Старонка 184
◀ / 329 ▶
Працэджваць незак. Працэджваць. Я стараюса працэджваці малако, калі яно цёплае, тады яно лепей цэдзіцца. Караневічы. Працэсія ж. Працэсія, урачыстае шэсце. У Маёва набажэнство, як с працэсіяй хадзіў, та брата стрыечнаго спаткаў, з мяста да нас ехаў. Каменка. Прачнуцца зак. Прачнуцца, прабудзіцца. Прачнуўсо і сваім вачам ні веру, што я ў сваей хаці. Барбарычы. Прачыніць зак. Прачыніць, не поўнасцю адчыніць. Трэбо прачыніць дзверы, хай дым с хаты выйдзе, а то ў гочы рэжа. Агароднікі. Прашкапіцца зак. Пралічыцца; памыліцца ў меркаваннях, падліках. Я як што купляю, прашкаплюсо, бывае, на які рубель і то думаю, як гэта вышло. Свіслач. Я трохі прашкапіўса, мог бы пэнсю большу палучыць. Гродна. Прашпарт м. Пашпарт. Бес прашпарта ў пагранічну зону ні едзь, пагранічнікі стаяць на шашэ, правяраюць. Ласосна. Глядзі, кап прашпарт ні згубіў, а то другого ні дадуць.Гожа. Праява ж. Праява, незвычайнае здарэнне; з'ява. А гэта што тут за праява, што тут робіцца? Асочнікі. Пройма ж. Пройма, выраз у адзенні. Пройму замалую выразала, рукаў ні патходзіць, трэбо папраўляць. Кулёўцы. Пропаведзь ж. Пропаведзь, рэлігійна-павучальная прамова. Бацюшка на пропаведзі крычаў, каб гарэлкі ні пілі, а сам, кажуць, што п'е. Лаша. Пропасць ж. Бездань, бяздонная прорва. Як пайшоў на тую вайну, та як ў пропасць упаў, ні слуху ні духу. Белякоўшчына. Прорва ж. Прорва, бездань, бязмежная глыбіна. Неяк прысніласо, што ў прорву неку лячу, аж закрычаў у сне. Пяслі. У іх ідзе ўсё, як у прорву якую, колькі ні давалі, усероўно нічого ні маюць. Вусенікі. Проўда ж. Праўда. Ты мне скажы, ці гэта проўда, што Ядзя замуж вышла, ці не. Караліно. Проца ж. Прашча, ручная прылада для кідання невялікіх каменняў. Як малыя былі, та збярэмсо над рэчкай і давай каменя з процы кідаць, хто далей кіне. Кунцаўшчына. Процідому прысл. Перад самым домам. Якраз процідому выган, та мне з акна відаць, дзе катора карова пашла. Кунцаўшчына. Процьма ж. Процьма, вялікае мноства, безліч. На фэст да Лашы процьма народу з'язджаласа. Як пастануць фурманкі, ні пройдзяш. Лікоўка. Прошаны дзеепрым. Запрошаны; той, хто атрымаў запрашэнне. Хто прошаны, а хто і ніпрошаны — усе прышлі на вяселя, кап паглядзець маладую. Круглікі. Прошлы прым. Мінулы. Прошлы год даволі марозны быў, бульба ў капцах нават памерзла. Пракопавічы. Прошлы торг добры быў, карову як завёў, так і прадаў, купцоў ні адбіцца. Індура. Пруг м. 1. Пруг, падоўжная палоска па краі тканіны. Як пруга німа, та палатно пацёпкаецца, крае паабіваюцца, трэбо, кап пруг быў. Дарашэвічы. 2. Патоўшчаны край касы. Касіў у саду, та як зачапіў касой за некі корч, так аш пруг ні вытрымаў, пэнк. Няцечы. Пруге мн. Прылада ў кроснах у выглядзе плоскай дошчачкі з вострымі цвічкамі па канцах для нацягвання тканіны. Без пругоў кужалю ні вытчаш, скручвацца будзя. Луцкаўляны. Пруд м. Стаў. У нас за вёскай пруд і ціпер есць, ні высах, каровы поім. Дуброва. Хоць пруд-прудзі — вельмі многа. Некалі той рыбы было хоць пруд-прудзі, і дзе яна падзеласа. Хамякі. Пружына ж. Спружына. Паглядзі, мусі, ў часах пружына пэнкнула, ні заводзяцца, як ні круці. Чэхаўшчына. Пружыніць незак. Спружыніць. Гэты дрот, мусі, сталёвы, пружыніць, ні ззагнеш. Каробчыцы. Пружыноўка ж. Культыватар. Пружыноўку ні кажды гаспадар меў, ні было за што купіць, багатыя тулькі мелі. Верхнія Пагараны. Прутке мн., м. Пруткі, пруток /для вязання/. Прутке сабе файныя купіла, імі вязаць — адна забаўка. Каробчыцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶