соўня ў 1863 року пастаўлена, пасля вайны згарэла, дзеці патпалілі. Ферма.
Частаваць незак. Частаваць. Я ні магу яго кожны раз частаваць, аткуль яму вазьму. Хамякі.
Часы мн. Гадзіннік. Хто даўней тыя часы знаў, а ціпер кожнае дзіця на руццэ носіць, ведае, каторы час. Скамарошкі.
Часценько прысл. Вельмі часта. Ён дахаты часценько прыходзіў навесяле, падвыпіўшы. Калбасіна.
Чаўкаць незак. Марудна жаваць ежу. Як пачне чаўкаць, та чаўкае, чаўкае, ледво праглыне: стары, што і казаць. Дарашэвічы.
Чаўнык м. Чаўнок. Гэты чаўнык век будзя служыць, хіба ён зношваецца, як помню, та такі ён. Капцёўка.
Чаўпсці незак. Рабіць нешта незвычайнае, вытвараць, вычвараць. Што ты чаўпеш с гэтымі дзяцьмі, пат старасць яны табе за ўсё гэта атплацяць. Сухмяні.
Чахнуць незак. Чахнуць, сохнуць, марнець. На вачах хлопец стаў чахнуць, і сама ні ведаю, што з ім. Дубоўка.
Чацьвяртак м. Чацвярціна; чацвёртая частка зямельнага надзелу /каля 3 га /. Як бацько памёр, та яны падзялілі землю, ледво па чацьвяртаку прышлоса на кожнаго. Кавалічы.
Чачотка ж. Від вельмі цвёрдай бярозавай драўніны; пакручасты камель бярозы. Як парабіў чаранке да долатаў з чачоткі, та і ціпер служаць, ні адзін ні раскалоўсо. Дарашэвічы.
Чашчавік м. Падбярозавік, грыб. Адных чашчавікоў кош набраў, ледво дахаты прынёс. Пагараны.
Чваragранны прым. Чатырохгранны; які мае чатыры грані. Помню, даўней прадаваліса і чварагранныя гаршке, у міне самой доўгі час быў чварагранны гаршчок. Эйсманты.
Чварак м. Дом ў маёнтку, у якім жылі дваровыя слугі, парабкі. Усе парапке ў нашаго пана жылі ў адным чвараку, мо сем'яў дзесяць ці больш. Зарубічы.
Чварыць незак. Выдумляць, гаварыць няпраўду, глупства. Гэты дзядзько, мусі, чварыць, ні так усё было, як ён кажа. Ахрымаўцы.
Чвэклы мн. Драўляныя цвічкі, якімі падбіваюць падэшву абутку, гвазды. Каб чвэклы добро ішлі ў падошву, та я спачатку тыкаю іх у мыло, а тады забіваю. Індура.
Чвэртка ж. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў чвэрць літра. Мы прынясем сабе чвэртку і вып'ем удвох, нам будзя даволі, бо я много ні п'ю. Адэльск.
Чвэрць ж. Чвэрць; чацвёртая частка цэнтнера збожжа /1,5 пуда, 25 кг/. Во, прадаў чвэрць жыта, і пакуль што будзя грошай на абыходы. Клачкі.
Чвэрыць незак. Выдумляць, гаварыць няпраўду, глупства. Як пачаў чвэрыць, та мы за голавы браліса, як можно так глатко дурыць людзей. Клачкі.
Чвэхаць незак. Чмыхаць /пра цягнік/. Глядзі, паравоз нешто цяшкае цягне, ледво чвэхае, ідзе. Батароўка.
Чкэ-чкэ-чкэ! выкл. Вокліч, якім падзываюць свіней. Маці як пакліча: «Чкэ-чкэ-чкэ!"- так свіня як могуць бягуць с поля дахаты. Баброўнікі.
Члунак м. Сустаў. Нешто ў члунках круціць, мо дзе які раматызм прыстае. Кавалічы
Чмарыць незак. Тое, што і чвэрыць. Кап хоць, праўда, чмарыць умеў, а то нясе неку ерась. Кунцаўшчына.
Чмель м. Чмель. Канюшына пад бокам, але нашы пчолы з яе меду ні бяруць, гэта тулькі чмяле з яе могуць браць. Кадыш.
Чмоніць незак. Выдумляць; гаварыць няпраўду, глупства. Што ты чмоніш, гэта зусім ні так было, як ты пляцеш. Белева.
Чмохкаць незак. Цмокаць. Паршучка некаго ніўдачнаго купілі, дасі есць, та тулькі чмохкае, ні есць. Аульс.
Чмут м. Ашуканец, махляр, жулік. Хіба ш ты яго ні ведаеш, гэта ж чмут; ён як жыве, та ўсе чмуціць, махлюе. Сухая Даліна.
Чмута ж. Чары, зацьменне свядомасці, гіпноз, ачмурэнне. Цыганка ёй, мусі, чмуту ў гочы пусціла, калі яна нічого ні помніць, што рабіла. Зарубічы.
Чмуціць незак. Выдумляць, хлусіць, уводзіць у зман. Пакінь чмуціць, ні ду
81 👁