеля /прымаўка/. Пагараны.
Вангерка ж. Вянгерка, сорт слівы. Пасля тык маразоў усе вангеркі вымярзлі, рэтко ў каго засталіса. Рагачы.
Вангліна ж. Вяндліна. Вангліна — гэта добро для маладах, здаровых, а старому яна нават шкодзіць. Сухая Даліна.
Вангор м. Вугор. Дзед казаў, што вангор чуе гарох здалёк, ноччу па расе так і паўзе туды. Лугавая.
Ванджэга м. Цяльпук, цюхцей, кіжлай. Некі ванджэга, ні мужык. Каб ні жонка, зусім прапаў бы. Рудавіцы.
Вандзідло н. Цуглі. Дай каню вандзідло ў зубы, каб ні панёс. Саннікі.
Вандлярня ж. Вяндлярна. У нас была свая вандлярня, вэндзілі кумпяке і каўбасы. Мількаўшчына.
Вандолы мн. Выбоіны, калдобіны. Дарога зусім разбіта, адны вандолы, ні праехаць. Занявічы.
Вандраваць незак. Вандраваць. Гэты чалавек ўсё свае жыце вандруя, ні прыпыняяцца на адным месцы. Ланявічы.
Ванзэлак м. Клунак. Узяў свой ванзэлак і пашоў у дарогу, нічого ні сказаўшы. Пяслі.
Ванітаваць незак. Ванітаваць, рваць, бляваць. Нешто ззеў нідобрае, цэлы дзень ванітую, рады німа. Малое Дзяміткава.
Вантабура ж. Скандал, сварка, дэбош. Зайшоў да дачкі, та зяць як падняў вантабуру, ледво с хаты выскачыў. Баброўнікі.
Вантрабянка ж. Вантрабянка, каўбаса з вантробаў. Вантрабянка мне нават лепша за каўбасу. Квасоўка.
Вантробы мн. Вантробы. Спіш і спіш, у цібе ўжэ ат сну ўсе вантробы перагнілі. Аульс.
Вантух м. Вялікі жывот. Як начальнікам стаў, та і вантух наеў, ледво поўзае бедны. Эйсманты.
Вар м. 1. Спёка, гарачыня. Ну, і вар быў, усё высмаліло на полі, пагарэло. Гібулічы. 2. Кіпяток. Ашчэ як малым быў, варам апарыўсо, і ціпер знак застаўсо. Белева.
Варкаваць незак. Буркаваць. Голуб варкуе — галупку чуе /прымаўка/. Карозічы.
Варонін прым. Варонін, варонячы. Сарокі ні толькі вароніны яйца крадуць, яны крадуць нават і курыныя. Каленікі. Варонін зуб — галаўня, хвароба збожжавых злакаў. Ціпер варонін зуб ў Малым Мажэйкаві спецыяльно разводзяць, робяць лякарство, кажуць, памагае ад закупоркі вен. Пагараны.
Варонка ж. Душнік у склепе. Кожны рас затыкай добро варонку саломай, каб марос ні ўвабраўсо. Бакуны.
Вароцячкі мн. Веснічкі, брамка. Вароцячкі зачыняйце, кап свіня ні ўлезлі. Бакуны.
Варочацца незак. Вяртацца. Хоць што і забыўсо ўзяць, а з дарогі ні варочайса /прымаўка/. Каробчыцы.
Варочаць незак. Варочаць, пераварочваць. Пагода стаіць, трэ сено ісці варочаць. Хамякі.
Вартавы прым. Вартавы. Да жураўлёў бліско ні падыдзеш, вартавы журавель так і закрычыць. Круглікі. Вартавыя пчолы — пчолы, якія абараняюць уваход у вулей. Вартавыя пчолы ў поле ні лётаюць, яны пільнуюць, каб ні ўлезлі пчолы-зладзейкі. Грынёўка.
Вартаўнейшы прым. Каштоўнейшы. Жытня зямля, можа, нават вартаўней
81 👁