Насаджваць зак. Насаджваць, насаджаць. Бураке чамусці нікаторыя засохлі, трэбо новыя насаджваць. Няцечы.
Насакерыцца зак. Варожа наставіцца. Я, здаецца, нічого яму ні сказаў, а ён, бачу, насакерыўсо, глядзіць воўкам. Кунцаўшчына.
Насач м. Чалавек з вялікім носам /зневаж./ Кап хто люцкі насміхаўсо б, а то гэты насач. Баброўнікі.
Насенка ж. Насенная бульба. Насенка добра, бо много ямачак на кожнай бульбіне. Дарашэвічы. Мы кожны рок насенку ў капец сыплем і добра з зімы выходзіць, сухая. Квасоўка.
Насеннік м. Насеннік, расліна або плод, пакінуты на насенне. Гурке ўсе выбралі, тулькі во адзін насеннік жоўты ляжыць, даспявая. Каўпакі.
Насенніца ж. Старая насенная бульба, якая праляжала ў зямлі да восені і не згніла. Я ніяк ні магу адрозніць насенніцы ад новай бульбы, разам кідаю ў кошык. Свіслач.
Насенны прым. Насенны. Чысто рукі паапорваяш, пакуль насенны лубін парвеш, так цяшко было рваць. Фенькава.
Насілу прысл. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі, ледзь-ледзь. Насілу дахаты дапоўз, думаў: ні дайду. Пракопавічы.
Наскаваць зак. Нацкаваць. Як наскаваў сабаку на свіней, та чысто вушы паабрываў. Старая Дубавая.
Наскрозь прысл. Наскрозь. Як даў дождж, та наскрозь прамок, сухой нітачкі на ім ні было. Цвіклічы.
Наскокам прысл. Мімаходам, наездам, выпадкова. Вот, часам наскокам, заглянеш да бацькоў, а так ўсе часу німа. Балічы.
Наскрабаць зак. Наскрэбсці. Бульбы наскрабаць ні цяшко, возьмеш ды наскрэбяш, пакуль маці прыдзя. Лугавая.
Наслядзіць зак. Наслядзіць, набрудзіць. Падлогу вымыла, а ён прайшоў і зноў наслядзіў, узірацца німа як. Зарыца.
Насмех прысл. Для смеху, жартам, насмяхаючыся. Гэта я сказаў насмех, а ты ўжэ і паверыў. Лікоўка. Ён ўсё робіць насмех, абы жывей, абы-як. Кавалічы. Курам насмех — дрэнна, абы-як. Пабудаваў адрыну курам насмех, ці ж гэта адрына? Баяры.
Насоўвацца незак. Нахадзіцца. За цэлы дзень насоўваяшса каля хаты, ног ні чуяш. Тумашы.
Насталіць зак. Загартаваць, надаць цвёрдасць /пра жалеза/. Як добро насталіць нож у плузі, та ні так сядая, ні туліцца. Кавалічы.
Настарчыцца зак. Настарацца, забяспечыць. Дзецям аднаго тулькі абутку ні настарчышса, ні тулькі чаго. Рагачы.
Настаяшчы прым. Сапраўдны. Бярэця, гэта настаяшчы ліповы мёд, ні падроблены, каб я так здарова была. Круглікі.
Настольнік м. Настольнік, абрус. У нас настольнікі ткалі ў пяць нічальніц, харошыя такія. Лойкі. Настольнікам усе хлеб накрывалі, каб мухі ні лезлі. Сухары.
Настрамак м. Невялікі воз сена, саломы. Якое там сено было на Грайні, прывязеш настрамкаў два і ўсё. Кунцаўшчына.
Наструг м. Струг, нож з дзвума ручкамі для вырабу клёпак. Наструг з добрай сталі, та зусім іначай стругаць, другая работа. Азеркі, Грандзічы.
Настрэнчыць зак. Нараіць, параіць, парэкамендаваць. Я табе настрэнчыў добраго чалавека, будзяш век успамінаць міне. Няцечы.
Настыбурчыцца зак. 1. Адтапырыцца. Каўнер кравец некі ніўдачны зрабіў, настыбурчыцца, ніяк ні прылягая. Жукевічы. 2. Варожа аднесціся, паставіцца. Чаго ты настыбурчыўсо, цібе ж ніхто ні чапае? Лікоўка.
Настырлівы прым. Настойлівы, напорысты. Настырліва дзеўчына, тры разы і паступала ў нісцітут, аш пакуль сваго ні дабіласа, паступіла. Кунцаўшчына.
Настырны прым. Настойлівы, напорысты. Чалавек настырны быў, што ні задумая, так і зробіць. Аульс.
Насупіцца зак. Насупіцца, прыняць пахмурны выгляд. Ты чо гэта насупіўсо, ні падабаецца, што маці сказала. Дубаўка
90 👁