ва прыгатаванае. Хлопяц зусім распесціўсо, на адных марцыпанах жыве. Лаша.
Маршалак м. Кіраўнік вясельнай цырымоніі. Маршалак глядзіць, каб на вяселі ўсё добро было, у парадку. Клачкі.
Марынарка ж. Пінжак. Марынарку як пашыў, та і ціпер ходзіць. Малая Жорнаўка. Раней марынаркі сваей работы насілі, ніхто іх ні купляў. Адэльск.
Марэніць незак. Хіліць да сну. Прасьці ні магу, марэніць, кап хоць на мінутку прылегчы. Бандары.
Марэшка ж. Гафт, від ажурнай вышыўкі. Я сама марэшку рабіла: навыцёпкваяш ніці, а тады апкідаяш. Свіслач. Юста натта ш марэшку ўмела рабіць, у яе ва ўсіх падушніках была марэшка. Свіслач.
Масліноўка ж. Хустка белага колеру з кветкамі. Масліноўкі ні дарагія былі, дзяўке і бабы насілі. Казловічы.
Масло н. Масла. Як масло жоўта, та ляпей людзі купляюць. Каўпакі.
Маслюк м. Масляк, казляк. Маслюке таксамо можно сушыць, як і белыя грыбэ. Зарубічы.
Маслянка ж. Маслёнка, вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Шляхта скупая была, на адной маслянцы жыла, з бульбай усе елі. Балічы.
Маставая ж. Маставая, брукаваная вуліца. Як у гаўторак, та маставая аж звініць ат фурманак, едуць на торг. Сухмяні.
Мастыкавацца незак. Масціцца, зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Улез ў аўтабус і давай мастыкавацца, каб утульней сесці. Свіслач.
Мастыколіцца незак. Масціцца, уладкоўвацца. На вяселі кожны мастыколіцца, каб бліжэй да маладых сесці. Рацічы.
Мастыколіць незак. Прымерваць. Што ты тут мастыколіш, усероўно гэта дошка закаротка, нічого ні выйдзя. Сцяцкі.
Масцеравы прым. Умелы, здатны да работы чалавек; майстар на ўсе рукі. Ён чалавек масцеравы, сам усё можа зрабіць, ні трэбо нанімаць. Гінавічы.
Масцісты прым. Масцісты, чыстай, добрай масці. У яго коні былі масцістыя, каштанкі, цягавітыя натто. Лаша.
Масціцца незак. Масціцца, уладкоўвацца, зручна размяшчацца. Што ты тут мосцісса, тут месца і так німа. Дубоўка.
Мата ж. Мата, пляцёнка з саломы, травы. Каб цяплей у хаці было, та мы дзверы завешвалі матай. Зарубічы.
Матавіло н. Матавіла, прыстасаванне для змотвання нітак у маткі. У нас ручного матавіла ні было, шпульке разматвалі на стаяча матавіло. Свіслач. Перан.: высокі, нязграбны чалавек. Ля, і зноў матавіло палез недзя, перавальваяцца з боку на бок. Круглікі.
Матаідло н. Матавіла, прыстасаванне для змотвання нітак у маткі. Круцяча матаідло ні так просто зрабіць, яго заказвалі ў майстра. Капцёўка.
Матаілка ж. Матавіла, прыстасаванне для змотвання нітак у маткі. І міне матаілка ашчэ бабіна была, натта лёхко матала. Пяслі.
Матарзак м. Скручаная вузкая палоска тканіны для завязкі. Патпяражацца некім матарзаком, аш смех бярэ, і ходзіць так. Адэльск.
Матароўка ж. Маторная лодка. Да вайны ніякіх матаровак ні было, ніхто на іх ні ездзіў. Кашэўнікі.
Матачка ж. Маталка, прыстасаванне для змотвання нітак. З маткоў ніці зматвалі на матачкі, а тады ўжэ снавалі. Рагачы.
Матачнік м. Матачнік, вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. Раіцца пчолы будуць, во аж сем матачнікаў залажылі. Грынёўка.
Матка ж. Матка, пчаліная самка. Старая матка: ніроўно чарвіць, ні па паратку кладзе яйца. Зарыца.
Матня ж. Прарэх у штанах, шырынка. Стары стаў, матня ні зашпіляна, так і ходзіць. Клачкі. Куль, задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе мяшка. Рыба як дала ў волак, та аж матня парваласа, ні вытрымала. Клачкі.
Матор м. Рыбацкая прылада ў выглядзе прамой тонкай палкі для падпіхвання чаўна. Матор трымаяш у адной руцэ,
77 👁