Старонка 180
◀ / 329 ▶
добро стрыжэ. Круглікі. Поньця м., ж. Цяльпук, кіжлай. Понця некі ні чалавек, у яго ні гарыць ні мокня, ідзе і спіць. Сухая Даліна. Поплаво н. Поплаў. На поплаво ілу много нанясло, бачыш, якая трава ўзяласа расці, аж у трубы павіласа. Загорцы. Поркацца незак. Корпацца, рабіць марудна, павольна. Бо ты прывык поркацца і поркаешса, людзі даўно сено пакасілі, а ты тулькі пачынаеш. Малая Жорнаўка. Порскі прым. Хуткі, жвавы, рухавы. Натта ж у маго суседа конь порскі, птушка хай з-пад ног выляціць, так і панясе. Бакуны. Порт м. Рэшткі спаленай льняной або баваўнянай анучкі /для крэсіва/. Запалкаў ні было, та возьмяш трошкі з баначкі порту, паложыш на крэмень і красаяш, пакуль ні ўпадзе іскарка, ні загарыцца порт. Каўпакі. Порткі мн. Штаны з саматканага палатна. Худы стаў, на ім порткі нават ні трымаюцца, спадаюць. Кунцаўшчына. Поруч прысл. Побач, поплеч. На сабрані міне нават поруч с прадсядацелям пасадзілі ў празідзюм. Рудавіцы. Порхаўка ж. Порхаўка, шарападобны грыб. Нікаторыя кажуць, што порхаўкі можно варыць і есці, а я іх за грыбэ ні прызнаю. Караліно. Посах м. Посах, доўгі кій; жазло ў свяшчэннаслужыцеляў. Як тады архірэй у Лашу прыехаў, та мы ўсе ўглядаліса, як ён так паважно, с посахам у цэркву ўваходзіў. Лаша. Посік м. Мачавы пузыр у свінні. Тато як разбіраў паршука, та посік дастане, пакачае ў попелі, надуе; і як потсохне, мы ім гуляем, падкідаем. Лаша. Посны прым. Посны, нескаромны; без мяса і малака. Яны некалі ні мелі чым нават крупніку засквырыць, посны елі. Белева. Посна масло — алей, тлушч з расліннага насення: канаплянага, ільнянога, сланечнікавага. Пайду ў магазін, мо, поснаго масла куплю, вышло. Гродна. Постаць ж. Месца, дзе стаяць ў час жніва на загоне. Як жалі, та дзіцей ставілі таксамо ў постаць, яны разоркі па баках выжыналі. Лікоўка. Посцілка ж. Посцілка, лёгкая, саматканая коўдра. Пад адной посцілкай халадно было спаць, я зверху накрываўсо ашчэ кажухам. Табольская Будка. Потка ж. Палавы орган у хлопчыка / дзіцяч. слова/. Фэ, апусці рубашачку, а то потку відаць, сабакі аткусяць. Кунцаўшчына. Потра ж. Рэшткі перацёртага, пераедзенага мышамі сена або саломы, пацяруха. Сена німа, адна потра засталаса, каровы есці ні будуць. Горніца. Потым прысл. Пасля, праз некаторы час. Шлюб пат плотам, а вяселя потым /прымаўка/. Верхнія Пагараны. Потырч прысл. Патырч, тварам уніз, тарчма. Што ў цібе за мода? Панастаўляе гаршкоў пад нагамі, сама зачэпішса і паляціш потырч носам. Вялікая Альшанка. Поўзіна ж. Лата; жэрдка, якая прыбіваецца ўпоперак крокваў. Хату трэбо крыць, ды поўзін німа, ні ведаю, дзе можно дастаць. Жукевічы. Поўнач ж. Поўнач, сярэдзіна ночы. Поўнач святая, усе спяць, а ён сядзіць і кнішку чытая. Зарачанка. Поўня ж. Поўня, фаза Месяца, калі бачны ўвесь яго дыск. Ужэ поўня наступіла, гурке садзіць трэбо, кап пустыя ні былі. Забагонікі. Поўпрык м. Малое дзіця /ласк., дзіцяч. слова/. Вот поўпрык, усюды ён улезя, дзе трэбо, а дзе і ні трэбо, усюды яго поўно. Адэльск. Поўраз м. Самаробны паясок; кусок вяроўкі. Поўраз сабе прычэпіш да сявенкі, заложыш на шыю і сееш памаленьку. Занявічы. Поўраз парваўсо, можа, дзе які знойдзяш, пашукай у каморцы. Кузьмічы. Поўх м. Крот. Хвароба на іх, паўхе чысто балото змарнавалі, парылі, касіць ні будзя як. Загорцы. Поценькі мн. Поцемкі, адсутнасць святла. Ты што гэта ў поценьках чытаяш, гочы псуеш, і так нічого ні бачыш. Клачкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶