Старонка 124
◀ / 329 ▶
ні нагрэласа, німа як дзіця купаць. Дарашэвічы. Леха ж. Кавалак ворнай зямлі. Цэлу леху зямлі захапіў, жыто пасею. Зарубічы. Згараў у дзве лехі ніву. Малая Альшанка. Лешка ж. Невялікі кавалак ворнай зямлі. Цэлу лешку пасеяў грэччыны, хоць жарства, але павінна вырасці. Парэчча. Лёгкі прым. Здатны, спрытны да хады. Хто з ім ззыдзяцца, ён лехкі, як хорт. Трычы. Лёды мн. Марожанае. Пойдзям, зафундую табе лёдаў. Пракопавічы. Лёз м. 1. Зазор, запас, люфт, прамежак. У боці замного лёзу, нага шлыгаяцца. Жылічы. Калясэ ходзіць, лёз завелькі, трэбо мутру паткруціць. Горніца. 2. Вольны, свабодны час. Ён мае больш лёзу, чым я, таму і рыбу ловіць. Пагараны. Лёкай м. Лакей. Міхась спачатку служыў лёкаям у пана, а потым купіў фальварак, сам стаў жыць. Рагачы. Лёкайская ж. Пакой, у якім жыў панскі лёкай. Лёкайская нідалёко панскаго пакоя была, каб бліжэй пана. Бяляны. Лёнка ж. Затычка, металічны шпянёк, які ўтрымлівае кола воза. Заткні лепяй лёнку і прывяжы, каб ні выпала ў дарозі. Лаша. Лёскат м. Лёскат. Раней на шашы толькі лёскат ішоў, як фурманкі на торг да Індоры ехалі. Луцкаўляны. Лёстачкі мн. 1. Ліслівыя словы. Яна лёстачкамі чалавеку душу дастаня, ты яе ні ведаяш. Баброўнікі. Ён усё лёстачкамі да яе падходзіць, далікатне. Бакуны. 2. Прымітыўная медыцынская шына ў выглядзе двух вузкіх змацаваных планачак. Як я руку паламала, та яе ў такія лёстачкі бралі, кап косць зрасласа. Свіслач. Лёшчаткі мн. 1. Тое ж самае, што і лёстачкі. Хлопец нешто ногу навярадзіў, та ў лёшчаткі ўзялі, каб усталяваласа. Сухая Даліна. 2. Дзве планачкі ў кроснах, звязаныя шнуркамі, для раздзялення асновы. Лёшчаткі павінны быць глаткія, каб ніці ні чапляліса за іх, ні рваліса. Круглікі. Лібязіць незак. Ліслівіць, падлізвацца. Я прад ім так ні лібязіў, я ні такі чалавек. Дарашэвічы. Ліменевы прым. Алюмініевы. Ліменевы дрот ні мая такого прыцяжэня, як жалезны. Зарубічы. Лінка ж. Жалезны трос. Адзін раз лінка не вытрымала, пэнкла, та паром ледво затрымалі, так нясло. Жылічы. Ліпатэнт м. Упаўнаважаная асоба. Мой дзед ліпатэнтам у пана Клімашэўскаго быў, меў давер кіраваць усімі лясамі. Скідаль. Ліпець незак. Ледзьве трымацца, існаваць. Калхоз тады ледво ліпэў, якія там трудадні былі. Гарны. Стары наш ліпіць неяк, яшчэ дэбая каля хаты. Хамякі. Лісічка ж. Лісічка. У мінулым року грыбоў было мало, адны лісічкі. Казіміроўка. Лісічык м. Лісічка. Лісічыкі таксамо можно сушыць, як і кожны грыб. Ліхачы. Ліска ж. Лісічка. Ліскі самыя здаровыя грыбы, іх чэрві ні ядуць. Узбераж. Ліст м. Ліст, пісьмо. Напісаў Хведару ліст, ні ведаю, як ён там жыве. Струбка. Літасцівы прым. Літасцівы, спачувальны, спагадлівы. Толькі Бог літасцівы можа дараваць нам нашы грахі. Лабна — Агароднікі. Ліфік м. Бюстгальтар, ліфчык. Раней дзёўкі ніякіх ліфікаў ні ведалі, а ціпер кожна ў ліфіку ходзіць. Галаўнічы. Ліхаманка ж. Узбуджаны, трывожны стан. Цібе куды гэта ліхаманка нясе? Круглікі. Нека ліхаманка на чалавека напала, бегая, як шалёны. Васілевічы. Ліхі прым. Дрэнны, паганы, нядобры, злы. Гэты чалавек ліхі, ён як у хаці, так і за хатай нічого добраго нікому ні зрабіў. Ферма. Ліхі бок — адваротны бок адзення, матэрыялу. Глянь, на ліхі бок надзеў сарочку. Балічы. Ліхое воко — нядобры погляд, які, па павер'ю, не прыносіць дабра. О, у гэтаго чалавека ліхое воко, ён на жарабя гляня — так тое і ссохня. Загараны. Марыся як глянула сваім ліхім вокам на кросна, так я ніяк ні магла ткаць: сяду за кросна і сплю. Гэтак мэнчыласа тры дні, пакуль баба Гануля ні сказала,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 329 ▶