Старонка 127
◀ / 329 ▶
расліна сямейства архідных. Кажуць, цешча любчыку яму дала, та ён і ўзяў, а так бы сядзела ў дзеўках. Забагонікі. Людзі мн. Людзі, у значэнні: народ, люд. Гэй да, людзі едуць па ляшчыну, а я еду па дзяўчыну /нар. песня/. Ліхачы. Што ты робіш, хлопец, ад людзей будзя брытко, на смех падымуь. Літвінкі. Людке мн. Людзі /ласк./. Во, людке мае, наслаў Бог на нас кару такую. Занявічы. Людскі прым. Добры, харошы; такі, як трэба. Хлопец лютскі, за такім будзеш жыць і Бога хваліць. Капцёука. Лютская пагода стаіць. Лакно. Людско прысл. Добро; так, як трэба; адпаведна патрабаванням. Лютско зрубілі майстрэ хату, будзя век стаяць. Дзекалавічы. Людцэ мн. Людзі /ласк./. Людцэ мае, што тут казаць, каб ні ваша падмога, та мы, дальбох прапалі б. Лаша. Люлі — ў значэнні: спаць /дзіцяч.слова/. Можа, люлі пойдзяш, сыночку? Свіслач. Люлі, люлі, дзіця, спаць, адна матка, бацькоў пяць /прыказка/. Адэльск. Люлі-люлі выкл. Ужываецца пры закалыханні дзіцяці; прыпеў у песнях-калыханках. Люлі-люлі-люлі, усе дзетачкі паснулі, а наш Пецік ашчэ не, а ён зарас дый засне /з нар. песні/. Кунцаўшчына. Люмень м. Алюміній. Гэта ж люмень, ні медзь, хіба ты ні пазнаеш? Свіслач. Лютаваць незак. Лютаваць, паяць. Лютаваць катлы ні так просто, трэбо мець практыку. Кунцаўшчына. Лютаеж м. Той, хто дрэнна есць, не мае апетыту, худы. Ён у міне лютаеж, як стаіш з лошкай каля роту, та яшчэ з'есць што. Віцькі. Свінчо ні ўдалосо — лютаеж, яду яму хоць на вушы вешай. Дарашэвічы. Лютаежны прым. Пра таго, хто дрэнна есць; схуднелы, змарнелы. Купіў якуюсьці лютаежную карову, адкуль у яе малако будзя. Малая Альшанка. Люфцік, люхцік м. Фортка. Адчыні люфцік, хай пара ззыдзя. Лікоўка. Люцыпар м. Чорт, д'ябал. У Руцявым балоці чэрці водзяцца, а над імі самы старшы Люцыпар. Селюкі. Люшка ж. Чыгунная круглая накрыўка, якой закрываюць праход у коміне. Прычыні люшку, каб цяпло с печы ні выходзіло. Кавалічы. Люшні мн., ж. Дэталі ў возе /іх дзьве/, якія, апіраючыся на канцы задняй восі, надаюць устойлівасць драбінам. Без люшняў снапоў у драбы ні наложыш, бо ручкі ні вытрымаюць. Рагачы. 2. Прылада ў выглядзе дзьвух скрыжаваных жардзін, прымацаваных да задняй восі, якая прымяняецца пры перавозцы доўгіх бярвенняў. Як вязеш доўгу штуку дзерава, та без люшняў ні абысціса, бо зад воза будзя круціцца. Бакуны. Ля прысл. Вунь, глядзі, паглядзі. Ля, як камбайн глатко зжаў, усёроўна як патстрыг. Гібулічы. Лявош м. Далёкія ад сядзібы палеткі ворнай зямлі, на якія цяжка было даставіць угнаенне. На нашым лявошы нічого ні расло, былі рокі такія, што нават ні верняш насеня. Эйсманты. Лягавіско н. Логава. Мы тады знайшлі ў асінніку лягавіско, але ваўчанят у ім ні было. Зарубічы. Лягары мн. Доўгія лагі, якія кладуць аднымі канцамі ў ваду пад плыт, а другімі на бераг; па лягарах коньмі бярвенне выцягваюць на бераг. Па мокрых лягарах лепей куляць дзераво. Хамякі. Лягаць незак. Лажыцца. Трэбо ўжэ лягаць спаць, позно, ні ў каго агню ні відаць. Батароўка. Лягуміны мн. Прысмакі, ласункі. Распешчана дзіця, на адных лягумінах жыве. Кунцаўшчына. Ляда ж. Прылада для падымання бярвенняў у выглядзе трох змацаваных апораў, калаўрота і жалезнага тросіка. Ляда, браце, гэта добра штука, любую калоду можно палажыць, нават аднаму. Сабаляны. 2. Скрынка ў сячкарні, па якой падаецца салома для рэзкі. Як сячкарня на маторы, та тулькі паспявай лажыць салому ў ляду, так рэжа. Табала. 3. Віка, кармавая расліна. Ляды пасеяў мо з паўгактара, будзе што каровам да сечі прырэзваць. Табала. Лядаваць незак. Падымаць, класці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶