Старонка 72
◀ / 329 ▶
Жабурэне мн. Жабіна ікра. Дзе жабурэне ў сажалках, там рыбы німа, так і знай. Кунцаўшчына. Жадаць незак. 1. Жадаць, хацець. Кожны жадае быць харошым, а дзе ніхарошыя дзенуцца. Галавачы. 2. Зычыць. Жадаю табе троя — шчасця, долі і здароўя /прымаўка/. Пяслі. Жадны займ., прым. Ніякі. Жадная жабрачка да нас ні заходзіла, ні была. Ніхто яе ні бачыў. Зарубічы. Жакавіца ж. Малое рухавае, настырлівае дзіця. Забяры ты гэту жакавіцу, ні дае нічого рабіць. Свіслач. Жалезны прым. Жалезны, зроблены з жалеза. Помню, у маго бацькі жалезны плуг быў, а ўсе гаралі дзеравянымі, ні было жалезных. Кунцаўшчына. Жалезнае пута — пута ў выглядзе ланцужка з жалеза. Каб зладзея з балота коняй ні кралі, путалі жалезнымі путамі, замыкалі. Рагачы. Жалезная дарога — чыгунка. У нас ні называлі чыгунка, а ўсе — жалезная дарога. Гродна. Жалезны ход — пра воз на жалезных восях. Ціпер німа вазоў на дзеравяным хаду, усе на жалезным. Баброўнікі. Жалество мн. Непатрэбныя жалезныя рэчы, жалезны лом, жалеззе. Жалества гэтаго ў нас усюды валяяцца, тулькі збірай. Зарубічы. Жалёза ж. Залоза. Маладыя пчолы такіх жалёзаў ні маюць, каб вырабляць мёд, яны вашчыну тулькі цягнуць. Грынёўка. Жаліць незак. Джаліць, кусаць. Як п'яны, да пчол лепш ні лезь, бо будуць жаліць, заядзяць. Грынёўка. Жало н. Джала. Пальцамі жало ні даставай, трэбо збоку чым паткалупнуць. Грынёўка. Жалопкаць незак. Прагна піць. Што ты жалопкаяш халодну воду, зноў горло заложыць. Малая Альшанка. Жалязко н. Прас. Гэта жаляско ў Індоры купіла, яму больш як сорак рок. Кунцаўшчына. Жалязніць незак. Наводзіць глянец на паверхні бетона, пакрываючы яго слоем стопрацэнтнага цэменту. Мікалай хадзіў да вайсковых жалязніць ходнікі, грошы добрыя браў. Баброўнікі. Жандаровы прым. Светла-чырвоны. Бабы некалі насілі рознаго колеру андараке, былі андараке рабыя, зялёныя, жандаровыя. Сухая Даліна. Жаніло н. Жаніх. Жаніло стары, ніяк ні падбярэ сабе дзеўкі, ні ажэніцца. Пагараны. Жаніло паехаў па мыло / прымаўка/. Свіслач. Жаніх м. Жаніх. Як жаніх есць, та і вяселе будзя /прымаўка/. Сухая Даліна. Жар м. Гарачае вуголле. Чужымі рукамі добро і жар заграбаць /прыказка/. Ласосна. Жара ж. 1. Гарачыня, спёка. Жара страшэнная, усё павысмальвало, ні дыхнуць. Кульбакі. 2. Павышаная тэмпература цела ў час хваробы. Добро, што тады жару збілі, а то хлопяц мог ні вытрымаць. Каменная Русота. Жарабец м. Жарабец. У Навіковых да вайны ашчэ быў жарабец, дэраш такі, пасля немцы забралі. Карозічы. Жарабіца ж. Жарабіца, жаробка. Перш чым у воз запрагаць, жарабіцу трэбо ў плузі навучыць хадзіць. Лаша. Жарант м. Сведка. Грошы табе ніхто так ні дасць, давай жаранта, тады і пазычу. Зарубічы. Жарло н. Месца ў крыніцы, адкуль б'е вада. У нашай крыніцы нават у самы большы мароз жарло ні замярзая, тулькі пара валіць. Караневічы. Жаробна прым. Жарэбная. Кабыла жаробна, боязно ў такую слізгавіцу ў дарогу выяжджаць, каб ні ўпала. Саломенка. Жартачкі мн. Жарты /памянш./. Кату жартачкі, а мышцы слёзы /прыказка/. Кунцаўшчына. Гэта табе ні жартачкі — гаспадарку вясці. Круглікі. Жарэбчык м. Жарабок /да двух гадоў/. Ля, жарэпчык некі адбіўсо ат коней, бегая, іржэ. Дарашэвічы. Жатка ж. Жняярка. У нашым сяле тулькі ў аднаго чалавека была жатка. Кунцаўшчына. Жаўрук м. Жаваранак. Жаўрук прыляцеў — вясна будзя /нар. прыкмета/. Сонічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶