Асэсар м. У дарэвалюцыйнай Расіі судовая службовая асоба. Таго асэсара баяліса, як агню: як скажа — так і закон. Вялікае Дзямідкава. Важная асоба, высокі чын /іран./ А ты што тут мне за асэсар, распаражаясса? Вялікае Дзямідкава.
Асяніна ж. Звычай у сялян восенню /на дзеды/ даваць папу, пастуху, карчмару, настаўніку сельскай прыхадской школы збожжа і бараніну /устар./. На дзеды калісьці ў нас пастыр хадзіў па асяніне, давалі яму па лусце хлеба, па сем хунтаў жыта, нікаторыя гаспадарэ давалі па лапатцы бараніны. Лаша.
Асянюк м. Баранчык, які нарадзіўся восенню. З асянюка тонкая гаўчынка, на кажух ні гадзіцца. Свіслач.
Асянючок м. Тое, што і асянюк. Асянючка пакідалі на зіму, кап падрос. Карозічы.
Ат выкл. з адмоўным значэннем. Ат, ні пайду на сход, чаго там ні бачыў. Лікоўка.
Атвой м. Плынь ракі, якая адносіць ад берага на сярэдзіну. Папаў на атвой, чысто выбіўсо с сіл, думаў, ні даплыву да берага. Селюкі.
Атоса ж. Цяж, звычайна з тоўстага дроту, ад аглоблі да пярэдняй восі для выраўноўвання ходу калёс. Ашчэ помню, як вазы былі на дзяравяннум хаду, атосы ў іх рабілі з лазы. Кунцаўшчына.
Аточыны мн. Унутранае сало з кішак свінні. Аточыны некалі ператаплялі і на салі пяклі аглаткі. Зарыца.
Аўсюг м. Аўсюк /пустазелле/. Даўней ніяк аўсюгу ад гаўса ніхто ні аддзяляў, ціпер паліваюць і прападае. Пагараны.
Аўсюга ж. Тое, што і аўсюг. Аўсюга як завядзецца ў гаўсе, цяшко вывясці, насене трэбо мяняць. Рагачы.
Аўтанабіль м. Аўтамабіль, аўтамашына. Ля, некі аўтанабіль затрымаўсо каля Мудрыкавай хаты. Круглікі.
Афэйданы дзеепрым. Замазаны, забруджаны. Гэта такого ўжэ складу чалавек, вечно афэйданы лазіць. Салаўі.
Афэндацца зак. Забрудзіцца. Зусім афэндаласа каля свіней. Рацічы.
Афэрма м. Уродлівы чалавек. Але і афэрма, хто за яго замуж пойдзя. Караневічы.
Афяра ж. Ахвяра. Мне твая афяра ні патрэбна, я ні жабрачка. Балічы. Афяру даваць — рэлігійны абрад, у пятніцу, перад Вялікаднем, прыносіць у царкву кужаль, ручнікі, настольнікі і лажыць каля плашчаніцы. Мы, дзяўчата, хадзілі спяваць на клірас, а афяру давалі тулькі старыя бабы. Коматава.
Афяравацца зак. Даць клятву, абяцанне. Некалі афяраваліса схадзіць ў Журовічы пакланіцца іконі Божай мацяры, хадзілі і старыя, і малыя. Клачкі.
Ахайваць незак. Абгаворваць, чарніць. Падло, нідобра баба, усіх падчыстую ахайвае, адна яна добра. Рудавіцы.
Ахайны прым. Ахайны, акуратны. У ахайнай гаспадыні ўсё чыста, і сама акуратна, любо паглядзець. Рацічы.
Ахвіцэр м. Афіцэр. Ляваня Маня за ахвіцэра вышла, недзе ў Гродні жыве. Кунцаўшчына.
Ахламон м. Цёмны, неразвіты чалавек. Ахламон ты дый годзі, нідзе ты ні быў, нічого ні бачыў. Саволеўка.
Аходжвацца незак. Упраўляцца па гаспадарцы, даглядаць жывіну: даваць нанач, падсцілаць. Наш тато заўсёды аходжваўсо да цямна, а вечарам плёў кошыкі альбо вязаў волак. Рагачы.
Ацарапіць зак. Ачарэпіць, абняць рукамі. Налізаўса, як трэбо, ацарапіў дзераво і стаіць, пакуль ні зваліцца. Зарыца.
Ацёпкацца зак. Растрапаць краі тканіны, адзежы. Рукавэ зусім ацёпкаліса, німа як хадзіць. Лікоўка.
Аціца ж., мн. Аўсянік, крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзенка. На аціцу рыбу добра лавіць, як закіняш вудачку, так і схопіць, тулькі цягай. Прывалка.
Ацюпіш! выкл. Вокліч, якім адганяюць куранят. Ацюпіш! Ацюпіш! Пашлі пат курыцу! Лугавая.
Ачалавечыцца зак. Стаць чалавекам. Нарэшце і ён ачалавечыўса, стаў, як усе людзі. Баброўнікі.
Ачамярэць зак. Надаесць. Усё гэта ача
93 👁