Старонка 137
◀ / 329 ▶
ца, а на самай справе такі, як і другія. Баранава. Мончка ж. Цукравы пясок. Той рок за бураке добро далі, аж па сто кілё мончкі. Адэльск. Морг м. Морг, старая зямельная мера /0,71 гектара/. Ён самы бедны быў у вёсцы, у яго, можа, маргоў два зямлі было. Завадзічы. Морда ж. Твар /груб./. Ты дзе сваю морду суняш, ні бачыш, што натварыў. Іванаўцы. Мордачка ж. Тварык /дзіцяч./. Хадзі, дзетка, я табе мордачку памыю, здатнейшы бузяш. Забалаць. Мотар м. Доўгая палка /2—3 м/, якой наганялі рыбакі ў сетку рыбу. Мотар возьмям ды як пачнем пляжыць ім па вадзе, так рыба і дае ў невад. Кавалічы. Моташно прысл. Моташна, млосна, нядобра. Аж моташно стало, як убачыў, што яны вырабляюць. Круглікі. Моц ж. Моц, фізічная сіла. Німа тае моцы ў руках, што некалі была, стары стаў. Галынка. Мошка ж. Нейкае маленькае насякомае. Мошка такрок чысто гарох ззела, адны сцеблі засталіса. Сухая Даліна. Мрэц м. Нябожчык. Мрэц так і стаіць у гачах, баюсо на двор выходзіць. Рудавіцы. Мудохацца незак. Мучыцца, мардавацца. Кінь ты мудохацца, усероўно да вечара ні кончыш. Кунцаўшчына. Мудрык м. Той, хто мудрагеліць, хітруе. Кап такіх мудрыкаў больш было, та свет перавярнуўса б. Аульс. Мужлан м. Грубы, нявыхаваны мужчына; хам. Мужлан дый годзі, ён нікого ні паважае — ні старого, ні малого. Лапенкі. Мужык м. Муж, гаспадар. За добрым мужыком і свінка — гаспадынька /прыказка/. Літвінкі. Дзень хваляць, як слонца зойдзя, а мужыка — як памрэ /прыказка/. Свіслач. Муза ж. Няўмела прыгатаваная страва. Некай музы наварыла, паставіла і кажа: "Ешця, госцікі". Рацічы. Музыка м. Музыкант. Ні з музыкі, ні з муляра век ні будзя гаспадара /прыказка/. Кузьмічы. Свіня ў рэпі, свіня ў рэпі, парасята — у рэццы, а музыка без языка сядзіць на гавеццы / з народ. прыпевак/. Свіслач. Мул м. Іл, глей. Як папаў ў мул, та ледво ногі выцягнуў, так і зацягвая. Азёры. Мулко прысл. Цвёрда. На гэтым сянніку мулко спаць, баке паабмульваяш. Лаша. Мультан м. 1. Мультан, гатунак тытуню. Мультан ні моцны, тулькі натта ш файно пахня. Гродна. 2. Баваўняная варсістая тканіна. Шляхта насіла рубашкі з мультану, цёплыя такія. Эйсманты. Муляк м. Мазоль. Намуляў муляк на назе, ніяк ісці ў ботах ні магу. Лэйгабалі. Муляць незак. Муляць, націраць, прычыняць боль. Мусі, хамут муляе, конь ніяк ні можа ісці. Лапенкі. Мураваны прым. Мураваны. У каго мураваны будынак, та пажар ні страшны. Лесніца. Мураг м. Густая трава. Мураг гэты перашкаджае капаць магілу, вазьмі дый выкінь. Пагараны. Мурза м., ж. Неахайны, мурзаты чалавек. Вядзі гэту мурзу да рэчкі, стварэня на ім ні знаць. Славічы. Мурло н. Тоўсты і шырокі твар /груб./. Ты куды садзіш свае мурло? Лікоўка. Мурлыга м. Чалавек з тоўстым і шырокім тварам /груб./. Мурлыга такі, хто паверыў бы, што яго смерць возьмя. Панямунь. Мурок м. 1. Выступ над прыпечкам ў печы. Маці паставіць газоўку на мурок і бульбу скрабе. Круглікі. 2. Мурожная сенажаць. На мурках расце руціца, гарошак, добрая трава. Клачкі. Мурын м. Негр; смуглы, цёмнай скуры чалавек. Мурыну гэтаму вада ні паможа, мый, ні мый — усероўно чорны. Круглікі. Мус прысл. У знач. выкл. 1. Неабходна, патрэбна. Нам гэта мус зрабіць, іначай адсюль ні выберамса. Грандзічы. 2. Павінен, абавязан. Я мус гэта сказаць, каб ён ведаў. Пагараны. Мусі пабочн.сл. Напэўна, пэўна. Мусі, я табе надаеў, ні да каго, а ўсе да цібе іду прасіць. Занявічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶