вымалочваў. Баброўнікі.
Пляскач м. Пустаслоў, выдумшчык, пляткар. Ну, з цібе і пляскач, плешчаш абы што, абы гаварыў. Гібулічы. Ні слухайце гэтаго пляскача, ён вам нагаворыць бочку арыштантаў. Малахавічы.
Пляснуцца зак. З шумам упасці; ударыцца /узмацн./. Ішоў каля свае хаты, як пляснуўсо аб лёд, та ледво ўстаў, думаў, ногу зламаў. Дарашэвічы.
Плясці незак. Гаварыць много і абы-што /неадабр./. Вот, прывык плясці і пляцеш, слухаць ні хочацца. Караліно.
Плясціса незак. Плесціся, цягнуцца; неахвотна, памалу ісці. Надаеў мне гэты бычок, пляцецца ззаду кароў, вечна падганяй яго. Рацічы.
Пляткар м. Пляткар. Пляткар гэты ходзіць тулькі па хатах дый сплетні разносіць. Малахавічы.
Пляц м. 1. Зямля пад сядзібай; сядзіба. Які там пляц быў, усяго чатырыста метраў, дзе тут сат пасадзіш. Гродна. 2. Плошча. Там, дзе ціпер Савецкі пляц, ратуша некалі з крамамі была, немяц разбіў у вайну. Калбасіна.
Пляшка ж. Бутэлька. Пойдзямо, мо якую пляшку гарэлкі возьмям, усе весялей будзя. Зарубічы.
Пляшніца ж. Жанчына лёгкіх паводзін; прастытутка; любіцельніца выпіць / зневаж., лаянк./Пляшніцу неку ўзяў, кажуць, валочыцца з другімі, дзіцей ні глядзіць.Малахавічы.
Пляшня ж. Прылада ў выглядзе рычага для даставання з зямлі вялікіх каменняў. Ашчэ тут мой бацько даставаў пляшнёй каменя, іх тут много было, ні то, што ціпер. Свіслач.
Погань ж. Нягоднік, паганец, мярзотнік. Вечарам збярэцца гэта п'яная погань і прычапляецца да людзей. Гродна.
Пограб м. Пограб, яма з крытым верхам. Ні ў кожнаго гаспадара склеп быў, бульбу сыпалі ў пограб або ў яму, як хто. Лаша.
Под м. Драўляная скрынка ў жорнах, дзе збіраецца мука. Намеляш поўны под мукі, а тады ўжэ выбіраеш у сявенку. Батароўка. Под таму і называецца, бо як круціш жорна, та з лоба пот капае. Батароўка.
Подбіўка м. Падкладка, падшэўка. Глядзі, на подбіўку ні купляй шоўку, року ні паносіш, так і паляціць, ляпей саржу. Гожа.
Пожня ж. Пожня; іржышча. Жнучы, чысто пожняй ногі паапорвала, ні вытрываць, прышчаць. Кавалічы. З-пад жняяркі пажня роўная, ні такая, як з-пад сярпа. Навасёлкі.
Позранкі мн. Пасьба жывёлы ў ранішні час /прыкладна з трох да сямі гадзін раніцы/. Помню, спаць хочацца, а тут татко будзіць і кажа:" Вядзі коні на позранкі". Балічы.
Пойло н. Пойла, піццё для жывёлы. Мы та ў дзве нідзелі цяля адлучаем ат каровы, пайлам поім. Капцёўка.
Пойма ж. Вялікая колькасць, мноства. Камароў вечарам пойма, жыць ні даюць ні старому, ні малому. Малая Альшанка.
Покаст м. Пакост, спецыяльна апрацаваны алей для прыгатавання фарбаў. Мусі, покаст кепскі быў, памаляваў падлогу і ніяк ні сохне, ліпнецца. Ліхачы.
Поклад м. Поклад, яйцо або прадмет, падобны на яго, які падкладаецца курам у гняздо. Паглядзі, мусі, поклада німа, курыца ні хоча нясціса. Дзекалавічы.
Покуць ж. Покуць, кут у хаце, дзе віселі абразы і стаў стол. У курных хатах абразоў ні было, замест іх на покуці на кіёчку вешалі рушнік. Казіміроўка. Як вяселя, та маладых на покуці саджалі, каб усе бачылі. Дайлідкі.
Пол м. Пол, палаткі; нары ў курнай хаце, на якіх спалі. На палу ўсім месца хватало: і малым, і старым. Бакуны.
Полка ж. Полка, кавалак тканіны на ўсю шырыню. Маці андараке ў чатэры полкі шыла, нікаторыя і ў пяць шылі, як хто хацеў. Віцькі.
Полька ж. 1. Полька, танец у хуткім тэмпе. Калі хочаш жаніціса, маладую жонку ўзяць, спярша трэбо навучыцца польку добро танцаваць /прыпеўка/. Рагачы. 2. Мужчынская стрыжка. Я ўсе пат польку патстрыгаюсо, мой сусед
75 👁