Старонка 138
◀ / 329 ▶
Мусово прысл. Неабходна, патрэбна. Нам мусово паехаць да ўнукаў, даўно ні бачылі. Ласосна. Мусяць незак. Мусіць. У значэнні: быць абавязаным. Я мушу гэта зрабіць, бо даў слово. Карозічы. Ён мусіць заплаціць, нікуды ні дзеняцца. Ліпкі. Як прыпруць, та мусяць прызнацца, хто з іх узяў. Свіслач. Мутарны прым. Заблытаны, цяжкі для рашэння. Гэта, брат, мутарная справа, тут сам чорт ні разбярэ. Мігова. Мутра ж. Вялікая гайка, якая ўтрымлівае калясо на восі воза. Мутру добро ні закруціў, глядзі, кап калясэ ні спало. Баяры. Муха ж. Муха. Даўней мухі жыць ні давалі, ціпер і на вёсках німа. Карозічы. Велька муха — буйная муха цёмна-зялёнага колеру, вельмі рухавая. Велька муха як сядзя на мясо, так чарвей і наложыць. Забагонікі. Залаціста муха — буйная муха, цёмна-залацістага колеру. Залаціста муха трошкі менша ад велькай, але мясо і ад яе хавай. Солы. Гнаявая муха — муха невялікага памеру, якая жыве на гнаі. Гнаявая муха такая жоўценькая, ні велька. Кунцаўшчына. Сіня муха — тое, што і велька муха. Сіня муха чуя, дзе мясо, так і ўляціць у хату. Рацічы. Мушля ж. Перлавіца, бяззубка /малюск/. Як пойдзямо на рэчку, панабіраям мушляў і гуляям сабе. Кузьмічы. Муштраваць незак. Муштраваць, мучыць несправядлівымі патрабаваннямі. Як пачне баба старого муштраваць, та аш шкада станя, як над ім збыткуяцца. Жылічы. Мша ж. Імша, каталіцкая абедня. Мшу закупілі ў касцелі па нібошчыку тату, будзя рок, як памер. Эйсманты. Мыза ж. Мыса, пыса. Цяля пойла ні п'е, толькі мызу памочыць і зноў мычыць. Зарыца. Мыліць незак. Абмінуць, абысці. Ляпей мыліць ліхого чалавека, чым з ім сустрэцца. Квасоўка. Мырса ж. Мыса, пыса, морда. Малако кепска: кот мырсу сваю ўсадзіў і ні п'е. Гінавічы. Мыслівец м. Паляўнічы. Бывае, мыслівец праходзіць цэлы дзень і пустым дахаты ідзе. Эйсманты. Мыш ж. Мыш. Мыш, мусі, у шафцы завяласа, грызе нешто. Салы. Лятучая мыш — кажан. Лятучая мыш раз як учапіласа дзеўчыні ў хусцінку, та ледво адчапілі. Мігова. Мышанё н. Мышанё, мышаня. Кот сабе гуляе, а мышанё пішчыць, аш шкада. Свіслач. Мышасты прым. Мышасты, шэры. У нас конік мышасты быў, тато на кірмашэ яго купіў. Кунцаўшчына. Мышкаваць незак. Перан.: разнюхваць, выведваць. Чо тут мышкуяш, тут тваго нічого німа. Нямейшы. Мэйсар м. Спецыяльны шавецкі нож. Вазьмі другі мэйсар, гэты дай пагастру. Індура. Мэнка ж. Мучэнне, пакута. З малымі дзяцьмі мэнка, а падрастуць, та ашчэ больш мэнкі. Квасоўка. Мэнтаць незак. Перакладаць рэч без патрэбы з аднаго месца на другое; у значэнні: забаўляцца чым — небудзь. Што ты мэнтаяш яе ў руках, палажы, а то ашчэ папсуеш. Падліпкі. Мэнчыцца незак. Мучыцца, цярпець мукі; пакутаваць. Хвароба аднекуль прычапіласа, тулькі мэнчыцца чалавек, ні жыве. Ферма. Мэрля ж. Марля, тонкая баваўняная тканіна. Я праз мэрлю кісель цадзіла, і добры выходзіў. Кульбакі. Мэтар м. 1. Цэнтнер, мера вагі роўная 100 кг. У мэтры лічыцца шэсць пудоў, ні менш. Ферма. Мы цэлы мэтар пшаніцы вальцавалі, было на зацерку і на пірагі. Свіслач. 2. Кубічны метр дроў. Даўней усе торпай палілі, як купіш які мэтар дроў, та і ўсё. Пракопавічы. Мэшты мн. Хатні абутак. Недзе мэшты мае падзелі, ніяк ні знайду. Кунцаўшчына. Мядзьведзіца ж. Мядзведка, насякомае з тоўстым целам, якое жыве ў зямлі, шкоднік сельскагаспадарчых культур. Мядзьведзіца ў зямлі жыве, вечарам туркаціць, як ціха пагода. Верцялішкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 329 ▶