Грабельня ні ў кожнаго гаспадара была, тулькі самыя багатыя мелі. Квасоўка.
Грабільне н. Грабільна, ручка ў граблях. Грабільне найлепша з асіны, яно лёхкае такое, файно грабіць. Тапалёва.
Грабіць незак. Зграбаць сена. Німа такіх грабель, каб грабілі ат сібе /прыказка/. Мількаўшчына.
Грабсці незак. Грэбці, грабці. Як добрыя граблі, та сено добро грапсці, складаць у капке. Сухая Даліна.
Грабштэйн м. Назва аднаго з гатункаў яблык. Ашчэ дзед пагаранскі ўшчапіў дзікую яблыню грапштэйнам, і ціпер грапштэйны маям. Свіслач.
Градавы прым. Градавы. Той рок быў цяшкі, градавы, тры разы град лажыў збожа. Каўпакі. Градавая серада — свята ў першую нядзелю пасля вялікадня. Градавую сераду ні ўсе святкавалі. Старыя казалі, калі хто будзя ў градавую сераду рабіць, та грат паб»е ўсё збожа. Свіслач.
Градка ж. Палічка ў курнай хаце для ложак і місак. Я сама ашчэ помню, як маці паложыць на гратку лошкі, міске і яны так сохнуць. Канчатка.
Грады мн. Дзве жэрдкі, падвешаныя пад бэлькамі ў курнай хаце. На грады вешалі каўбасы, і яны ў дыме вэндзіліса, цыбулю маці вешала. Каханова.
Гразіна ж. Гразкае, багністае балота. У нас была такая гразіна, што праз яе ніхто ні праходзіў, дзікія качкі тулькі вадзіліса, крычалі. Табала.
Грайзэга ж. Круглая піла з вялікімі зубамі для падоўжнай і папярэчнай распілоўкі. У яго была грайзэга з добрай сталі, файно рэзала. Дзекалавічы.
Грамабой м. Высокарослая, грузная жанчына /іран./. Гэта баба грамабой, яе нават мужчыны баяцца, ні тулькі бабы. Свіслач.
Грамзоліць незак. Пісаць дрэнным почыркам, няўмела. Што ты грамзоліш, ты такі пісака, што ні разбярэ сабака. Літвінкі.
Грамніцы мн. Свята ў хрысціян, якое прыпадае на 15 лютага па новаму стылю ў праваслаўных, 2 лютага — ў католікаў. Як на грамніцы пятух нап'ецца вадзіцы, та на Юр'я вол наесца травіцы /народ. прыкмета/. Свіслач. На грамніцы — хлеба палавіца, а корму — траціна /нар. прыкмета/. Зарубічы.
Грамнічны прым. Грамнічны, які мае адносіны да грамніц. Грамнічны дзень бывая з марозікам, бывая зусім цёплы. Кунцаўшчына. Грамнічная свечка — свечка, якую асьвячаюць на грамніцы. Калі хто памірая, та грамнічную свечку ў рукі даюць. Сухая Даліна.
Гранатовы прым. Цёмна-сіні. На гранатовы цвет пафарбавала, другой фарбы ні мела. Луцкаўляны.
Грандзіць незак. Скандаліць, буяніць. Што вы тут грандзіця, зараз участковаго паклічу. Квасоўка.
Гранды мн. Сані з шырокімі, раскладзістымі драбінамі, у якіх перавозілі цяжары. На грандах больш вазілі сено. У грандах ні павярнуцца, яны так зроблены. Круглікі.
Гранічыць незак. Быць сумежным, межаваць. Хутаранцаў поле якраз гранічыць з намі. Лаша.
Граса ж. Матыка, ручная прылада для рыхлення глебы. Як граса гостра, та палоць добро, усё зелье перасякая. Кунцаўшчына.
Грасаваць незак. 1. Матычыць, рыхліць глебу матыкай. Учора ездзілі грасаваць бураке, чысто папрыставалі. Свіслач. 2. Таптаць, нішчыць. Коні жыто грасуюць, а ён ні бачыць, сядзіць сабе. Лугава.
Граска ж. Матыка. Граску трэбо гастрыць, зусім ступіласа. Стральцы.
Граты мн. Хлам. Выкідай ты с хаты гэтыя граты, яны ні модныя. Гродна.
Графіроўка ж. Гафрыраваная жаночая спадніца. І ў міне была графіроўка зялёна і сіня. Як вышла замуж, та па будні хадзіла ў графіроўцы. Жылічы.
Графка ж. Аграфка, англійская шпілька. Графкі некалі бабы куплялі ў ганучнікаў, іх много ездзіло па сёлах. Кунцаўшчына.
Грацкоўе н. Салома пасля абмалота грэчкі. Грацкоўе каровам давалі,
80 👁