Старонка 135
◀ / 329 ▶
Мацярке мн. Частка канапель, з якой атрымоўваюць насенне. Мацярке ні цвітуць, з іх бывае семя. Пад'ятлы. Маткі. Ціпер і мацярке часамі атказваюцца ат сваіх дзіцей. Гродна. Мачанка ж. Страва з расолу з-пад селядцоў і мукі. У вялікі пост маці наварыць мачанкі, мы мачаям бульбу і ямо, аж вушы трасуцца. Белева. Перан.: бязвольны, слабахарактарны чалавек. Мачанка ні мужчына, жонку крыўдзяць, а ён апусціўшы вушы стаіць. Сухая Даліна. Мачнікі мн. Вараныя піражкі, начыненыя макам і падсмажаныя на скавара­дзе. Як с кудзелямі хадзілі, та мы часто мачнікі сабе пяклі. Путрышкі. Мачула ж. Мачыльня, месца, дзе мочаць лён, каноплі. У нас каля зроя была мачула. Тумашы. Мачуло н. Мачульня. Мачуло было файнае, ніглыбока. Панабіваям колікаў і мочым лён. Копанікі. Мачыморда м. П'яніца, алкаголік /лаянк./. Мачыморда, спакою людзям ні дае, надаеў усім. Круглікі. Мачыха ж. Мачыха, мачаха.У міне мачыха з'едліва была, есці ні давала. Клачкі. Машонка ж. Машна, мяшочак для грошай, скураны капшук /устар./. У багатаго заўсёды поўна машонка грошай, што хоча купіць. Рагачы. Скурна-мышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы. Ні папала пат карову, а папала пад быка, круціць, верціць за машонку — давай, дурню, малака /з нар. песні/. Свіслач. Машыць незак. Класці мох паміж бярвеннямі сцен /пры будоўлі/. Трэбо сцены добро машыць, та зімой будзяце сядзець у цяпле. Капцёўка. Маялка ж. Дзіцячая гульня хлопчыкаў. Вырэзвалі маялку з аўчыны, прывязвалі круглы кусочак волава і — маялка гатова, падбівалі нагой і так гулялі. Гродна. Мгла ж. Імжа, імгла. Пагоды німа, мгла нека на дварэ. Бакуны. Медавы прым. Мядовы. Медавы пах ідзе ад дзяцеліны, пчолы аж звіняць. Батароўка. Медавая раса — вадзяныя кроплі на калоссях даспяваючага жыта, якія ўтвараюцца ў цёплую раніцу. Як добра пагода, та пчолы з жыта медавую расу бяруць. Дубніца. Медагонка ж. Медагонка, машына для выкачвання мёду з сотаў. Медагонкі бываюць розныя, на дзве рамкі і на чатэры, у нас — на чатэры. Грынёўка. Мялініс м. Млён, прылада, якой круцяць жорны. Мялініс з аднаго канца акуты, насаджана рэхвачка, і шпянёк убіты. Азёркі. Ментка ж. Лапка ў калаўроце, якая прыводзіць у рух вялікае кола. Ментка рамушком прывязваласа да панажа, каб мацней трымаласа. Яскевічы. Мерацца незак. Мерацца, супастаўляць, параўноўваць сябе з другім. Давай мерацца, хто большы з нас. Кунцаўшчына. Мерацца на кій — брацца на чарзе рукамі за кіёк, каб вызначыць, каму выпадзе вадзіць або выконваць вядучую ролю ў гульні. Давайця мерацца на кій, чый будзя верх. Копанікі. Месячнік м. Лунацік, хворы на лунацізм. У нас быў адзін месячнік, у месячную ноч хадзіў па стрэхах. Пад'ятлы. Як месяц свеціць, та месячнік усю ноч ходзіць па дварэ, і дзіця плача. Цыдовічы. Месячны прым. Месячны, які мае адносіны да месяца. Месячная ноч — можно голку знайсці. Каўпакі. Мецца незак. Мецца, мець намер. Дзісь меліса нашы прыехаць, і чамусьці іх німа. Навасёлкі. Мешкаць незак. Марудзіць, затрымвацца, траціць час. Ты доўго ні мешкай, што трэбо, зрабі і хучэй дахаты. Каленікі. Мешчанін м. Мешчанін; асоба, якая належала да мяшчанскага саслоўя. Мяшчане ляпей жылі нават за шляхту, бо ў іх усё пад бокам было: зямля, крамы, і рынак быў. Індура. Мікола м., ж. Рэлігійнае свята 9 мая па ст.ст. Па Міколі ні сей ніколі /прыказка/. Зарубічы. Мікола зімня —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 329 ▶