нашы хлопцы сядзелі пры паляках ў Гродзенскай цюрме, та можно было ў месяц перадаць тулькі адну падаянку, больш ні прынімалі. Кавалічы.
Падбакерыцца зак. Падбадзёрыцца, прыняць баявую постаць. Ён ні з палахлівых, падбакерыўсо і кажа: «А ну, падходзь па аднаму». Сухая Даліна.
Падбародавішча н. Падбародак, падбароддзе. Што яму, есць і п'е, глядзі: падбародавішча абвісло, як у паршука. Баяры.
Падбаць зак. Змарнець, схуднець. Мусі, хворы, за гэты час чалавек зусім падбаў, паловы яго ні стало. Ахрымаўцы.
Падбел м. Падбел, лекавая расліна сямейства складанакветкавых. Даўней падбел прыкладвалі да ранаў, каб ні гнаіласа, каб вогнік выцягаў. Рудавіцы.
Падбіраць незак. Падбіраць, збіраць. Як добры касец, та за ім ні паспсеш падбіраць жыто, вязаць ў снапэ. Караліно.
Падбой м. Падшыўка з другой матэрыі ў ніжняй частцы андарака, спадысподу. Глядзі, у андараку падбой зусім абтрапаўсо, а другого німа з чаго зрабіць. Пагараны.
Падбрэхач м. Даносчык, даказчык, нагаворшчык /пагард./. Хто яго ні ведае, ён за падбрэхача ў немцаў быў, на людзей даносіў. Каўпакі.
Падбухторваць незак. Падгаворваць. Гэта ў яго такая прывычка — падбухторваць, каб людзі сварыліса, адзін другого елі. Грыўкі.
Падбярознік м. Падбярозавік. Падбярознікі найбольш пад бярозамі растуць, я як пайду, так і назбіраю кожны раз. Канчатка.
Падваліны мн., падваліна ж. Падваліны, брусы, на якія насцілаецца падлога, памост. Бяда, падваліны ў хаці згнілі, дзе тут будзе цяпло. Палаткова.
Падваротніца ж. Падваротніца, дошка, якая закрывае шчыліну паміж дзвярамі адрыны і зямлёй. Ясю, залажы падваротніцу, кап куры ні лезлі на ток. Рацічы.
Падвей м. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. Як каго падвей прабярэ, та жывей вязлі да Бобіка-млінара, ён загаворваў. Караневічы.
Падвінуць зак. У значэнні: захацецца, зажадацца, займець ахвоту. Як падвіне яму, та зробіць за двох, а так гультай, абібок. Віцькі.
Падводзіць незак. Падводзіць, праводзіць. Антось кожны раз міне падводзіць да дому, адна баюсо ісці. Абуховічы. У значэнні: абманваць, не апраўдваць надзей, спадзяванняў. Ні вер, ён стаў падводзіць людзей, адно кажа, а другое робіць. Саволеўка.
Падворак м. Двор каля хаты, дома. Глядзі, заўтро свято, а падворак ні мецяны, гной параскіданы. Жылічы.
Падвязка ж. Падвязка, тасьма, рызінка для падвязвання панчох. Паглядзі, ногі чысто падвяскамі папераціскала, ні магу хадзіць. Саломенка.
Падвячорак м. Яда паміж абедам і вячэрай. На падвячорак у поле маці брала сыр, ззямо стоячы і зноў давай жаць. Бакуны.
Падгадаваны дзеепрым. Падросшы крыху, дагледжаны. Бычок падгадаваны, можно здаваць у калхоз. Аленічы.
Падгалы прым. Падгалісты, з доўгімі нагамі, цыбаты. Конь, што Міхась купіў, некі падгалы, на ім тулько вярхом ездзіць, ні гараць. Агароднікі.
Падгарляна ж. Ліверная каўбаса. За часоў польскіх купіш падгарлянай з паўкіля, і добро, бо кракаўская дарагая была. Гродна.
Падграбастаць зак. Падмяць; наваліўшыся, прыціснуць. Здаецца, і нізавідны хлопец такі быў, а як падграбастаў пад сібе, та той ледво ўстаў на ногі. Гліняны.
Пагрэбаваць зак. Пагрэбаваць; аднясціся з пагардай, з адчуваннем агіды. Ты свае мацяры ні пагрэбуй, яна сама сібе можа дагледзяць, яна ашчэ на сваіх нагах. Свіслач.
Пагрэмзаць зак. Пакрэсліць, пакрэмзаць. Даў кнішку, та дзеці чысто пагрэмзалі, парысавалі. Цыдовічы.
Паддастаткам прысл. Удосталь, уволю, усяго ўдосталь. Яны паддастаткам жы
80 👁