саломы, хто на снапу, а хто і па два дасць, каб мог жывіну пракарміць. Верцялішкі.
Пагасіць зак. Пагасіць, патушыць. Дзе той пажар было пагасіць, калі і пажарнікі ні маглі даступіцца. Рыдзелі. Пагасі лямпу, спаць будзямо. Вострава.
Пагібаны дзеепрым. Пагнуты, сагнуты. Узяў некі кубак пагібаны, кінь, нашто ён здаўсо табе. Гібулічы.
Пагібель ж. Смерць, гібель. Мусі, пагібель прышла на паноў, відаць, адбалявалі свае, папапілі. Баранава.
Паглуміць зак. Сапсаваць, змарнаваць, марна страціць, загубіць. Чысто сад дзеці паглумілі, бес пары аблупілі ўсе яблыкі. Чарток.
Пагляданць незак. Паглядаць, паглядваць. Ён даўно на міне скрыва паглядае, а за што — ні ведаю. Трычы.
Паглядзець зак. Пабачыць. Паглядзімо, брат, што з гэтаго выйдзя, ашчэ чый верх будзя. Баранавічы.
Пагнойка ж. Шампін'ён, пячурыца. Пагнойка — такі грыб, бо на гнае расце. Скамарошкі.
Пагода ж. Пагода, надвор'е, стан атмасферы ў данай мясцовасці ў пэўны час. Пагода стаіць сухая, каб ні ўпусціць ды сено жывей высушыць. Малышчына. Добрае надвор'е. Ну і гаспадарэ, як пагода стаіць, та яны засядаюць, а як дождж, та яны — ў поле, жаць. Мількаўшчына.
Паграбец м. Склеп. Паграбец як саломай добро абложыш, та мароз ужэ да бульбы ні дабярэцца. Салаўі.
Пагрымваць незак. Грымець час ад часу. Нешто пачало пагрымваць, каб якой буры ні нанясло. Вулькаўцы.
Пагрэбкі мн. Зграбленыя рэшткі саломы пасля жніва. Адных пагрэпкаў прывязлі вазоў два, будзя каровам на зіму. Квасоўка.
Падабед м. Падабед, другое снеданне бліжэй да абеду. Помню, як жалі, маці на падабед давала па кусочку каўбасы, часам па гурку альбо ладышку кіслаго малака. Рудавіцы.
Падагонніца ж. Падхвоснік, частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня. Падагонніцу папраў, а то хамут кабылі на голаў з'едзя. Гібулічы.
Падагонь ж. Падхвоснік, частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня. Без падагоні, брат, возам з гары ні з'едзяш, кабылі воз ногі паадбівая. Карозічы.
Падаконнік м. Дошка, устаўленая гарызантальна ў аконны праём знізу. У тым акне падаконнік зусім згніў, трэбо новы ўстаўляць. Капцёўка. На падаконнік панастаўляе вазонаў, нідарам ён гніе. Віцькі.
Падалец м. Мядзянка, неядавітая змяя бурага колеру. Як ступіў, так з-пад нагі босай і выскачыў, вывярнуўса падалец. Зарубічы.
Падане н. Заява. Злажыў падане, можа якой пажычкі дадуць на адбудову хаты. Хліставічы.
Падапнуць зак. Падвязаць, завязаць. Як да печы, та падапну сабе запонку і андарак чысты, ні завэдзгаеш. Будоўля.
Падапрануць зак. Апрануць што-небудзь пад верхняе адзенне. Пад бурку падапранеш кажушок, і ўжэ ніякі мароз ні страшны. Бубны.
Падарак м. Падарунак. На Новы год во які мне падарак далі, во якія часэ. Рагачы.
Падарожнік м. Падарожнік, трыпутнік. Як нага балела, та я прыкладала падарожнікам і, ведаяце, помагло. Александрова.
Падасовік м. Падасінавік. Падасовікі я ні марыную, а сушу, з імі суп зімою добро варыць. Калбасіна.
Падацца зак. У значэнні: падаць несапраўдныя даныя аб сабе. Мікалай быў падаўсо, што ён з восьмаго року, а яму прызналі, што з дзісятаго. Белева. Пайсці з намерам уладкавацца. Кажуць, Іван у начальнікі падаўсо, недзя прадсядацелям робіць. Баброўнікі. Пайсці куды-небудзь. Гаспадар на падворку, але ўзяў сакеру і падаўсо ў лес. Лікоўка. Перан.: прыкметна пагоршаць, пастарэць. Здаецца, наш тато і ні стары, а за апошні час зусім падаўсо. Асташа.
Падаянка ж. Перадача прадуктаў, рэчаў у турму палітзняволеным. Як
77 👁