Як мокрае гарыць. Сцяцкі.
Як не будзя вода, та будзе пагода. Свіслач.
Як ні рабі, а ўсім добрым не будзеш. Скраблякі.
Як ні кінь, та ўсё клін. Вішнявец.
Як ні круці, усераўно мусіш умярці. Вусенікі.
Як не еў, та не мог, а як паеў, та ні рук, ні ног. Лаша.
Як прадаў кароўку, аддай і вяроўку. Лікоўка.
Як пастараўса, так і маеш. Скраблякі.
Як пасцелеш, так і выспішса. Цвіклічы.
Як плакаў, бог аднакаў, як стаў скакаць, стаў бог даваць. Адэльск.
Як прыдзе бяда, та не палезя ў рот і яда. Кавалічы.
Як пячонка не мясо, так швагер не фамілія. Лаша.
Як па малаку — па два валаку, а па вадзе — ўзяў адну і годзі. Батароўка.
Як пойдзе на ліхо, та бог розум адыме. Дарашэвічы.
Як сыр у масле купаецца. Сапоцкін.
Як сама лахудра, не паможа і пудра. Адэльск.
Як сват у хату, та сваха за яйца. Лікоўка.
Як стане на палено, та свіні па калено. Карозічы.
Як стане на лапух, та табе па трыбух. Карозічы.
Як сем год міне, та і пад лаўкай засне. Малая Жорнаўка.
Як свет светам стаў, та поп не свістаў, а цяпер і поп свішча. Балічы.
Як ты мне, так і я табе. Круглікі.
Як топішса, та і за брытву ўхопішса. Ласосна.
Як ты да людзей, так і людзі да цябе. Гродна.
Як топішся, та і за саломку ўхопішся. Парэчча.
Як у студзені сакавік, та ў сакавіку будзе студзень. Гродна.
Як цябе вялі, а мне грошы далі. Свіслач.
Як языком злізала. Малая Альшанка.
Якая работа, такая і плата. Скрыннікі.
Якое дрэво, такі клін, які бацька, такі сын. Талочкі.
Якое жарабя ўродзіцца, такім і здохне. Кавалічы.
Якое гняздзечко, такое і яечко. Яцьвезь.
Якія самі, такія і сані. Коматава.
Яму, відаць, адной клепкі не дастае. Рагачы.
78 👁