схадзіць, паглядзеці. Каменка. 2. Частка плыта, у якой звычайна налічваецца 24 бервяна. У плыце бывае 20 і больш лавак. Загорцы. Лаўкі звязваюцца шварцугамі, каб маглі выгінацца, выкручвацца на загібах. Дарашэвічы.
Лафа ж. Выгода. Кончыласа вам лафа, пагулялі і досыць. Лаша.
Лаханда ж. Жанчына, якая многа, без толку гаворыць; балбатуха. З гэтай лахандою лепей ні сустракацца, як развядзе неку нуду, та німа на што і слухаць. Саломенка.
Лах м. 1. Старое паношанае адзенне. Ні трасі тут сваімі лахамі. Зарыца. 2. Абарванец, дрэнна апрануты чалавек. Ішоў пад гарой некі лах, але я і не падумаў, што гэта наш сваяк. Зарачанка. Лахі пад пахі — у значэнні: забраць свае рэчы і пайсці прэч. Бяры свае лахі пат пахі і ідзі, каб я цібе ні бачыў. Жукевічы.
Лахман м. 1. Паношаная, падраная вопратка. Трэбо лахманэ ўсе перасушыць, та будзям на зіму ўлей уцяпляць. Гарны. Скідай гэты лахман, надзень новы каптан: дзісяй свято. Кузьмічы. 2. Дрэнна апрануты чалавек /зневаж./. З гэтым лахманом ні адна дзеўка гаварыць ні будзя. Рудавіца.
Лахмытка ж. Неахайна адзеты чалавек. Чаму ўжэ гэта ты, як лахмытка ходзіш, здаецца, і зарабляяш добро? Жытародзь.
Лахна ж. Тое, што і лаханда. Як дзве лахны ззыдуцца, та іх і вадой ні разжанеш. Пагараны.
Лахудра ж. Прайдзісвет, неахайны чалавек. Калі жонка лахудра, та ні паможа і пудра /прымаўка/. Круглікі.
Лаяць незак. Ганьбіць, абражаць. Ён яго лае, а той і вухам ні вядзе. Галавачы.
Лгун м. Ілгун, хлус. Ён лгун, ніколі праўды ні скажа. Лойкі.
Леватыга ж. Клізма. Як бывае запор, та я раблю дзецям леватыгу з мылам і ўсё праходзіць. Лікоўка.
Легчы зак. Легчы, прыняць ляжачае гарызантальнае становішча. Ляжу гэта я ў разоры ў бульбы, аж бачу: адзін немец у хлеў пашоў. Скідаль. Легчы бэнкам — у значэнні: легчы і болей ні ўстаць /лаянк./ Каб ты бэнкам лёг, людзі робяць, а ён ляжыць. Рагачы. Легчы крыжам — у значэнні: памерці, сканаць. Крыжам лягу, а сваго ні ўступлю. Парэчча.
Леда ж. Прылада ў выглядзе трох змацаваных апораў, калаўрота і жалезнага тросіка для падымання бярвенняў. Маючы леду, і аднаму можно палажыць штуку на воз. Азяркі, Грандзічы.
Ледво прысл. Ледзь, ледзьве, чуць. Стары ледво шчарапкаўсо на печ. Верцялішкі. Да гэтаго марозу ледво бульбу кончылі выбіраць. Малая Капліца.
Леднік м. Халадзільнік. Сваго ледніка німа, та стаўлю ў леднік кватаранткі. Зарубічы.
Лежабок м. Гультай, лодыр. Шыферу трэбо дастаць на хлеў, а гэты лежабок і ў голаву сабе ні бярэ. Лікоўка.
Леі мн. Леі, нашыўкі з другога матэрыяла на кавалерыйскіх штанах у месцах, якія датыкаюцца да сядла. З леямі ганавіцы ні так драліса, пойдзяш да краўца і нашыяш сабе. Белева.
Лемях м. Лямеш, частка плуга. На нашай зямле лемях тупіцца хутко, каменяў много. Кавалічы.
Лень выкл. Глянь, паглядзі. Лень, гэта што за людзі ідуць, адкуль яны? Ферма.
Лепятаць незак. Лепятаць, гаварыць невыразна, нязвязна /пра мову дзяцей/. Наш
Толік ужэ нешто ляпеча, але ні разбярэш што. Карозічы.
Лерка ж. Дэталь калаўрота ў выглядзе металічнай пласцінкі для мацавання шпулькі. Як выпадзе лерка, та ўжэ прасці ні будзяш, шпулька станя. Круглікі.
Летась прысл. У мінулым годзе. Летась добро бульба ўрадзіла, німа чаго казаць. Лужкі.
Леташні прым. Мінулагодні. Саломы ў гэтым року хопіць, ашчэ леташняя ў стагах ляжыць. Батароўка.
Летні прым. 1. Летні, які мае адносіны да лета. Летні дзень рок корміць /прымаўка/. Жукевічы. 2. Цеплаваты, крыху падагрэты. Вада яшчэ летняя, добро
77 👁