у другой — вясло, і так едзяш. Пышкі.
Матуз м. Скручаная вузкая палоска тканіны або шнурок для завязкі. На, хоць гэтым матузом мяшок завяжы, мо ні развяжацца. Загорцы.
Матыгавацца незак. Разважаць, меркаваць, раздумваць, прымервацца. Што тут доўго матыгавацца, кожны ведая, як рабіць; як зробіш, так і добро будзя. Кунцаўшчына.
Матыжыць незак. Матычыць. У гародзі буду матыжыць пасолю, а то пырай пашоў. Свіслач.
Матыліца ж. 1. Матыліца; захворванне, выкліканае лічынкамі стужачных глістоў. Гоўца як каля рэчкі ходзяць, та на матыліцы будуць хварэць. Кунцаўшчына. Гаўца кашляя, мусі, матыліцы. Свіслач. 2. Васкавая моль. Матыліца чысто вашчыну паела, тулько парахно засталосо. Батароўка.
Матылька ж. Матыль, матылёк. Матылькі лётаюць, цяпло ўжэ будзя, вясна. Пагараны.
Матычка ж. Матыка. Як гостра матыка, та і добро матыкаваць, усю траву ссячэ. Пагараны.
Матэйка ж. Цімафееўка. Канюшыну добро з матэйкай сеяць, тады яна ні паляжа. Гушчыцы.
Маўляў часц. Маўляў. Ужываецца пры ўскоснай перадачы чужой уяўнай мовы. Пачакайце вось тут міне, маўляў я зараз прыду. Круглікі.
Маўчун м. Маўклівы, негаваркі чалавек. Маўчун, ён нават з жонкай мало калі гаворыць, усе маўчыць. Карозічы.
Махер м. Жулік, ашуканец /неадабр./. Ого, ён добры махер, я яго даўно знаю. Індура.
Махляваць незак. Жульнічаць, ашукваць. Ён так махлюе, што другі і праўды так ні скажа. Стральцы.
Махляр м. Жулік, ашуканец. Я і тады казаў, каб з гэтым махляром ні звязваўса. Пракопавічы.
Махорка ж. 1. Махорка, тытунь ніжэйшага гатунку. Махорку прадавалі пачкамі, дарагая была, ні кожны мох сабе купіць. Рагачы. 2. Перан.: размазня, слюнцяй, нерашучы, слабавольны чалавек. Махорка ні мужчына, ні курыць і ні п'е, сміюцца ўсе з яго. Карозічы.
Махрачка ж. Гатунак бульбы. Махрачка зусім ніўрадліва бульба, пат кальвам много, але як гарэхі. Кавалічы.
Махрачэ мн. 1. Махры, свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях тканіны. Як настольнік з махрачамі, та ён і глядзіцца ляпей, як такі. Адэльск. 2. Карэнні, якія маяць вялікую колькасць дробных пабегаў. Бульбы німа, як вырвяш кальво — адны махрачэ. Рагачы.
Махрэ мн. Махры, свабодна звісаючыя ніткі па краях тканіны. У харонгвях такія махрэ звісаюць, бэнтаюцца. Адэльск.
Маца ж. Маца, тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаліся паводле яўрэйскага абраду да вялікадня. На свой вялікдзень, пэйсах, яўрэі мацу пяклі, дзевяць дзён на адной мацэ жылі. Пракопавічы.
Мацаваць незак. Пробаваць моц велікоднага яйка, пастукваючы аб зубы. На вялікдзень хлопцы ззыдуцца пат хату біць яйца, мацуюць, якае мацнейша. Бакуны.
Мацак м. Моцнае велікоднае яйка. Як пападзецца мацак, та любое яйцэ паб'еш. Лаша.
Мацаць незак. Мацаць, распазнаваць дотыкам; шукаць вобмацкам. Прывык мацаць рукамі, вачам сваім ні верыць. Агароднікі.
Мацёра ж. Свінаматка. Добра была мацёра, шторок парасят прыводзіла, грошы былі. Лікоўка.
Мацунак м. Моц, насычанасць, канцэнтрацыя. Ну і віно, ніякого мацунку ні мая. Кунцаўшчына.
Мацыклет м. Матацыкл. Ні хочаш жыць — купі сабе мацыклет, та галаву скруціш. Галынка.
Мацыя ж. Справа. Велька тут мацыя, я і сам гэта патраплю зрабіць. Лікоўка.
Мацюгацца незак. Лаяцца матам. Як табе ні брытко, прывык мацюгацца, дзіцей ні ўстыдаяцца. Монькаўцы.
Мацюгі мн. Маты, брыдкая лаянка. Ад яго тулькі адны мацюгі і чуяш, слова добраго ні скажа. Малая Альшанка.
80 👁