мярэло, углядацца ні хачу. Зялёная.
Ачарэпіць зак. Абняць нагамі або рукамі што-небудзь. Помню, ачарэпіш каня нагамі і нясенсса с хлопцамі навыператкі. Круглікі.
Ачмяліць зак. Аглушыць. Паліцман — за печку, а ён яго як ачмяліў таўкачом па галаве, так той і сеў. Зарубічы.
Ачнуцца зак. Апрытомнець. Ледво ачнуўсо пасля ўчарашняго, у галаве муціць, нідобро. Каленікі.
Ачумець зак. Ачмурэць, адурэць. Зразу ні пі много, а то ачумеяш. Лаша.
Ачуняць зак. Выздаравець, паправіцца. Праляжаў тры нідзелі, ледво трохі ачуняў, думаў, што ні падымусо. Квасоўка.
Ачухацца зак. Ачуняць, прыйсці ў сябе. Хлопец доўгі час ляжаў, ні ўставаў, ледво неяк ачухаўсо, стаў вылазіць с хаты. Сухая Даліна.
Ачуціць зак. Вярнуць прытомнасць. Баба ўпала ў обмарак, ледво ачуцілі халоднай вадой. Пагараны.
Ачэпы мн. ж. Два бервяна ў будынку, на якіх мацуюцца кроквы. Адрыну майстры ні кончылі, матэрыялу на ачэпы ніяк ні дасталі. Агароднікі.
Ашаке мн. Адходы пры ачыстцы збожжа ў выглядзе мякіны, каласкоў, пустазелля. Як ні чыста пшаніца, яе скружваюць на рэшато, збіраюць ашаке. Свіслач.
Ашалець зак. Ашалець, звар"яцець, страціць розум. Ты куды гэта лезяш, ці ты ашалёў, што ты сабе думаяш? Адэльск.
Ашкіля! выкл. Вокліч, якім адганяюць авечак. Ашкіля! Ашкіля! Пашлі ў поле. Сцяцкі.
Ашмуляць зак. Нацерці, прычыніць боль трэннем. Хамут замалы, конь чысто лапатку ашмуляў, мясо чырваніць. Балічы.
Ашуга ж. Галавакружэнне пры павышаным крывяным ціску. У галаве муціць, мусі, ашуга прыстае, водзіць у баке, як станяш на ногі. Круглікі.
Ашчапенец м. Пра малое дзіця, якое хапаецца рукамі за што-небудзь. Ашчапенец некі, як учэпіцца ручанятамі, ні адарвеш. Свіслач.
Ашчэрыцца зак. Паказаць зубы. Ні падходзь да сабакі бліско, бачыш, як ашчэрыласа, укусіць можа. Салаўі.
Аюсь! выкл. Вокліч, якім адганяюць свіней. Аюсь! Вон, холернікі, вы куды гэта ўлезлі. Лойкі.
Аюські! выкл. Тое, што і аюсь. Аюські! Аюські! У хлеў пашлі. Кунцаўшчына.
Б
Баба ж. Дэталь калодзежнага жураўля, стоўб в развілінай, на якім трымаецца рычаг — не вельмі тоўстае бервяно з процівагай на канцы. Некалі пры студні нашай была дубовая баба, ні гніла. Сабаляны. 2. Капар, спецыяльная прылада для забівання свай у грунт у выглядзе чыгуннай балванкі з тросам, перакінутым цераз блок. Даўней ні было такого прыспасаблення, каб забіваць сваі, забівалі бабай жалезнай, цяшнай такой. Бакуны. 3. Баба. Сорт грушы. Бабы вырастаюць велькія, але даўкія, нісмашныя, доўго ні ляжаць. Рацічы.
Баба ж. Замужняя жанчына. Мая баба добро ўмела пячы піраге, суседзі прыносілі, каб ім спякла. Каўпакі. Баба ў саку — жанчына ў самай сіле, гадоў 30–35. Баба ў саку, як кажуць, толькі дай мужчыну. Радзевічы.
Бабахнуць зак. Цяжка ўпасці на зямлю. Стары ішоў ды як бабахнуў, та ледво паднялі. Лугавая.
Бабёр м. Бабёр. Заб'еш бабра — ні будзя дабра /павер'е/. Баброўнікі.
Бабзно ж. Тоўстая, здаравенная жанчына. Тая тоўстая бабзно ізноў нечаго прыходзіла, гаварыла з Агатай. Лаша.
Бабінец м. Пярэдняя частка царквы перад паперцю. Як цяпло, жабраке сядзелі пад званіцай, а зімой стаялі
81 👁